https://bel.sputnik.by/20220224/belaruskya-spartsmeny-ne-zmagl-vyletsets-na-paralmpyadu-1060751312.html
Беларускія спартсмены не змаглі вылецець на Паралімпіяду
Беларускія спартсмены не змаглі вылецець на Паралімпіяду
Sputnik Беларусь
У чацвер зачынілася паветраная прастора над Украінай, Малдовай, часткай Беларусі і Расіі ў сувязі з правядзеннем ваеннай спецаперацыі на Украіне. 24.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-24T17:34+0300
2022-02-24T17:34+0300
2022-02-24T17:34+0300
паралімпіяда
пекін
спорт
бяспека
украіна
малдова
беларусь
расія
спецаперацыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104156/75/1041567592_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_4886e1ed78b3daca28edec052dd51181.jpg
МІНСК, 24 лют – Sputnik. Сёння ў НАК адбыліся ўрачыстыя провады беларускай дэлегацыі на зімовыя Паралімпійскія гульні ў Пекіне, аднак спартсмены адправіліся не ў Нацыянальны аэрапорт, а ў цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы".Як паведаміў Sputnik старшыня Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель, вылет не адбыўся з-за адмены палётаў над паветранай прасторай Украіны ў сувязі з правядзеннем ваеннай спецаперацыі на Украіне.Ён расказаў, што шукаюцца розныя варыянты маршрутаў. Адзін з іх: дабрацца да Масквы аўтобусам, а адтуль вылецець у Пекін.Па апошняй інфармацыі, з’явілася магчымасць раніцай 27 лютага адправіцца рэйсам "Белавія" з Мінска ў расійскую сталіцу, а ўжо адтуль Turkish Airlines даставіць дэлегацыю ў сталіцу КНР.Перад гэтым спартсменам неабходна будзе абнавіць ПЦР-тэсты: арганізатары Паралімпіяды вельмі патрабавальны да захавання антыкавідных мер.Паралімпіяда-2022XIII зімовыя Паралімпійскія гульні пройдуць у Пекіне з 4 па 13 сакавіка. Плануецца, што ў спаборніцтвах возьмуць ўдзел больш за 700 спартсменаў з 50 краін свету.Яны будуць задзенічаны ў 78 спаборніцтвах па шасці відах спорту ў дзвюх катэгорыях: віды спорту на снезе (горныя лыжы, бегавыя лыжы, біятлон і сноўборд) і віды спорту на лёдзе (хакей на санях і кёрлінг на калясках).Спаборніцтвы адбудуцца на шасці пляцоўках у трох кластарах: Пекіне, Яньцыне і Чжанцзякоў.Паралімпіяда пройдзе пад дэвізам "Радаснае спатканне на чыстым лёдзе і снезе".У склад беларускай дэлегацыі ўваходзяць 34 чалавекі, 12 з якіх – спартсмены, 4 – лідары слабавідушчых атлетаў. Астатнія – трэнеры, сэрвісмены, медыкі, адміністрацыя.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
пекін
украіна
малдова
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104156/75/1041567592_144:0:2855:2033_1920x0_80_0_0_58e8e4693fa45d903fe8d59a907bfb23.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
паралімпіяда, пекін, спорт, бяспека, украіна, малдова, беларусь, расія, спецаперацыя
паралімпіяда, пекін, спорт, бяспека, украіна, малдова, беларусь, расія, спецаперацыя
Беларускія спартсмены не змаглі вылецець на Паралімпіяду
У чацвер зачынілася паветраная прастора над Украінай, Малдовай, часткай Беларусі і Расіі ў сувязі з правядзеннем ваеннай спецаперацыі на Украіне.
МІНСК, 24 лют – Sputnik. Сёння ў НАК адбыліся ўрачыстыя провады беларускай дэлегацыі на зімовыя Паралімпійскія гульні ў Пекіне, аднак спартсмены адправіліся не ў Нацыянальны аэрапорт, а ў цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы".
Як паведаміў Sputnik старшыня Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель, вылет не адбыўся з-за адмены палётаў над паветранай прасторай Украіны ў сувязі з
правядзеннем ваеннай спецаперацыі на Украіне.
"Мы павінны былі ляцець спачатку ў Стамбул рэйсам Turkish Airlines праз Украіну. Цяпер гэта немагчыма", – адзначыў Шэпель.
Ён расказаў, што шукаюцца розныя варыянты маршрутаў. Адзін з іх: дабрацца да Масквы аўтобусам, а адтуль вылецець у Пекін.
Па апошняй інфармацыі, з’явілася магчымасць раніцай 27 лютага адправіцца рэйсам "Белавія" з Мінска ў расійскую сталіцу, а ўжо адтуль Turkish Airlines даставіць дэлегацыю ў сталіцу КНР.
Перад гэтым спартсменам неабходна будзе абнавіць ПЦР-тэсты: арганізатары Паралімпіяды вельмі патрабавальны да захавання антыкавідных мер.
XIII зімовыя Паралімпійскія гульні пройдуць у Пекіне з 4 па 13 сакавіка. Плануецца, што ў спаборніцтвах возьмуць ўдзел больш за 700 спартсменаў з 50 краін свету.
Яны будуць задзенічаны ў 78 спаборніцтвах па шасці відах спорту ў дзвюх катэгорыях: віды спорту на снезе (горныя лыжы, бегавыя лыжы, біятлон і сноўборд) і віды спорту на лёдзе (хакей на санях і кёрлінг на калясках).
Спаборніцтвы адбудуцца на шасці пляцоўках у трох кластарах: Пекіне, Яньцыне і Чжанцзякоў.
Паралімпіяда пройдзе пад дэвізам "Радаснае спатканне на чыстым лёдзе і снезе".
У склад беларускай дэлегацыі ўваходзяць 34 чалавекі, 12 з якіх – спартсмены, 4 – лідары слабавідушчых атлетаў. Астатнія – трэнеры, сэрвісмены, медыкі, адміністрацыя.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Расія заняла дзевятае месца ў медальным заліку па выніках Гульняў у Пекіне