https://bel.sputnik.by/20220228/mus-raskazala-ab-kolkasts-zatrymanykh-u-dzen-referendumu-1060891700.html
МУС расказала аб колькасці затрыманых у дзень рэферэндуму
МУС расказала аб колькасці затрыманых у дзень рэферэндуму
Sputnik Беларусь
У сталіцы і іншых гарадах у асноўны дзень галасавання на канстытуцыйным рэферэндуме прайшлі акцыі пратэстаў, аднак іх масавасці і дэстабілізацыі абстаноўкі не... 28.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-28T10:35+0300
2022-02-28T10:35+0300
2022-02-28T10:35+0300
папраўкі ў канстытуцыю беларусі
мус
мус рб
беларусь
рэферэндум
мінск
правапарушэнне
галасаванне
канстытуцыя
канстытуцыя рэспублікі беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/16/1046210133_0:46:1280:766_1920x0_80_0_0_c3247a612e15f158b82ad39eff7caed0.jpg
МІНСК, 28 лют – Sputnik. Супрацоўнікі МУС прынялі ўсе неабходныя меры па падтрыманні парадку ў краіне і поўнасцю забяспечылі грамадскую бяспеку ў дзень рэферэндуму, паведамілі ў прэс-службе ведамства.У асноўны дзень галасавання на канстытуцыйным рэферэндуме ў сталіцы і іншых беларускіх гарадах прайшлі акцыі пратэсту, аднак масавымі яны не сталі, растлумачылі ў міністэрстве.Паводле апошніх звестак, за парушэнне грамадскага парадку затрыманы каля 800 чалавек. Цяпер аператыўнікі праводзяць праверку для дачы прававой ацэнкі іх дзеянням. Адзначаецца, што некаторыя з затрыманых ужо раней прыцягваліся да адказнасці за ўдзел у акцыях пратэстаў.Сілавікі затрымалі шэраг асоб, якія заклікалі людзей да пратэстаў – крымінальныя справы ўзбуджаны па артыкуле 342 КК Беларусі. Таксама інспектары ДАІ зарэгістравалі мноства фактаў незаконнай падачы гукавых сігналаў, зараз ідзе работа па ўстанаўленні такіх вадзіцеляў. Яны могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці – штраф з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі.Чацвёрты рэферэндумУ Беларусі прайшоў канстытуцыйны рэферэндум, удзел у ім прынялі 78,61% выбаршчыкаў. Беларусы галасавалі "за" ці "супраць" змяненняў у Канстытуцыю.Па словах кіраўніка ЦВК Ігара Карпенкі, выбаршчыкі падтрымалі ўсе змяненні."За" прагаласавалі 65,16%, галасы "супраць" аддалі 10,07% - гэта папярэднія дадзеныя Цэнтрвыбаркама.Ключавыя змяненні ў новай Канстытуцыі тычацца прэзідэнта, парламента і ўнутрыпалітычнай абстаноўкі. Так, напрыклад, адзін чалавек не зможа быць прэзідэнтам Беларусі больш за два тэрміны, а пасля сваіх паўнамоцтваў ён становіцца пажыццёвым сенатарам. Таксама экс-прэзідэнта нельга прыцягваць да адказнасці за дзеянні, учыненыя на пасадзе. Тэрмін паўнамоцтваў парламента і Усебеларускага народнага схода, які становіцца вышэйшым прадстаўнічым органам улады, - пяць гадоў. Рашэнні УНС абавязковыя да выканання ўсімі органамі ўлады, таксама ён мае права зняць прэзідэнта з пасады.Змяненні ў Канстытуцыю набудуць моц праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання вынікаў рэферэндуму. Гэта быў чацвёрты рэферэндум у Беларусі. Астатнія тры прайшлі ў 1995 годзе (яўка была каля 65%), у 1996-м (пад 85%) і ў 2004-м (за 90%).>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/16/1046210133_74:0:1211:853_1920x0_80_0_0_dd281e789ea5579394ab55b97efc2919.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
папраўкі ў канстытуцыю беларусі, мус, мус рб, беларусь, рэферэндум, мінск, правапарушэнне, галасаванне, канстытуцыя, канстытуцыя рэспублікі беларусь, акцыі пратэстаў
папраўкі ў канстытуцыю беларусі, мус, мус рб, беларусь, рэферэндум, мінск, правапарушэнне, галасаванне, канстытуцыя, канстытуцыя рэспублікі беларусь, акцыі пратэстаў
МУС расказала аб колькасці затрыманых у дзень рэферэндуму
У сталіцы і іншых гарадах у асноўны дзень галасавання на канстытуцыйным рэферэндуме прайшлі акцыі пратэстаў, аднак іх масавасці і дэстабілізацыі абстаноўкі не дапушчана, заявілі ў міністэрстве.
МІНСК, 28 лют – Sputnik. Супрацоўнікі МУС прынялі ўсе неабходныя меры па падтрыманні парадку ў краіне і поўнасцю забяспечылі грамадскую бяспеку ў дзень рэферэндуму, паведамілі ў прэс-службе ведамства.
У асноўны дзень галасавання на канстытуцыйным рэферэндуме ў сталіцы і іншых беларускіх гарадах прайшлі акцыі пратэсту, аднак масавымі яны не сталі, растлумачылі ў міністэрстве.
"Супрацоўнікі міліцыі былі арыентаваны на аператыўнае рэагаванне і спыненне правакацый", - удакладнілі ў МУС.
Паводле апошніх звестак, за парушэнне грамадскага парадку затрыманы каля 800 чалавек. Цяпер аператыўнікі праводзяць праверку для дачы прававой ацэнкі іх дзеянням. Адзначаецца, што некаторыя з затрыманых ужо раней прыцягваліся да адказнасці за ўдзел у акцыях пратэстаў.
Сілавікі затрымалі шэраг асоб, якія заклікалі людзей да пратэстаў – крымінальныя справы ўзбуджаны па артыкуле 342 КК Беларусі. Таксама інспектары ДАІ зарэгістравалі мноства фактаў незаконнай падачы гукавых сігналаў, зараз ідзе работа па ўстанаўленні такіх вадзіцеляў. Яны могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці – штраф з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі.
У Беларусі прайшоў канстытуцыйны рэферэндум, удзел у ім прынялі 78,61% выбаршчыкаў. Беларусы галасавалі "за" ці "супраць" змяненняў у Канстытуцыю.
Па словах кіраўніка ЦВК Ігара Карпенкі, выбаршчыкі падтрымалі ўсе змяненні.
"За" прагаласавалі 65,16%, галасы "супраць" аддалі 10,07% - гэта папярэднія дадзеныя Цэнтрвыбаркама.
Ключавыя змяненні ў новай Канстытуцыі тычацца прэзідэнта, парламента і ўнутрыпалітычнай абстаноўкі. Так, напрыклад, адзін чалавек не зможа быць прэзідэнтам Беларусі больш за два тэрміны, а пасля сваіх паўнамоцтваў ён становіцца пажыццёвым сенатарам. Таксама экс-прэзідэнта нельга прыцягваць да адказнасці за дзеянні, учыненыя на пасадзе. Тэрмін паўнамоцтваў парламента і Усебеларускага народнага схода, які становіцца вышэйшым прадстаўнічым органам улады, - пяць гадоў. Рашэнні УНС абавязковыя да выканання ўсімі органамі ўлады, таксама ён мае права зняць прэзідэнта з пасады.
Змяненні ў Канстытуцыю набудуць моц праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання вынікаў рэферэндуму. Гэта быў чацвёрты рэферэндум у Беларусі. Астатнія тры прайшлі ў 1995 годзе (яўка была каля 65%), у 1996-м (пад 85%) і ў 2004-м (за 90%).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь За заклікі да пратэстаў
затрымалі 14 чалавек – кіраўнік МУС
Швед:
спробы сарваць рэферэндум будуць спыняцца і карацца