https://bel.sputnik.by/20220226/palyak--amerykantsy-advyal-voysk-ad-myazhy-belarus--lukashenka-1060817614.html
Палякі і амерыканцы адвялі войскі ад мяжы Беларусі – Лукашэнка
Палякі і амерыканцы адвялі войскі ад мяжы Беларусі – Лукашэнка
Sputnik Беларусь
Напярэдадні расійская армія пачала спецыяльную аперацыю для таго, каб гарантаваць бяспеку жыхарам Данбаса і дабіцца дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Украіны. 26.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-26T10:40+0300
2022-02-26T10:40+0300
2022-02-26T10:44+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
польшча
зша
беларусь
мяжа
аляксандр лукашэнка
войска
армія
спецаперацыя
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104284/54/1042845406_0:265:3070:1992_1920x0_80_0_0_15fa9aa3358731ceb3bed047f0eeb9ba.jpg
МІНСК, 26 лют – Sputnik. Беларусь не можа дазволіць зайсці на сваю тэрыторыю чужым вайскоўцам, каб яны стралялі ў спіну рускім, заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка.Раней 24 лютага лідар Расіі Уладзімір Пуцін выступіў з тэлевізійным зваротам, у якім аб’явіў аб пачатку спецаперацыі, якая павінна гарантаваць бяспеку людзей у Данбасе. Таксама ў расійскай арміі ёсць задача гарантаваць дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю Украіну.У сваю чаргу ў чацвер беларускі лідар пасля старту расійскай спецаперацыі падчас нарады запэўніў, што афіцыйны Мінск не будзе ўцягвацца ў ваенныя дзеянні. Пры гэтым Беларусь будзе аказваць падтрымку Расіі – як свайму саюзніку.Паводле гэтага, Захад распрацаваў план, як з Польшчы і Літвы ўдарыць у спіну Расіі, але ў беларускага боку на гэта ёсць падрыхтаваны адказ."Я спецыяльна заявіў, што так не атрымаецца, мы вам не дазволім прайсці праз Беларусь, мы будзем з вамі ваяваць, калі вы дазволіце страляць рускім у спіну. Вось наш удзел у гэтай аперацыі. Але гэта – і абарона нашых рубяжоў", - сказаў Лукашэнка.Пасля чаго дадаў, што не можа пусціць на беларускую тэрыторыю палякаў.Актыўнасць НАТАМінабароны рэспублікі не раз адзначала рост вайсковай актыўнасці ў суседніх з рэспублікай дзяржавах ЕС. У прыватнасці, Польшча павялічыла колькасць сілавікоў да 23 тысяч, а таксама ваеннай тэхнікі на фоне з’яўлення на беларуска-польскай мяжы стыхійнага лагера бежанцаў.Кіраўнік Мінабароны Віктар Хрэнін заяўляў, што нарошчванне сіл НАТА каля меж Беларусі і ўзмацненне ваеннага складальніка краін-суседзяў ЕС можна расцаніць як "комплекс мерапрыемстваў падрыхтоўкі да вайны".Паводле яго слоў, ствараецца ўражанне, што Польшча хоча развязаць канфлікт, уцягнуўшы ў яго ЕС. Акрамя таго, расійскія і беларускія ваенныя лётчыкі пачалі часцей праводзіць сумеснае патруляванне, таму што павялічылася колькасць палётаў авіяцыі блока НАТА паблізу ад беларускіх меж.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
польшча
зша
беларусь
данбас
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104284/54/1042845406_339:0:3070:2048_1920x0_80_0_0_9f7d8b030460b08570e831f7e1b5183e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
польшча, зша, беларусь, мяжа, аляксандр лукашэнка, войска, армія, спецаперацыя, бяспека, данбас, украіна, у свеце
польшча, зша, беларусь, мяжа, аляксандр лукашэнка, войска, армія, спецаперацыя, бяспека, данбас, украіна, у свеце
Палякі і амерыканцы адвялі войскі ад мяжы Беларусі – Лукашэнка
10:40 26.02.2022 (абноўлена: 10:44 26.02.2022) Напярэдадні расійская армія пачала спецыяльную аперацыю для таго, каб гарантаваць бяспеку жыхарам Данбаса і дабіцца дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Украіны.
МІНСК, 26 лют – Sputnik. Беларусь не можа дазволіць зайсці на сваю тэрыторыю чужым вайскоўцам, каб яны стралялі ў спіну рускім, заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка.
Раней 24 лютага лідар Расіі Уладзімір Пуцін выступіў з тэлевізійным зваротам, у якім аб’явіў аб пачатку спецаперацыі, якая павінна гарантаваць бяспеку людзей у Данбасе. Таксама ў расійскай арміі ёсць задача гарантаваць дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю Украіну.
У сваю чаргу ў чацвер беларускі лідар пасля старту расійскай спецаперацыі падчас нарады запэўніў, што афіцыйны Мінск не будзе ўцягвацца ў ваенныя дзеянні. Пры гэтым Беларусь будзе аказваць падтрымку Расіі – як свайму саюзніку.
Паводле гэтага, Захад распрацаваў план, як з Польшчы і Літвы ўдарыць у спіну Расіі, але ў беларускага боку на гэта ёсць падрыхтаваны адказ.
"Я спецыяльна заявіў, што так не атрымаецца, мы вам не дазволім прайсці праз Беларусь, мы будзем з вамі ваяваць, калі вы дазволіце страляць рускім у спіну. Вось наш удзел у гэтай аперацыі. Але гэта – і абарона нашых рубяжоў", - сказаў Лукашэнка.
Пасля чаго дадаў, што не можа пусціць на беларускую тэрыторыю палякаў.
"Учора пасля гэтай заявы ўжо вайскоўцы далажылі: адвялі ад нашай мяжы ўсе войскі, і амерыканцаў таксама. Яны ўвогуле ў трэцім эшалоне трымаюцца: "Чаго мы ваяваць тут будзем?" – задаў ён рытарычнае пытанне.
Мінабароны рэспублікі не раз адзначала рост вайсковай актыўнасці ў суседніх з рэспублікай дзяржавах ЕС. У прыватнасці, Польшча павялічыла колькасць сілавікоў да 23 тысяч, а таксама ваеннай тэхнікі на фоне з’яўлення на беларуска-польскай мяжы стыхійнага лагера бежанцаў.
Кіраўнік Мінабароны Віктар Хрэнін заяўляў, што нарошчванне сіл НАТА каля меж Беларусі і ўзмацненне ваеннага складальніка краін-суседзяў ЕС можна расцаніць як "комплекс мерапрыемстваў падрыхтоўкі да вайны".
Паводле яго слоў, ствараецца ўражанне, што Польшча хоча развязаць канфлікт, уцягнуўшы ў яго ЕС. Акрамя таго, расійскія і беларускія ваенныя лётчыкі пачалі часцей праводзіць сумеснае патруляванне, таму што павялічылася колькасць палётаў авіяцыі блока НАТА паблізу ад беларускіх меж.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь