https://bel.sputnik.by/20220225/magchyma-na-referendume-datermnova-pragalasue-51-vybarshchyka--karpenka-1060782096.html
Магчыма, на рэферэндуме датэрмінова прагаласуе 51% выбаршчыкаў – Карпенка
Магчыма, на рэферэндуме датэрмінова прагаласуе 51% выбаршчыкаў – Карпенка
Sputnik Беларусь
Рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь адбудзецца 27 лютага. 25.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-25T12:54+0300
2022-02-25T12:54+0300
2022-02-25T12:54+0300
папраўкі ў канстытуцыю беларусі
рэферэндум
ігар карпенка
галасаванне
датэрміновае галасаванне
канстытуцыя
канстытуцыя рэспублікі беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/16/1060644090_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_080842de4f5cbc9ea747d818be5accb9.jpg
МІНСК, 25 лют – Sputnik. Мяркуючы па тым, што за першыя дні датэрміновага галасавання ў рэферэндуме прынялі ўдзел каля 24% выбаршчыкаў, цалкам верагодна, што да нядзелі гэтая лічба складзе 51%. У адпаведнасці з заканадаўствам можна будзе лічыць, што рэферэндум адбыўся. Аб гэтым у пятніцу заявіў старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Ігар Карпенка, адказваючы на пытанне карэспандэнта Sputnik.Ігар Карпенка звярнуў увагу, што 27 лютага дадаткова адкрыюцца 217 участкаў у санаторыях, плюс будзе арганізавана галасаванне дома для тых, хто запытаў такі спосаб удзелу ў рэферэндуме.Датэрміновае галасаваннеДатэрміновае галасаванне па канстытуцыйным рэферэндуме пачалося 22 лютага. Да галасавання падрыхтаваны 5510 участкаў, прагаласаваць можна па месцы прапіскі ці часовай рэгістрацыі, а таксама па месцы жыхарства.У Брэсцкай вобласці створана 883 участкі, Віцебскай – 714, Гомельскай – 977, Гродзенскай – 608, Мінскай – 929, Магілёўскай – 707, Мінску – 692.Участкі для галасавання адкрыты з 10:00 да 14:00 і з 16:00 да 19:00.Тлумачыць, чаму грамадзянін не можа прыняць удзел у галасаванні ў асноўны дзень рэферэндуму, не трэба. Пры сабе трэба мець пашпарт, для салдат тэрміновай службы – ваенны білет. Можна таксама прад’явіць службовае пасведчанне работніка дзяржоргана, правы кіроўцы, пенсіённае пасведчанне, пасведчанне інваліда (пры наяўнасці фатаграфіі), студэнцкі білет.Калі выбаршчык страціў пашпарт ці яго скралі, на ўчастак неабходна ўзяць з сабой даведку з органаў унутраных спраў, якая пацвярджае асобу.Рэферэндум-2022Асноўны дзень для галасавання на рэферэндуме пройдзе 27 лютага. У бюлетэні адно пытанне: "Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?", а таксама два варыянты адказу: "так" ці "не".Беларусам прапануецца надзяліць Усебеларускі народны сход новымі паўнамоцтвамі, якія зробяць яго вышэйшым прадстаўнічым органам улады, што вызначае знешнюю і ўнутраную палітыку краіны. Беларусь таксама перастане быць нейтральнай дзяржавай і адмовіцца ад бяз’ядзернага статусу.Акрамя таго, замацавана паняцце шлюбу як саюзу мужчыны і жанчыны. Дададзена, што праява патрыятызму з’яўляецца асноўным абавязкам кожнага грамадзяніна краіны.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/16/1060644090_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_7b024bd4c617b9e0f9fa82dc55d67caf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
папраўкі ў канстытуцыю беларусі, рэферэндум, ігар карпенка, галасаванне, датэрміновае галасаванне, канстытуцыя, канстытуцыя рэспублікі беларусь
папраўкі ў канстытуцыю беларусі, рэферэндум, ігар карпенка, галасаванне, датэрміновае галасаванне, канстытуцыя, канстытуцыя рэспублікі беларусь
Магчыма, на рэферэндуме датэрмінова прагаласуе 51% выбаршчыкаў – Карпенка
Рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь адбудзецца 27 лютага.
МІНСК, 25 лют – Sputnik. Мяркуючы па тым, што за першыя дні датэрміновага галасавання ў рэферэндуме прынялі ўдзел каля 24% выбаршчыкаў, цалкам верагодна, што да нядзелі гэтая лічба складзе 51%. У адпаведнасці з заканадаўствам можна будзе лічыць, што рэферэндум адбыўся. Аб гэтым у пятніцу заявіў старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Ігар Карпенка, адказваючы на пытанне карэспандэнта Sputnik.
"Але гэта не значыць, што мы на гэтым спынім працэс галасавання. Усё роўна ў асноўны дзень галасавання ўчасткі будуць адкрыты, і ўсім грамадзянам, якія лічаць патрэбным прыйсці менавіта ў гэты дзень, мы дадзім магчымасць узяць удзел у рэферэндуме", - адзначыў старшыня ЦВК.
Ігар Карпенка звярнуў увагу, што 27 лютага дадаткова адкрыюцца 217 участкаў у санаторыях, плюс будзе арганізавана галасаванне дома для тых, хто запытаў такі спосаб удзелу ў рэферэндуме.
Датэрміновае галасаванне па канстытуцыйным рэферэндуме пачалося 22 лютага. Да галасавання падрыхтаваны 5510 участкаў, прагаласаваць можна па месцы прапіскі ці часовай рэгістрацыі, а таксама па месцы жыхарства.
У Брэсцкай вобласці створана 883 участкі, Віцебскай – 714, Гомельскай – 977, Гродзенскай – 608, Мінскай – 929, Магілёўскай – 707, Мінску – 692.
Участкі для галасавання адкрыты з 10:00 да 14:00 і з 16:00 да 19:00.
Тлумачыць, чаму грамадзянін не можа прыняць удзел у галасаванні ў асноўны дзень рэферэндуму, не трэба. Пры сабе трэба мець пашпарт, для салдат тэрміновай службы – ваенны білет. Можна таксама прад’явіць службовае пасведчанне работніка дзяржоргана, правы кіроўцы, пенсіённае пасведчанне, пасведчанне інваліда (пры наяўнасці фатаграфіі), студэнцкі білет.
Калі выбаршчык страціў пашпарт ці яго скралі, на ўчастак неабходна ўзяць з сабой даведку з органаў унутраных спраў, якая пацвярджае асобу.
Асноўны дзень для галасавання на рэферэндуме пройдзе 27 лютага. У бюлетэні адно пытанне: "Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?", а таксама два варыянты адказу: "так" ці "не".
Беларусам прапануецца надзяліць Усебеларускі народны сход новымі паўнамоцтвамі, якія зробяць яго вышэйшым прадстаўнічым органам улады, што вызначае знешнюю і ўнутраную палітыку краіны. Беларусь таксама перастане быць нейтральнай дзяржавай і адмовіцца ад бяз’ядзернага статусу.
Акрамя таго, замацавана паняцце шлюбу як саюзу мужчыны і жанчыны. Дададзена, што праява патрыятызму з’яўляецца асноўным абавязкам кожнага грамадзяніна краіны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Кіраўнік ЦВК Беларусі
Карпенка: пайшлі ўжо пагрозы ў адносінах да мяне асабіста
ЦВК
назвала яўку выбаршчыкаў у першы дзень датэрміновага галасавання на рэферэндуме
Нават скрупулёзна: міжнародныя назіральнікі
ацанілі працу ўчастковых камісій