https://bel.sputnik.by/20220225/mak-zaklka-ne-vykarystovats-flag--gmny-ras--belarus-na-skh-turnrakh-1060802482.html
МАК заклікаў не выкарыстоўваць флагі і гімны Расіі і Беларусі на ўсіх турнірах
МАК заклікаў не выкарыстоўваць флагі і гімны Расіі і Беларусі на ўсіх турнірах
Sputnik Беларусь
Выканкам арганізацыі апублікаваў заклік да ўсіх міжнародных спартыўных федэрацый перанесці або адмяніць спартыўныя мерапрыемствы, запланаваныя ў Расіі ці... 25.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-25T17:59+0300
2022-02-25T17:59+0300
2022-02-25T18:13+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
мак
міжнародны алімпійскі камітэт (мак)
беларусь
расія
спорт
флаг
гімн
забарона
турнір
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104264/51/1042645157_0:277:2953:1938_1920x0_80_0_0_c91f34e372b653bf9238253d06109e8c.jpg
МІНСК, 25 лют – Sputnik. Выканаўчы савет Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) рашуча асуджае парушэнне алімпійскага перамір’я ўрадам Расіі і ўрадам Беларусі, адпаведная заява апублікавана на сайце МАК.У сваёй заяве МАК заклікаў усе міжнародныя спартыўныя федэрацыі адмовіцца ад правядзення спартыўных спаборніцтваў пад сваёй эгідай, якія былі запланаваны ў Беларусі і Расіі. Камітэт падкрэсліў, што сам ніякіх мерапрыемстваў у гэтых краінах не плануе.Прычынай для такога рашэння, акрамя парушэння алімпійскага перамір’я, МАК называе неабходнасць паклапаціцца аб бяспецы спартсменаў.Без сцяга і гімна?Таксама выканкам заклікае адмовіцца ад вывешвання нацыянальнага сцяга Расіі ці Беларусі і выканання гімна Расіі ці Беларусі на міжнародных спартыўных мерапрыемствах.Выканкам МАК падкрэсліў, што знаходзіцца ў кантакце з Алімпійскай супольнасцю Украіны для каардынацыі гуманітарнай дапамогі і выказвае поўную салідарнасць з ёй.МАК таксама выказаў падтрымку Міжнароднаму паралімпійскаму камітэту (МПК) у кантэксце будучых Паралімпійскіх зімовых гульняў у Пекіне ў 2022 годзе.Раней стала вядома аб пераносе або адмене многіх спартыўных падзей, якія павінны былі прайсці на тэрыторыі Расіі ці Беларусі. Так, не адбудзецца сочынскі этап Гран-пры "Формулы-1", а фінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў-2022 пройдзе не ў Санкт-Пецярбургу, а ў Парыжы. Адменены і адборачны матч баскетбольнага ЧС-2023 паміж мужчынскімі зборнымі Беларусі і Вялікабрытаніі.Рэзалюцыя ААН, якая зацвярджае алімпійскае перамір'е, была прынята Генеральнай Асамблеяй ААН 2 снежня 2021 года. Перамір'е пачалося за сем дзён да пачатку Алімпійскіх гульняў, 4 лютага 2022 года, і заканчваецца праз сем дзён пасля закрыцця Паралімпійскіх гульняў.Што адбылося ў Данбасе?Раніцай 24 лютага прэзідэнт Расіі Пуцін аб'явіў аб пачатку ваеннай спецаперацыі на тэрыторыі Украіны. Ён падкрэсліў, што ў планы аперацыі "не ўваходзіць акупацыя ўкраінскіх тэрыторый" і што расійскія ўлады "нікому і нічога не збіраюцца навязваць сілай".Мінабароны РФ паведаміла, што Узброеныя сілы Расіі не наносяць ніякіх ракетных, авіяцыйных або артылерыйскіх удараў па гарадах Украіны - толькі па аб'ектах ваеннай інфраструктуры.Прэзідэнт Беларусі ў чацвер запэўніў, што беларускія войскі не бяруць удзел у спецыяльнай ваеннай аперацыі ў Данбасе.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧыіайце таксама:
беларусь
расія
данбас
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104264/51/1042645157_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_1f214f954f88565ea68e752f8724d04e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мак, міжнародны алімпійскі камітэт (мак), беларусь, расія, спорт, флаг, гімн, забарона, турнір, мерапрыемствы, у свеце, данбас, спецаперацыя, бяспека
мак, міжнародны алімпійскі камітэт (мак), беларусь, расія, спорт, флаг, гімн, забарона, турнір, мерапрыемствы, у свеце, данбас, спецаперацыя, бяспека
МАК заклікаў не выкарыстоўваць флагі і гімны Расіі і Беларусі на ўсіх турнірах
17:59 25.02.2022 (абноўлена: 18:13 25.02.2022) Выканкам арганізацыі апублікаваў заклік да ўсіх міжнародных спартыўных федэрацый перанесці або адмяніць спартыўныя мерапрыемствы, запланаваныя ў Расіі ці Беларусі.
МІНСК, 25 лют – Sputnik. Выканаўчы савет Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) рашуча асуджае парушэнне алімпійскага перамір’я ўрадам Расіі і ўрадам Беларусі, адпаведная заява апублікавана на сайце МАК.
У сваёй заяве МАК заклікаў усе міжнародныя спартыўныя федэрацыі адмовіцца ад правядзення спартыўных спаборніцтваў пад сваёй эгідай, якія былі запланаваны ў Беларусі і Расіі. Камітэт падкрэсліў, што сам ніякіх мерапрыемстваў у гэтых краінах не плануе.
Прычынай для такога рашэння, акрамя парушэння алімпійскага перамір’я, МАК называе неабходнасць паклапаціцца аб бяспецы спартсменаў.
Таксама выканкам заклікае адмовіцца ад вывешвання нацыянальнага сцяга Расіі ці Беларусі і выканання гімна Расіі ці Беларусі на міжнародных спартыўных мерапрыемствах.
Выканкам МАК падкрэсліў, што знаходзіцца ў кантакце з Алімпійскай супольнасцю Украіны для каардынацыі гуманітарнай дапамогі і выказвае поўную салідарнасць з ёй.
МАК таксама выказаў падтрымку Міжнароднаму паралімпійскаму камітэту (МПК) у кантэксце будучых Паралімпійскіх зімовых гульняў у Пекіне ў 2022 годзе.
Раней стала вядома аб пераносе або адмене многіх спартыўных падзей, якія павінны былі прайсці на тэрыторыі Расіі ці Беларусі. Так, не адбудзецца сочынскі этап Гран-пры "Формулы-1", а фінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў-2022 пройдзе не ў Санкт-Пецярбургу, а ў Парыжы. Адменены і адборачны матч баскетбольнага ЧС-2023 паміж мужчынскімі зборнымі Беларусі і Вялікабрытаніі.
Рэзалюцыя ААН, якая зацвярджае алімпійскае перамір'е, была прынята Генеральнай Асамблеяй ААН 2 снежня 2021 года. Перамір'е пачалося за сем дзён да пачатку Алімпійскіх гульняў, 4 лютага 2022 года, і заканчваецца праз сем дзён пасля закрыцця Паралімпійскіх гульняў.
Раніцай 24 лютага прэзідэнт Расіі Пуцін аб'явіў аб пачатку ваеннай спецаперацыі на тэрыторыі Украіны. Ён падкрэсліў, што ў планы аперацыі "не ўваходзіць акупацыя ўкраінскіх тэрыторый" і што расійскія ўлады "нікому і нічога не збіраюцца навязваць сілай".
Мінабароны РФ паведаміла, што Узброеныя сілы Расіі не наносяць ніякіх ракетных, авіяцыйных або артылерыйскіх удараў па гарадах Украіны - толькі па аб'ектах ваеннай інфраструктуры.
Прэзідэнт Беларусі ў чацвер запэўніў, што беларускія войскі не бяруць удзел у спецыяльнай ваеннай аперацыі ў Данбасе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Польшча закрывае неба для расійскіх самалётаў