https://bel.sputnik.by/20220207/zolatavalyutnyya-rezervy-belarus-vyrasl-na-100-mln-dolara-1060115812.html
Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на 100 млн долараў
Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на 100 млн долараў
У студзені Нацбанк актыўна скупляў валюту на фондавай біржы, таксама замежная валюта паступіла ў бюджэт у тым ліку ад збірання экспартных пошлін. 07.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-07T11:19+0300
2022-02-07T11:19+0300
2022-02-09T15:08+0300
золата
беларусь
звр
золатавалютныя рэзервы
долар
нацбанк рб
бюджэт
валюта
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102566/97/1025669743_0:153:3070:1880_1920x0_80_0_0_8dc83bb248f804fb88e8d25865c55291.jpg
МІНСК, 7 лют – Sputnik. Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 лютага 2022 года склалі 8,5 млрд долараў, пра гэта паведамілі ў прэс-службе Нацбанка.Раней беларускія ўлады ўстанавілі правіла, што міжнародныя рэзервовыя актывы на пачатак бягучага года не павінны ўпасці ніжэй за адзнаку ў 6 млрд долараў. Цяпер гэты паказчык вышэйшы на 2,5 млрд долараў. Нагадаем, за снежань ЗВР знізіліся на 44,1 млн долараў (на 0,5%), за студзень – павялічыліся на 98,8 млн долараў (на 1,2%).У Нацбанку лічаць, што міжнародныя рэзервы выраслі ў студзені за кошт паступлення валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін. Таксама рэгулятар купляў замежную валюту на фондавай біржы.Пры гэтым у студзені беларускі ўрад пагасіў знешнія і ўнутраныя даўгі ў замежнай валюце на суму каля 360 млн долараў.Нагадаем, па выніках 2021 года ўлады вярнулі даўгі на агульную суму ў памеры 3,1 млрд долараў. У 2022-м Беларусі неабходна пагасіць 3,3 млрд долараў.Раней Нацбанк устанавіў планку, ніжэй за якую не павінны апускацца золатавалютныя рэзервы краіны – 7 млрд долараў на 1 студзеня 2023 года. У 2020-м гэты паказчык складаў 7,3 млрд, пасля чаго апусціўся да 6 млрд.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20211125/shto-budze-z-nflyatsyyay--kursam-rublya--2022-m-pragnoz-eabr-dlya-belarus--vdea-1058242490.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102566/97/1025669743_339:0:3070:2048_1920x0_80_0_0_a76340a6e8bf7cf388aa9af48998abb8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
золата, беларусь, звр, золатавалютныя рэзервы, долар, нацбанк рб, бюджэт, валюта
Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на 100 млн долараў
11:19 07.02.2022 (абноўлена: 15:08 09.02.2022) У студзені Нацбанк актыўна скупляў валюту на фондавай біржы, таксама замежная валюта паступіла ў бюджэт у тым ліку ад збірання экспартных пошлін.
МІНСК, 7 лют – Sputnik. Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 лютага 2022 года склалі 8,5 млрд долараў, пра гэта паведамілі ў прэс-службе Нацбанка.
Раней беларускія ўлады ўстанавілі правіла, што міжнародныя рэзервовыя актывы на пачатак бягучага года не павінны ўпасці ніжэй за адзнаку ў 6 млрд долараў. Цяпер гэты паказчык вышэйшы на 2,5 млрд долараў. Нагадаем, за снежань ЗВР знізіліся на 44,1 млн долараў (на 0,5%), за студзень – павялічыліся на 98,8 млн долараў (на 1,2%).
У Нацбанку лічаць, што міжнародныя рэзервы выраслі ў студзені за кошт паступлення валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін. Таксама рэгулятар купляў замежную валюту на фондавай біржы.
Пры гэтым у студзені беларускі ўрад пагасіў знешнія і ўнутраныя даўгі ў замежнай валюце на суму каля 360 млн долараў.
Нагадаем, па выніках 2021 года ўлады вярнулі даўгі на агульную суму ў памеры 3,1 млрд долараў. У 2022-м Беларусі неабходна пагасіць 3,3 млрд долараў.
Раней Нацбанк устанавіў планку, ніжэй за якую не павінны апускацца золатавалютныя рэзервы краіны – 7 млрд долараў на 1 студзеня 2023 года. У 2020-м гэты паказчык складаў 7,3 млрд, пасля чаго апусціўся да 6 млрд.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Як
адмову Расіі і Беларусі ад долара ўспрыме Кітай – меркаванне эксперта