Тренировки расчетов ПТРК Корнет ЦВО на Авдеевском направлении - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Кіеў адмовіўся ад перагавораў - Пяскоў

© Sputnik / Стрингер / Перайсці ў медыябанкФлаг Украіны на будынку Вярхоўнай рады ў Кіеве
Флаг Украіны на будынку Вярхоўнай рады ў Кіеве - Sputnik Беларусь, 1920, 26.02.2022
Падпісацца
Напярэдадні, у святле чаканых перамоў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даў загад аб прыпыненні прасоўвання групоўкі расійскіх Узброеных сіл на Украіне, заявіў Пяскоў.
МІНСК, 26 лют – Sputnik. Украінскі бок адмовіўся ад перагавораў, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.
Ён растлумачыў, што ўчора, у святле перамоў, якія чакаліся, расійскі лідар Уладзімір Пуцін даў загад аб прыпыненні прасоўвання групоўкі расійскіх узброеных сіл на Украіне.
Паводле слоў Пяскова, у шэрагу месцаў баявыя дзеянні працягваліся, "мелі месца сутыкненні з перасоўнымі групамі нацыяналістаў і бандэраўцаў".
"Паколькі па сутнасці ўкраінскі бок адмовіўся ад перагавораў, сёння днём аднавілася прасоўванне асноўных расійскіх сіл у адпаведнасці з планам правядзення аперацыі", – сказаў Пяскоў журналістам.

Пра якія перамовы ідзе гаворка?

У суботу Дзмітрый Пяскоў заявіў аб гатоўнасці Расіі накіраваць у Мінск дэлегацыю для перагавораў з украінскім бокам.
Такім чынам ён пракаменціраваў словы ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага аб тым, што той гатовы абмяркоўваць на перагаворах з расіянамі нейтральны статус Украіны.
Дзмітрый Пяскоў расказаў таксама, што расійскі прэзідэнт размаўляў па тэлефоне з беларускім калегам. І Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што гатоў стварыць усе неабходныя ўмовы для прыбыцця дэлегацый.

Расійскі адказ на санкцыі

Каб выпрацаваць меры ў адказ на ўведзеныя шэрагам краін у дачыненні да РФ абмежаванні, патрабуецца аналіз і каардынацыя ведамстваў, заявіў Пяскоў.
Паводле яго слоў, Маскве неабходна зрабіць крокі, якія будуць "найлепшым чынам адпавядаць" яе інтарэсам.
"Меры прымаюцца неадкладна для мінімізацыі ўрону гэтых санкцый, бесперабойнага функцыянавання ўсіх галін нашай эканомікі, сістэм нашай эканомікі", – запэўніў Пяскоў і дадаў, што ўсе магчымасці, а таксама патэнцыял для гэтага ёсць.
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ адзначыў, што гэты патэнцыял быў загадзя створаны, "ён і падрыхтаваны для такіх сітуацый".
Пры гэтым Пяскоў прызнаў, што ўведзеныя Захадам рэстрыкцыі "вельмі сур'ёзныя". "Санкцыі, якія надышлі за мінулыя некалькі дзён. Мы таксама сур'ёзна і загадзя да іх рыхтаваліся", - падкрэсліў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Расія гатова адправіць дэлегацыю ў Мінск на перамовы з Украінай - Пяскоў
Беларусь гатова аказаць садзейнічанне ў перагаворах Масквы і Кіева - МЗС
Ваенная аперацыя ва Украіне: расійскія войскі пад Херсонам – фота
Прэзідэнт Кыргызстана падтрымаў дзеянні Расіі на Украіне
Абстрэлы і эвакуацыя людзей: што вядома аб сітуацыі ў ЛНР і ДНР у суботу
Стужка навiн
0