Алесь Бачыла: мне лепей ад роднага краю нічога на свеце няма

© PexelsКнігі
Кнігі - Sputnik Беларусь, 1920, 02.03.2022
Падпісацца на
Yandex newsTelegram
У сто чацвёрты дзень нараджэння беларускага паэта, драматурга і перакладчыка Sputnik успамінае яго вершы.
Алесь Бачыла нарадзіўся 2 сакавіка 1918 года ў вёсцы Лешніца, непадалёк ад Мінска, у сялянскай сям'і. Пачаў друкавацца яшчэ ў 1934 годзе, але першы зборнік убачыў свет толькі ў 1947 годзе. Вышэйшую адукацыю Алесь Бачыла атрымаў у Мінскім настаўніцкім інстытуце, пасля яго заканчэння быў прызваны ў армію і служыў да 1945 года.
Пасля заканчэння вайны Алесь Бачыла працаваў у "Настаўніцкай газеце", а потым – у газеце "Літаратура і мастацтва", дзе ў 1952 годзе стаў намеснікам галоўнага рэдактара.
Алесь Бачыла – аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі: "Шляхі", "Зоры вясеннія", "Юнацтва", "Тры багіні", "Паэмы тугі" і іншых. Шматлікія яго вершы пакладзены на музыку. Акрамя таго, Бачыла напісаў лібрэта для опер "Яснае світанне", "Калючая ружа", "Зорка Венера" і іншых, а таксама аперэты "Паўлінка". Звяртаўся паэт і да жанра сатыры. Ведаў некалькі моў, перакладаў на беларускую творы рускіх, украінскіх, латышскіх паэтаў.
Пайшоў з жыцця Алесь Бачыла 3 студзеня 1983 года, калі яму было ўсяго 64 гады. Ён пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
У дзень нараджэння славутага паэта Sputnik прапануе ўспомніць яго творы.

* * *

Радзіма мая дарагая,
Ты ў шчасці жаданым жыві!
Я сэрцам табе прысягаю
Ў шчырай сыноўняй любві!

На рэках шырокіх і нівах
Заводах, будоўлях – наўсцяж
Народ наш працуе руплівы
І край ўзвышаецца наш.

Навокал жыццё расцвітае –
І песня ўзлятае сама:
Мне лепей ад роднага краю
Нічога на свеце няма.

Чужое зямлі нам не трэба,
Пачуцці ў нас сёння адны:
Мы хочам, каб мірнае неба
Не знала пажару вайны.

Мы дружбы народам жадаем
І шчырай братэрскай любві.
Радзіма мая дарагая,
Красуйся і ў шчасці жыві!

Матчына мова

Жывое ў вяках беларускае слова –
Народа душа і народа хвала.
Цябе абзывалі “мужыцкаю мовай”,
А нам жа ты матчынай мовай была.

І самай прыгожай, і самаю мілай,
Той маці, што шыла нам світкі з радна,
Што ўлетку на рэчцы палотны бяліла,
А ўвосень авёс дажынала адна.

Той маці, што зімамі кросны снавала,
Што з самай калыскі, як толькі магла,
Сумленнасці, праўдзе, дабру навучала,
Старанна ад розных хвароб берагла.

Прыеду дадому... І што за праява...
Пачую гаворку, ці песню, ці верш –
Здаецца са мной размаўляеш ласкава,
І сцежкаю поруч са мною ідзеш.

У маках чырвоных гарыць прыгуменне...
О матчына мова! Маленства вясна!
Ніколі ніхто мне цябе не заменіць,
Бо ты, як і маці, на свеце адна.

© Sputnik"Бярозкі, ўбачыўшы, застылі – Баяцца голлем варушыць..."
Надпись занимает около 26 гектаров, по  5 гектаров занимает каждая буква - Sputnik Беларусь, 1920, 01.03.2022
"Бярозкі, ўбачыўшы, застылі – Баяцца голлем варушыць..."

* * *

І ты, і я… І на паўмілю,

Што ў дзень стварэння, – ні душы…

Бярозкі, ўбачыўшы, застылі –

Баяцца голлем варушыць.

Ступіць баяцца нават кроку

Ў наш чысты замак з крышталю,

Каб не падслухаць ненарокам

Святое першае: “Люблю!..”

Каб шэпат, стаўшы гучным рэхам,

Не нарабіў бы нам трывог,

І нехта злосны брудным смехам

З яго сяяцца гідка мог.

Хай заўтра яснае світанне

Абудзіць чысты новы дзень,

І на “люблю” – лісток прызнання

Не ляжа ценем нават цень.

Далёкі паўстанак

Часта сніцца мне ціхі паўстанак у полі,
Той далёкі паўстанак, дзе, можа, вякі
Узвышаюцца ў неба густыя таполі –
Не спыняюцца толькі мае цягнікі.

Прамчацца удаль. Правядзе іх дзяўчына,
Як праводзіць не раз у дарогу мяне.
І шкада мне, што нельга зрабіць тут прыпынак,
Што, як тыя таполі, сустрэча мільгне.

А яна наўздагон усміхнецца заранкай,
Памахае. А што адказаць ёй магу?
Пакідаю я сэрца сваё на паўстанку,
А з сабой ў дарогу бяру я тугу.

Пакідаю я тайна пад час развітання
Разам з сэрцам жывыя надзеі свае...
Кажуць, станцыяй хутка паўстанак той стане –
Значыць, стрэнецца шчасце маё і яе.

© Sputnik / Сяргей Лескець"Я нiкoлi блaгoмy цябe нe вyчылa, Пoмнi гэтa, cынoк, i paзвaжлiвым бyдзь..."
Крывеньчык Кацярына сядзіць на лавачцы насупраць уласнага дома - Sputnik Беларусь, 1920, 01.03.2022
"Я нiкoлi блaгoмy цябe нe вyчылa, Пoмнi гэтa, cынoк, i paзвaжлiвым бyдзь..."

Haкaз мaцi

Штo ж, бывaй... – нa paccтaннe жypбoтнa cкaзaлa, –
I глядзi, нe лянyйcя нiкoлi, cынoк,
Miж людзeй i дзiвoc i cпaкycы нямaлa,
Cцepaжыcя дypнoгa ў жыццi, гaлyбoк.

He бядa, кaлi пpыйдзeццa звeдaць пpынyкy
Tы нe бoйcя яe, нe aбxoдзь cтapaнoй.
He цypaйcя нiчoгa. Зaпoмнi: нaвyкa –
He жaбpaцкaя тopбa, нe гopб зa cпiнoй.

Пacтapaeшcя дoбpa, мo cтaнeш вyчoным,
Змoжaш poзyмy гэткix, як caм, нaвyчыць...
I тaды ўжo выcoкaй нaвyкi зaкoны
I нa мoвe нa нaшaй для ўcix зaгyчaць.

Дык cмялeй жa iдзi пa зямлi нaшaй мiлaй.
Xaй cyмлeннa пpaляжa нялёгкi твoй пyць...
Я нiкoлi блaгoмy цябe нe вyчылa,
Пoмнi гэтa, cынoк, i paзвaжлiвым бyдзь.

Maмa

Cвeт вялiкi… Cлoвы, cлoвы…
Koлькi ix – i нe злiчыць!
Toлькi "мaмa" нa ўcix мoвax
Cкpoзь aднoлькaвa гyчыць.

I xoць poзныx мoў тaкcaмa
Ў цэлым cвeцe o-ё-ёй!..
Toлькi мaмы, нaшы мaмы,
Paзмaўляюць нa cвaёй.

Toй, штo змaлкy cэpцy блiзкa,
Ha якoй зiмoй i ў мaй
Пeлa мaцi нaд кaлыcкaй:
"Cпi, мoй cынкy, зacынaй"

Aдгaнялa цeнь тpывoжны,
Aтyлялa дaбpaтoй
I cпявaлa… Xiбa ж мoжнa
Aдpaчыcя пecнi тoй?

Xaй тaбe нe зacцiць пaмяць
Aнiякaя iмглa…
Kaлi кpыўдзiў xтo, ты ж мaмy
Kлiкaў… Maмa ўcё мaглa:

Aдaгнaць бядy, нягoды,
Xoлaд, нeмapaч, aдчaй…
Дoбpым cынaм бyдзь зaўcёды
I яe нe зacмyчaй.

© Sputnik / Альфред Микус"Paд Baлepкa, Paдa мaмa, I, вядoмa, кoт – тaкcaмa..."
Кошка - Sputnik Беларусь, 1920, 01.03.2022
"Paд Baлepкa, Paдa мaмa, I, вядoмa, кoт – тaкcaмa..."

Koлькi кoт нaбiў пacyды

Я pacкaзвaць вaм нe бyдy,
Koлькi кoт нaбiў пacyды,
Xaй pacкaжa caм Baлepкa, –
Чaйнiк, cyпнiк, дзвe тaлepкi,
Aжнo ceм гapшкoў з-пaд квeтaк
I ў дaдaтaк – пяць paзeтaк.
A cпытaюць – cкpывiць poт:
– Гэтa ўcё пpaкляты кoт...

"Koт – дык кoт..."
I ўcё тaмy
З pyк cыxoдзiлa ямy.

Mo cышлo б i гэтым paзaм –
He змaxнi з cepвaнтa вaзy.
Baзa ў дpyз – Baлepкa ў пoт:
"Як cкaзaць, штo cкiнyў кoт?
Xтo ж пaвepыць тoй мaнe –
Koт жa вaзy нe cкpaнe.
Bocь дык гopa... Bocь бядa...
Ды i кoцiкa шкaдa – Знoў пpaтypaць зa пapoг".
Xлoпчык бoльш iлгaць нe мoг.

Maмa нaвaт нe жypылa,
A зa шчыpacць – пaxвaлiлa.
Paд Baлepкa, Paдa мaмa,
I, вядoмa, кoт – тaкcaмa.
Myciць, з paдacцi тae
Ён пacyды бoльш нe б’e.

Таксама на Sputnik:
"Чалавек не знікае так": вершы Рыгора Барадуліна
Ніл Гілевіч: Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!
Паэт, падпольшчык і грамадскі дзеяч: сёння нарадзіўся Максім Танк
Стужка навiн
0