https://bel.sputnik.by/20220228/dolar-bolsh-za-3-rubl-yak-bank-reaguyuts-na-toe-shto-adbyvaetstsa-1060901267.html
Долар больш за 3 рублі: як банкі рэагуюць на тое, што адбываецца?
Долар больш за 3 рублі: як банкі рэагуюць на тое, што адбываецца?
Sputnik Беларусь
У Нацбанку запэўніваюць, што банкаўскі сектар рэспублікі функцыянуе стабільна і мае "дастатковы запас трываласці для выканання ўсіх задач, што стаяць перад... 28.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-28T13:10+0300
2022-02-28T13:10+0300
2022-02-28T13:10+0300
долар
эканоміка
нацбанк рб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104510/90/1045109097_0:115:3231:1932_1920x0_80_0_0_ab789d42db87eea40799e450190fe1fd.jpg
МІНСК, 28 лют - Sputnik. Долар і еўра на фоне падзей, якія адбываюцца ва Украіне і антырасійскіх санкцый, уведзенымі краінамі Захаду, значна падаражэлі ў панядзелак, сведчаць анлайн-курсы беларускіх банкаў.У большасці банкаў пасля таргоў на валютна-фондавай біржы курс долара ўстаноўлены на ўзроўні 3,2—3,3 рублі (продаж). За 2,75-2,90 рублі банк купляе амерыканскую валюту.Самы танны курс па стане на 11.50 - у "БелЗЭБ", банк да гэтага часу прадае долар па старым курсе за 2,585 беларускіх рублі. Таксама ў некаторых банках долар можна купіць за 2,999 рублі - у "Абсалютбанку", "Тэхнабанку", "Альфа-Банку", "БСБ Банку" і іншых банках з прыватным капіталам.Што да курсу еўра, большасць банкаў прадаюць адзін намінал за 3,6 рублі. У некаторых месцах яго можна знайсці за 3,3-3,4 рублі, у банку "БелЗЭБ" да гэтага часу дзейнічае стары курс - 2,96 рублі. Еўрапейскую валюту банкі набываюць у сярэднім за 3,1 рублі. Значна адрозніваецца курс у "Белінвестбанку": тут яго купляюць за 3,35 беларускага рублі.Што паўплывала на рост?Долар ЗША і еўра ўпершыню за доўгі час падаражэлі ў чацвер, 24 лютага - адразу пасля падзей, якія разгортваюцца на Украіне. Тады амерыканская валюта падскочыла ў кошце з 2,64 да 2,86-2,90 рублёў за адзін намінал. Кошт еўра ўсталяваўся ў раёне 3,02 рублі, хоць 23 лютага быў яшчэ ніжэй за 3 рублі.Значны ўплыў на рост курсаў валют аказваюць падзеі вакол Украіны і санкцыі Захаду, уведзеныя супраць Беларусі і Расіі.Неабходна ўлічваць, што банкі могуць мяняць курсы на працягу дня. Таргі на валютных біржах праводзяцца ў першай палове дня, а канчатковыя стаўкі фарміруюцца да абеду.У Нацбанку запэўніваюць, што банкаўскі сектар рэспублікі працуе стабільна і мае "дастатковы запас трываласці для выканання ўсіх задач, што стаяць перад ім, ва ўмовах узмацнення геапалітычнай напружанасці і пашырэння санкцыйнага ціску з боку шэрага дзяржаў".>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104510/90/1045109097_251:0:2980:2047_1920x0_80_0_0_e93d844c0a911d7f87c458f8b92fcb9f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
долар, эканоміка, нацбанк рб
долар, эканоміка, нацбанк рб
Долар больш за 3 рублі: як банкі рэагуюць на тое, што адбываецца?
У Нацбанку запэўніваюць, што банкаўскі сектар рэспублікі функцыянуе стабільна і мае "дастатковы запас трываласці для выканання ўсіх задач, што стаяць перад ім".
МІНСК, 28 лют - Sputnik. Долар і еўра на фоне падзей, якія адбываюцца ва Украіне і антырасійскіх санкцый, уведзенымі краінамі Захаду, значна падаражэлі ў панядзелак, сведчаць анлайн-курсы беларускіх банкаў.
У большасці банкаў пасля таргоў на валютна-фондавай біржы курс долара ўстаноўлены на ўзроўні 3,2—3,3 рублі (продаж). За 2,75-2,90 рублі банк купляе амерыканскую валюту.
Самы танны курс па стане на 11.50 - у "БелЗЭБ", банк да гэтага часу прадае долар па старым курсе за 2,585 беларускіх рублі. Таксама ў некаторых банках долар можна купіць за 2,999 рублі - у "Абсалютбанку", "Тэхнабанку", "Альфа-Банку", "БСБ Банку" і іншых банках з прыватным капіталам.
Што да курсу еўра, большасць банкаў прадаюць адзін намінал за 3,6 рублі. У некаторых месцах яго можна знайсці за 3,3-3,4 рублі, у банку "БелЗЭБ" да гэтага часу дзейнічае стары курс - 2,96 рублі. Еўрапейскую валюту банкі набываюць у сярэднім за 3,1 рублі. Значна адрозніваецца курс у "Белінвестбанку": тут яго купляюць за 3,35 беларускага рублі.
Долар ЗША і еўра ўпершыню за доўгі час падаражэлі ў чацвер, 24 лютага - адразу пасля падзей, якія разгортваюцца на Украіне. Тады амерыканская валюта падскочыла ў кошце з 2,64 да 2,86-2,90 рублёў за адзін намінал. Кошт еўра ўсталяваўся ў раёне 3,02 рублі, хоць 23 лютага быў яшчэ ніжэй за 3 рублі.
Значны ўплыў на рост курсаў валют аказваюць падзеі вакол Украіны і санкцыі Захаду, уведзеныя супраць Беларусі і Расіі.
Неабходна ўлічваць, што банкі могуць мяняць курсы на працягу дня. Таргі на валютных біржах праводзяцца ў першай палове дня, а канчатковыя стаўкі фарміруюцца да абеду.
У Нацбанку запэўніваюць, што банкаўскі сектар рэспублікі працуе стабільна і мае "дастатковы запас трываласці для выканання ўсіх задач, што стаяць перад ім, ва ўмовах узмацнення геапалітычнай напружанасці і пашырэння санкцыйнага ціску з боку шэрага дзяржаў".
>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь Сярэдні заробак у Беларусі сур’ёзна ўпаў і ў рублях, і ў доларах