СБУ рыхтуе правакацыі з пастановачнай відэаздымкай – Мінабароны Расіі
13:46 24.02.2022 (абноўлена: 13:49 24.02.2022)
© Sputnik / Стрингер
/ Падпісацца
Афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Расіі папярэдзіў, што мэтай такой правакацыі з’яўляецца запалохванне мірнага насельніцтва і паказ відэаролікаў на Захадзе.
МІНСК, 24 лют – Sputnik. Служба бяспекі Украіны (СБУ) рыхтуе і ўжо рэалізуе правакацыі з пастановачнымі відэаздымкамі нібыта ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва, паведаміў у чацвер журналістам афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Расіі Ігар Канашэнкаў.
Ён звярнуў увагу сродкаў масавай інфармацыі на тое, што ва ўкраінскіх гарадах праведзены пастановачныя відэаздымкі з нібыта масавымі ахвярамі сярод гражданскага насельніцтва.
Гэтыя ролікі, па словах генерал-маёра, распаўсюджваюцца праз падкантрольныя Telegram-каналы і сацыяльныя сеткі.
Мэта пастановачных кадраў: "Абвінаваціць Расію ў невыбіральнасці і непрапарцыянальнасці ўдараў для запалохвання мірнага насельніцтва і трансляцыі на заходніх тэлеканалах", - заявіў афіцыйны прадстаўнік Мінабароны РФ.
Ігар Канашэнкаў асабліва падкрэсліў, што ўзброеныя сілы Расіі не наносяць удары па гарадах Украіны, мірнаму насельніцтву нічога не пагражае.
Спецаперацыя ў Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 24 лютага звярнуўся да расіян і аб’явіў, што прыняў рашэнне аб спецыяльнай ваеннай аперацыі ў Данбасе.
"Абставіны патрабуюць ад нас рашучых і неадкладных дзеянняў. Народныя рэспублікі Данбаса звярнуліся да Расіі з просьбай аб дапамозе", – заявіў прэзідэнт РФ.
Ён падкрэсліў, што ўся адказнасць за кровапраліцце будзе на сумленні кіруючага ва Украіне рэжыму.
Пуцін заклікаў украінскіх вайскоўцаў не выконваць злачынных загадаў украінскай улады, скласці зброю і вяртацца дадому.
Вярхоўная Рада Украіны ў чацвер прагаласавала за зацвярджэнне ўказа прэзідэнта краіны аб увядзенні ваеннага становішча на ўсёй тэрыторыі Украіны.
У час брыфінгу Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна разарвала дыпламатычныя адносіны з Расіяй.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Украіна разрывае дыпламатычныя адносіны з Расіяй – Зяленскі
Кіеў прайграе: Лукашэнка назваў умовы перамоў РФ з Украінай
УС Расіі не наносяць удараў па гарадах Украіны - Мінабароны РФ
Мінабароны РФ: украінскія вайскоўцы масава пакідаюць пазіцыі, кідаючы зброю
Лукашэнка распавёў, ці ўдзельнічаюць беларускія войскі ў аперацыі ў Данбасе
Спецаперацыя РФ у Данбасе і ваеннае становішча ва Украіне: што вядома да гэтай гадзіны