https://bel.sputnik.by/20220228/zhykhary-keva-moguts-besperashkodna-paknuts-gorad--mnabarony-rf-1060898019.html
Жыхары Кіева могуць бесперашкодна пакінуць горад – Мінабароны РФ
Жыхары Кіева могуць бесперашкодна пакінуць горад – Мінабароны РФ
Расійскае ведамства выпусціла зварот да жыхароў украінскай сталіцы, у якім гаворыцца, якім чынам яны могуць бяспечна пакінуць горад. 28.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-28T12:02+0300
2022-02-28T12:02+0300
2022-02-28T12:02+0300
кіеў
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
бяспека
спецаперацыя
міністэрства абароны рф
расія
жыхары
у свеце
сталіца
данбас
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/19/1060793337_0:259:3073:1987_1920x0_80_0_0_6d7eaffbeab7a4745f260ff66a962ded.jpg
МІНСК, 28 лют – Sputnik. Міністэрства абароны Расіі ў панядзелак выпусціла зварот да жыхароў Кіева, паведаміў афіцыйны прадстаўнік ведамства генерал-маёр Ігар Канашэнкаў, яго словы прыводзіць РІА Навіны.У ім гаворыцца, што ўсе мірныя жыхары, якія знаходзяцца ва ўкраінскай сталіцы, "могуць бесперашкодна пакінуць сталіцу Украіны па трасе Кіеў - Васількоў".У ведамстве зноў нагадалі, што ўзброеныя сілы РФ наносяць удары толькі па вайсковых аб’ектах. "Грамадзянскаму насельніцтву нічога не пагражае", - заявілі ў Мінабароны.У расійскім ведамстве лічаць, што ўкраінскія ўлады выкарыстоўваюць гараджан "у якасці жывога шчыта для нацыяналістаў, якія размясцілі артылерыйскія падраздзяленні і баявую тэхніку ў жылых кварталах сталіцы". Там нагадалі, што ў Кіеве аб'яўлена каменданцкая гадзіна (у нядзелю яна дзейнічала цэлы дзень - Sputnik), гараджан угаворваюць не выходзіць з дому.Па словах Канашэнкава, распаўсюджваецца фэйкавая інфармацыя аб тым, што нібыта ў сталіцы арудуюць групы "расійскіх дыверсантаў", а сам Кіеў блакіраваны.Панаванне ў паветры"Расійская авіяцыя заваявала панаванне ў паветры над усёй тэрыторыяй Украіны", – сказаў Канашэнкаў.Ён дадаў, што пад кантроль узяты населеныя пункты Бярдзянск і Энергадар, расійскія сілы поўнасцю ахоўваюць і кантралююць тэрыторыю вакол АЭС у Запарожжы. Пры гэтым персанал станцыі працягвае абслугоўваць аб’екты і кантраляваць радыеактыўнае становішча ў штатным рэжыме. Радыёактыўны фон у норме.Акрамя таго, па дадзеных ведамства, з пачатку аперацыі сіламі РФ:Перагаворы Кіева і МасквыАб неабходнасці перагавораў паміж Кіевам і Масквой заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка яшчэ 24 лютага і прапанаваў правесці іх у Мінску. Да вечара таго ж дня вярнуцца на шлях міру прапанаваў і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.Да раніцы пятніцы, 25 лютага Украіна пазначыла ўмову правядзення перагавораў аб сваім нейтральным статусе: Кіеў павінен атрымаць гарантыі бяспекі.Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што ў Крамлі звярнулі ўвагу на заяву аб гатоўнасці Зяленскага да перамоў аб нейтральным статусе Украіны.А кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква гатова да перагавораў – як толькі Узброеныя сілы Украіны складуць зброю.У відэазвароце ў пятніцу прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зноў прапанаваў расійскаму лідару Уладзіміру Пуцін сесці за стол перагавораў. Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што Расія гатова адправіць у Мінск на перагаворы з Украінай сваю дэлегацыю. Беларускае МЗС заявіла, што рэспубліка гатова аказаць садзейнічанне ў арганізацыі перагавораў паміж Украінай і Расіяй. Крыху пазней Дзмітрый Пяскоў заявіў, што расійская дэлегацыя для перамоў з Украінай сфарміравана.У панядзелак украінская дэлегацыя прыбыла на перагаворы ў Беларусь>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
кіеў
расія
данбас
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/19/1060793337_102:0:2833:2048_1920x0_80_0_0_2f7814d4180e479ffdf20b067b2c9ced.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
кіеў, бяспека, спецаперацыя, міністэрства абароны рф, расія, жыхары, у свеце, сталіца, данбас
кіеў, бяспека, спецаперацыя, міністэрства абароны рф, расія, жыхары, у свеце, сталіца, данбас
Жыхары Кіева могуць бесперашкодна пакінуць горад – Мінабароны РФ
Расійскае ведамства выпусціла зварот да жыхароў украінскай сталіцы, у якім гаворыцца, якім чынам яны могуць бяспечна пакінуць горад.
МІНСК, 28 лют – Sputnik. Міністэрства абароны Расіі ў панядзелак выпусціла зварот да жыхароў Кіева, паведаміў афіцыйны прадстаўнік ведамства генерал-маёр Ігар Канашэнкаў, яго словы прыводзіць
РІА Навіны.
У ім гаворыцца, што ўсе мірныя жыхары, якія знаходзяцца ва ўкраінскай сталіцы, "могуць бесперашкодна пакінуць сталіцу Украіны па трасе Кіеў - Васількоў".
"Гэты напрамак адкрыты і бяспечны", - падкрэслілі ў Мінабароны.
У ведамстве зноў нагадалі, што ўзброеныя сілы РФ наносяць удары толькі па вайсковых аб’ектах. "Грамадзянскаму насельніцтву нічога не пагражае", - заявілі ў Мінабароны.
У расійскім ведамстве лічаць, што ўкраінскія ўлады выкарыстоўваюць гараджан "у якасці жывога шчыта для нацыяналістаў, якія размясцілі артылерыйскія падраздзяленні і баявую тэхніку ў жылых кварталах сталіцы". Там нагадалі, што ў Кіеве аб'яўлена каменданцкая гадзіна (у нядзелю яна дзейнічала цэлы дзень - Sputnik), гараджан угаворваюць не выходзіць з дому.
Па словах Канашэнкава, распаўсюджваецца фэйкавая інфармацыя аб тым, што нібыта ў сталіцы арудуюць групы "расійскіх дыверсантаў", а сам Кіеў блакіраваны.
"Рэальная абстаноўка наступная. У Кіеве бясчынствуюць узброеныя банды марадзёраў, грабежнікаў і нацыяналістаў, якія атрымалі зброю ў выніку злачыннага рашэння ўлад бескантрольна раздаваць яе насельніцтву", - заявіў генерал-маёр.
Панаванне ў паветры
"Расійская авіяцыя заваявала панаванне ў паветры над усёй тэрыторыяй Украіны", – сказаў Канашэнкаў.
Ён дадаў, што пад кантроль узяты населеныя пункты Бярдзянск і Энергадар, расійскія сілы поўнасцю ахоўваюць і кантралююць тэрыторыю вакол АЭС у Запарожжы. Пры гэтым персанал станцыі працягвае абслугоўваць аб’екты і кантраляваць радыеактыўнае становішча ў штатным рэжыме. Радыёактыўны фон у норме.
Акрамя таго, па дадзеных ведамства, з пачатку аперацыі сіламі РФ:
пашкоджаны 1114 аб’ектаў ваеннай інфраструктуры Украіны, у тым ліку 31 пункт кіравання і вузел сувязі;
знішчаны 314 танкаў і іншых баявых бронемашын, 57 рэактыўных сістэм залпавага агню, 121 гармата палявой артылерыі і мінамётаў.
Перагаворы Кіева і Масквы
Аб неабходнасці перагавораў паміж Кіевам і Масквой заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка яшчэ 24 лютага і прапанаваў правесці іх у Мінску. Да вечара таго ж дня вярнуцца на шлях міру прапанаваў і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Да раніцы пятніцы, 25 лютага Украіна пазначыла ўмову правядзення перагавораў аб сваім нейтральным статусе: Кіеў павінен атрымаць гарантыі бяспекі.
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што ў Крамлі звярнулі ўвагу на заяву аб гатоўнасці Зяленскага да перамоў аб нейтральным статусе Украіны.
А кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква гатова да перагавораў – як толькі Узброеныя сілы Украіны складуць зброю.
У відэазвароце ў пятніцу прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зноў прапанаваў расійскаму лідару Уладзіміру Пуцін сесці за стол перагавораў. Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што Расія гатова адправіць у Мінск на перагаворы з Украінай сваю дэлегацыю. Беларускае МЗС заявіла, што рэспубліка гатова аказаць садзейнічанне ў арганізацыі перагавораў паміж Украінай і Расіяй. Крыху пазней Дзмітрый Пяскоў заявіў, што расійская дэлегацыя для перамоў з Украінай сфарміравана.
У панядзелак украінская дэлегацыя прыбыла на перагаворы ў Беларусь
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь