https://bel.sputnik.by/20220224/yarmoshyna-raskazala-chamu-pragalasavala-na-referendume-datermnova-1060749273.html
Ярмошына расказала, чаму прагаласавала на рэферэндуме датэрмінова
Ярмошына расказала, чаму прагаласавала на рэферэндуме датэрмінова
Sputnik Беларусь
Беларускія ўлады ініцыявалі правядзенне ўсенароднага галасавання па ўнясенні змен у Асноўны закон рэспублікі. 24.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-24T16:55+0300
2022-02-24T16:55+0300
2022-02-24T16:57+0300
папраўкі ў канстытуцыю беларусі
лідзія ярмошына
асноўны закон
канстытуцыя
канстытуцыя рэспублікі беларусь
рэферэндум
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104341/62/1043416253_0:0:1201:676_1920x0_80_0_0_ea2394a6189b8b9889ee1da73067dec4.jpg
МІНСК, 24 лют – Sputnik. Былы кіраўнік ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына датэрмінова прагаласавала на ўчастку для галасавання №5 Цэнтральнага раёна сталіцы.Паводле яе слоў, Асноўны закон беларускай дзяржавы дае грамадзянам не толькі правы, але і абавязкі. Таму кожны беларус павінен турбавацца аб дзяржаве, як яна пра яго."А яшчэ такім чынам я хацела падтрымаць кіраўніка дзяржавы – унясенне змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю яго ініцыятыва. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў не толькі на Усебеларускім народным сходзе год таму, але і ў жнівеньскія цяжкія дні 2020 года", - растлумачыла Лідзія Ярмошына.Пры гэтым яна нагадала, што на Усебеларускім народным сходзе рэферэндум назвалі шансам на выхад з грамадзянскага і палітычнага крызісу, у якім аказалася краіна.У Беларусі 27 лютага - асноўны дзень для галасавання на рэферэндуме па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю. Беларусам прапануюць надзяліць УНС новымі паўнамоцтвамі, якія зробяць яго найвышэйшым прадстаўнічым органам улады, які будзе вызначаць знешнюю і ўнутраную палітыку, а таксама зможа адпраўляць у адстаўку прэзідэнта. Кіраўнік дзяржавы зможа выбірацца на сваю пасаду не больш за два тэрміны запар. Беларусь таксама перастане быць нейтральнай дзяржавай і адмовіцца ад бяз’ядзернага статусу.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104341/62/1043416253_55:0:1122:800_1920x0_80_0_0_4d2b9173b63697c0b48222d79de3fc08.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
папраўкі ў канстытуцыю беларусі, лідзія ярмошына, асноўны закон, канстытуцыя, канстытуцыя рэспублікі беларусь, рэферэндум
папраўкі ў канстытуцыю беларусі, лідзія ярмошына, асноўны закон, канстытуцыя, канстытуцыя рэспублікі беларусь, рэферэндум
Ярмошына расказала, чаму прагаласавала на рэферэндуме датэрмінова
16:55 24.02.2022 (абноўлена: 16:57 24.02.2022) Беларускія ўлады ініцыявалі правядзенне ўсенароднага галасавання па ўнясенні змен у Асноўны закон рэспублікі.
МІНСК, 24 лют – Sputnik. Былы кіраўнік ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына датэрмінова прагаласавала на ўчастку для галасавання №5 Цэнтральнага раёна сталіцы.
"Я перш за ўсё выканала свой грамадзянскі і канстытуцыйны абавязак", - заявіла Ярмошына.
Паводле яе слоў, Асноўны закон беларускай дзяржавы дае грамадзянам не толькі правы, але і абавязкі. Таму кожны беларус павінен турбавацца аб дзяржаве, як яна пра яго.
"А яшчэ такім чынам я хацела падтрымаць кіраўніка дзяржавы – унясенне змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю яго ініцыятыва. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў не толькі на Усебеларускім народным сходзе год таму, але і ў жнівеньскія цяжкія дні 2020 года", - растлумачыла Лідзія Ярмошына.
Пры гэтым яна нагадала, што на Усебеларускім народным сходзе рэферэндум назвалі шансам на выхад з грамадзянскага і палітычнага крызісу, у якім аказалася краіна.
"Цяпер мы ставім кропку на тых палітычных працэсах, якія праходзілі ў 2020-м, а таксама мы нарэшце, я спадзяюся, урэгулюем рознагалоссі, якія могуць мець месца ў нашым грамадстве", - цытуе былога кіраўніка ЦВК "СБ. Беларусь сегодня".
У Беларусі 27 лютага - асноўны дзень для галасавання на рэферэндуме па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю. Беларусам прапануюць надзяліць УНС новымі паўнамоцтвамі, якія зробяць яго найвышэйшым прадстаўнічым органам улады, які будзе вызначаць знешнюю і ўнутраную палітыку, а таксама зможа адпраўляць у адстаўку прэзідэнта. Кіраўнік дзяржавы зможа выбірацца на сваю пасаду не больш за два тэрміны запар. Беларусь таксама перастане быць нейтральнай дзяржавай і адмовіцца ад бяз’ядзернага статусу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь ЦВК назвала
яўку выбаршчыкаў у першы дзень датэрміновага галасавання на рэферэндуме
КДБ Беларусі затрымаў групу людзей, якія
рыхтавалі зрыў рэферэндуму – дзяржТБ