https://bel.sputnik.by/20220302/valyutchyk-vyartayutstsa-davedalsya-yak--mnsku-chorny-kurs-dolara-1060996695.html
Валютчыкі вяртаюцца? Даведаліся, які ў Мінску чорны курс долара
Валютчыкі вяртаюцца? Даведаліся, які ў Мінску чорны курс долара
Sputnik Беларусь
На фоне падзей ва Украіне, а таксама пасля ўвядзення заходніх санкцый замежная валюта вельмі моцна падаражэла. У банкаматах заканчваюцца беларускія рублі, а ў... 02.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-02T17:05+0300
2022-03-02T17:05+0300
2022-03-02T17:05+0300
валюта
долар
курсы валют
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/02/1060995545_0:120:1280:840_1920x0_80_0_0_57fc2fa58b7d15a740e6b3f6e6626299.jpg
МІНСК, 2 сак- Sputnik. Як распавялі Sputnik чытачы, у Мінску з'явіўся "чорны рынак" наяўнай валюты: купіць долары практычна немагчыма, затое памяняць іх на беларускія рублі - цалкам рэальна.Нагадаем, падчас таргоў на біржы ў сераду рубель моцна асеў у адносінах да валютнага кошыка. Долар пасля нязначнага зніжэння ў аўторак зноў стаў даражэць і вырас да 3,0975 рублі. Пакуль гэта гадавы максімум кошту амерыканскай валюты.Што тычыцца банкаў, то яны прадаюць амерыканскую валюту пераважна за 3,50 рублі, купляюць - за 3,05-3,10 рублі. Еўра беларускія банкі прадаюць за 3,8-3,9 рублі, купляюць - за 3,2-3,3 рублі.Карэспандэнт Sputnik прайшоўся па некалькіх абменніках у Мінску і даведаўся, што зараз долары нельга ні купіць, ні абмяняць на беларускія рублі."Беларускіх рублёў няма. Наогул", - заявілі ў адной з кас "Альфа-банка". Тое ж самае адказалі ў "Тэхнабанку" і "Белаграпрамбанку". У "Беларусбанку" прадаюць толькі тую валюту, якую здаюць грамадзяне.Спекулянты скарысталіся сітуацыяй, выйшлі з ценю і пачалі скупляць долары ў насельніцтва. Як паведамілі агенцтву некаторыя чытачы, абмяняць долар можна па курсе 3,2 рублі - гэта значыць больш, чым у большасці банкаў. Пры гэтым купіць долары ў скупшчыкаў нельга. Валютчыкі "працуюць" непадалёк ад абменнікаў у гандлёвых цэнтрах, на рынках і вакзалах.Валютны ажыятажНагадаем, на фоне падзей ва Украіне, а таксама пасля ўвядзення заходніх санкцый супраць шэрагу расійскіх і беларускіх банкаў замежная валюта моцна падаражэла. У некаторых банкаматах заканчваюцца беларускія рублі, а ў абменніках практычна нельга абмяняць долары і еўра на нацвалюту.Як заяўлялі раней у Нацбанку, банкаўскі сектар краіны функцыянуе стабільна і "валодае дастатковым запасам трываласці для выканання ўсіх задач, якія стаяць перад ім ва ўмовах узмацнення геапалітычнай напружанасці і пашырэння санкцыйнага ціску з боку шэрагу дзяржаў".Ключавая макраэканамічная задача рэгулятара - захаванне пакупніцкай здольнасці нацыянальнай валюты. Нацбанк працуе ў рэжыме плаваючага курса, згладжваючы рэзкія ваганні курсу беларускага рубля без процідзеяння глабальным трэндам.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/02/1060995545_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_8a387ccc1ef76f4909154da4057af68c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
валюта, долар, курсы валют
валюта, долар, курсы валют
Валютчыкі вяртаюцца? Даведаліся, які ў Мінску чорны курс долара
На фоне падзей ва Украіне, а таксама пасля ўвядзення заходніх санкцый замежная валюта вельмі моцна падаражэла. У банкаматах заканчваюцца беларускія рублі, а ў абменніках практычна нельга абмяняць долары і еўра на нацвалюту.
МІНСК, 2 сак- Sputnik. Як распавялі Sputnik чытачы, у Мінску з'явіўся "чорны рынак" наяўнай валюты: купіць долары практычна немагчыма, затое памяняць іх на беларускія рублі - цалкам рэальна.
Нагадаем, падчас таргоў на біржы ў сераду рубель моцна асеў у адносінах да валютнага кошыка. Долар пасля нязначнага зніжэння ў аўторак зноў стаў даражэць і вырас да 3,0975 рублі. Пакуль гэта гадавы максімум кошту амерыканскай валюты.
Што тычыцца банкаў, то яны прадаюць амерыканскую валюту пераважна за 3,50 рублі, купляюць - за 3,05-3,10 рублі. Еўра беларускія банкі прадаюць за 3,8-3,9 рублі, купляюць - за 3,2-3,3 рублі.
Карэспандэнт Sputnik прайшоўся па некалькіх абменніках у Мінску і даведаўся, што зараз долары нельга ні купіць, ні абмяняць на беларускія рублі.
"Беларускіх рублёў няма. Наогул", - заявілі ў адной з кас "Альфа-банка". Тое ж самае адказалі ў "Тэхнабанку" і "Белаграпрамбанку". У "Беларусбанку" прадаюць толькі тую валюту, якую здаюць грамадзяне.
Спекулянты скарысталіся сітуацыяй, выйшлі з ценю і пачалі скупляць долары ў насельніцтва. Як паведамілі агенцтву некаторыя чытачы, абмяняць долар можна па курсе 3,2 рублі - гэта значыць больш, чым у большасці банкаў. Пры гэтым купіць долары ў скупшчыкаў нельга. Валютчыкі "працуюць" непадалёк ад абменнікаў у гандлёвых цэнтрах, на рынках і вакзалах.
Нагадаем, на фоне падзей ва Украіне, а таксама пасля ўвядзення заходніх санкцый супраць шэрагу расійскіх і беларускіх банкаў замежная валюта моцна падаражэла. У некаторых банкаматах заканчваюцца беларускія рублі, а ў абменніках практычна нельга абмяняць долары і еўра на нацвалюту.
Як заяўлялі раней у Нацбанку, банкаўскі сектар краіны функцыянуе стабільна і "валодае дастатковым запасам трываласці для выканання ўсіх задач, якія стаяць перад ім ва ўмовах узмацнення геапалітычнай напружанасці і пашырэння санкцыйнага ціску з боку шэрагу дзяржаў".
Ключавая макраэканамічная задача рэгулятара - захаванне пакупніцкай здольнасці нацыянальнай валюты. Нацбанк працуе ў рэжыме плаваючага курса, згладжваючы рэзкія ваганні курсу беларускага рубля без процідзеяння глабальным трэндам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Долар больш за 3 рублі: як банкі рэагуюць на тое, што адбываецца?
Стаўка рэфінансавання павышаецца ў Беларусі
Сярэдні заробак у Беларусі сур’ёзна ўпаў і ў рублях, і ў доларах