Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка распавёў, ці ўдзельнічаюць беларускія войскі ў аперацыі ў Данбасе

© Photo : пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 24.02.2022
Падпісацца
Беларускі лідар склікаў у чацвер аператыўную нараду з ваеннымі ў Палацы Незалежнасці, каля пяці раніцы ён пагаварыў з прэзідэнтам Расіі наконт сітуацыі на мяжы з Украінай і ў Данбасе.
МІНСК, 24 лют – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з ваеннымі ў чацвер расказаў, ці ўдзельнічаюць беларускія войскі ў аперацыі па дэмілітарызацыі ЛНР і ДНР.
Лукашэнка адзначыў, што абстаноўка на паўднёвых і заходніх рубяжах змянілася, аператыўную нараду ён запланаваў яшчэ ноччу, бо трэба было падрыхтавацца, як сябе паводзіць, што сказаць людзям у гэтай сітуацыі.
Закрануў ён і тэму, якая абмяркоўваецца ў СМІ, нібыта беларускія войскі ўдзельнічаюць у дэмілітарызацыі ЛНР і ДНР.
Таксама беларускі лідар расказаў, што ён абмяркоўваў у чацвер раніцай з расійскім калегам па тэлефоне.

"Вось я прачытаў: "Каля 5 раніцы дзяржмяжа Украіны на ўчастку Расіі і Беларусі падвергнулася нападзенню з боку расійскіх войск, якія падтрымліваюцца Беларуссю". Мярзаўцы крайнія! Нашы войскі ніякага ўдзелу не прымаюць у гэтай аперацыі", - цытуе Лукашэнку БелТА.

Лукашэнка ўдакладніў, што расійскі прэзідэнт расказаў аб мэце правядзення аперацыі ў Данбасе - гэта спыненне генацыду народа ў Данецкай і Луганскай абласцях.
Беларускі лідар падкрэсліў, што ў час сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Маскве менавіта ён прапанаваў расійскаму прэзідэнту пакінуць "некаторую колькасць Узброеных Сіл РФ" на тэрыторыі Беларусі. І растлумачыў, чаму ён гэта зрабіў:
"Мне не сорамна пра гэта сказаць: мы не былі гатовы прыкрыць паўднёвы кірунак у дадзенай сітуацыі, паколькі ўкраінскія падраздзяленні - ваенныя, не памежныя - рушылі да мяжы і пачалі праводзіць там манеўры. Мы гэта бачылі, але ў нас там ніколі не было войск" , - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Такая прапанова была агучана для таго, каб пакінуць частку расійскіх войск, пакуль іх не заменяць УС Беларусі.
Паводле слоў Лукашэнкі, на гэтую прапанову Пуцін адказаў згодай - каб дапамагчы "ашалелым палітыкам ва Украіне зрабіць адпаведныя высновы" і сесці за стол перамоў.
"Вось пра што мы дамовіліся. А не тое, што мы там рыхтавалі нейкую супраць Украіны вайну. Яшчэ раз падкрэсліваю: для таго, каб, як ён сказаў, украінцы, кіраўніцтва і палітыкі Украіны яшчэ раз зрабілі высновы і зразумелі, што трэба вырашаць за сталом перамоў гэтыя пытанні", - заявіў Лукашэнка.

Ваенная аперацыя ў Данбасе

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін раніцай 24 лютага звярнуўся да расіян і паведаміў, што прыняў рашэнне аб спецыяльнай ваеннай аперацыі ў Данбасе. Ён заявіў, што напярэдадні народныя рэспублікі Данбаса звярнуліся да Расіі з просьбай аб дапамозе.
Кіраўнік расійскай дзяржавы адзначыў, што ўся адказнасць за кровапраліцце будзе на сумленні кіруючага ва Украіне рэжыму, і заклікаў украінскіх вайскоўцаў не выконваць злачынных загадаў украінскай улады, скласці зброю і ісці дадому. Мінабароны РФ паведаміла, што Узброеныя сілы Расіі не наносяць ніякіх ракетных, авіяцыйных ці артылерыйскіх удараў па гарадах Украіны.
Па дадзеных ведамства, высокадакладнымі сродкамі паражэння выводзяцца са строю ваенная інфраструктура, аб’екты СПА, ваенныя аэрадромы, авіяцыя Узброеных сіл Украіны. У міністэрстве ўдакладнілі, што грамадзянскаму насельніцтву нічога не пагражае.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Мінабароны РФ: украінскія вайскоўцы масава пакідаюць пазіцыі, кідаючы зброю
Ваеннае становішча ва Украіне: што адбываецца ў Кіеве зараз - фота
ЕС заклікае Расію неадкладна спыніць ваенную аперацыю супраць Украіны
Зварот Уладзіміра Пуціна да расіян аб спецаперацыі ў Данбасе – поўная версія
Спецаперацыя РФ у Данбасе і ваеннае становішча ва Украіне: што вядома да гэтай гадзіны
Стужка навiн
0