Гатуй "Аліўе" загадзя: у Мінску здымаюць незвычайны фільм

© Photo : БеларусьфільмУ Мінску здымаюць фільм "Аліўе"
У Мінску здымаюць фільм Аліўе - Sputnik Беларусь, 1920, 25.02.2022
Падпісацца
Галоўнымі героямі новай навагодняй кінастужкі стануць Сяргей Шакураў, Ірына Пегава і Станіслаў Дужнікаў.
На кінастудыі "Беларусьфільм" пачаліся здымкі новага фільма "Аліўе". Карціна з'яўляецца сумесным праектам Беларусі і Расіі. Адпаведна і рэжысёра ў яе будзе два: з беларускага боку - гэта Ігар Чацвярыкоў, вядомы як пастаноўшчык фільмаў "Паскораная дапамога", "Тры талеры", "Правілы геймера" і іншых, з расійскага - малады рэжысёр Андрэй Нікіфараў. Дарэчы, ён быў сцэнарыстам праекта “Наша RUSSIA”.
Аб чым фільм? Аб жыцці адной некалі дружнай сям'і. Дзесяць чалавек збіраюцца за сямейным сталом напярэдадні Новага года, каб выказаць узаемныя крыўды. Але ўсё гэта с гумарам і пяшчотай. Як заўважаюць стваральнікі, гэта навагодняя гісторыя аб тым, як часам трэба проста знайсці патрэбныя словы і своечасова пачуць сваіх блізкіх.
Рэжысёры вырашылі "даць дарогу моладзі": на здымкі запрошана шмат пачынаючых акцёраў, у тым ліку выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Але галоўныя ролі ў кінастужцы выканаюць вядомыя расійскія майстры: Сяргей Шакураў, Ірына Пегава і Станіслаў Дужнікаў.
Здымкі фільма пачнуцца ў Мінску, а потым працягнуцца ў Маскве. Кіраўніцтва кінастудыі далёка наперад не заглядвае, але мяркуецца, што фільм убачыць свет ужо на бліжэйшы Новы год.

Што акрамя "Аліўе"?

Зусім нядаўна на "Беларусьфільме" была скончана работа над 8-серыйным тэлесерыялам "Полымя пад попелом".
У ёй расказваецца аб рэальных гістарычных падзеях на беларускай зямлі ў пасляваенны час, аб сучаснай паўсядзённай і карпатлівай рабоце ваенных інжынераў, звязанай з размініраваннем выбухованебяспечных прадметаў, якія засталіся з часоў Вялікай Айчыннай вайны. Рэжысёр - Іван Паўлаў.
У маі на мінскай кінастудыі пачнуцца здымкі яшчэ аднаго сумеснага праекта, на гэты раз з "Узбекфільмам". Яго рабочая назва – "Казбек" – гаворыць сама за сябе. Падрабязнасці гэтай гісторыі пакуль не раскрываюцца. Вядома, што здымаць фільм будзе Мухамат Алі Іскандараў.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Айчынныя блакбастары і касавыя зборы вышэй, чым у Галівудзе. Гэта рэальна?
Галоўчанка наведаў "Беларусьфільм": калі будзе блакбастар?
Беларусы і расіяне здымаюць серыял пра Уладзіміра Мулявіна і "Песняроў"
Здымкі ваеннага фільма з Хабенскім і Хаматавай пачаліся ў Беларусі
Стужка навiн
0