https://bel.sputnik.by/20220304/panochny-savet-prypynyae-supratsontstva-z-belarussyu-1061065697.html
Паўночны савет прыпыняе супрацоўніцтва з Беларуссю
Паўночны савет прыпыняе супрацоўніцтва з Беларуссю
Sputnik Беларусь
Урады краін Паўночнай Еўропы супрацоўнічаюць з Расіяй і Беларуссю з 1995 года. Аднак зараз усе праграмы, праекты і мерапрыемствы ў гэтых краінах будуць... 04.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-04T16:48+0300
2022-03-04T16:48+0300
2023-02-23T14:06+0300
супрацоўніцтва
эканоміка
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/04/1061063560_0:159:3077:1890_1920x0_80_0_0_5749e9db8fe1f1251f337f6eacdac74f.jpg
МІНСК, 4 сак - Sputnik. Савет міністраў Паўночных краін (Данія, Ісландыя, Нарвегія, Фінляндыя і Швецыя) прыпыняе супрацоўніцтва з Расіяй і Беларуссю, паведамляе арганізацыя.Прычына такога рашэння - ваенная аперацыя Расіі на Украіне. Прыпыненне супрацоўніцтва паміж урадамі краін Паўночнай Еўропы, Расіі і Беларусі азначае, што ўсе праграмныя, праектныя і іншыя мерапрыемствы будуць на час прыпынены.Саветы міністраў супрацоўнічалі з 1995 года. За гэты час удалося рэалізаваць мноства праектаў у ахове здароўя, у сферы клімату і СМІ.Паўночная рада – арганізацыя міжурадавага і міжпарламенцкага супрацоўніцтва краін Паўночнай Еўропы, заснаваная ў 1952 годзе. Штаб-кватэра арганізацыі размешчана ў Капенгагене, мае прадстаўніцтвы ў краінах Балтыі. Пастаяннае членства ў савеце маюць Данія, Ісландыя, Нарвегія, Швецыя і Фінляндыя (з 1956 года), а таксама аўтаномныя тэрыторыі – Аландскія астравы, Грэнландыя, Фарэрскія астравы.Расійская спецаперацыя на УкраінеРасія пачала ваенную аперацыю на Украіне раніцай у чацвер, 24 лютага. Прэзідэнт Уладзімір Пуцін назваў яе мэтай абарону жыхароў Данбаса, а таксама "дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю Украіны".На сённяшні дзень адбыліся ўжо два раунды перагавораў паміж Расіяй і Украінай, абодва яны прайшлі ў Беларусі. Падчас другога раунда бакам удалося дасягнуць дамоўленасцей па некаторых пытаннях. Прадугледжваецца, што трэці раунд пройдзе таксама ў Беларусі ў пачатку наступнага тыдня.>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/04/1061063560_173:0:2904:2048_1920x0_80_0_0_08771fe4e08df4bcfa6f44c240559351.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
супрацоўніцтва, эканоміка, беларусь
супрацоўніцтва, эканоміка, беларусь
Паўночны савет прыпыняе супрацоўніцтва з Беларуссю
16:48 04.03.2022 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) Урады краін Паўночнай Еўропы супрацоўнічаюць з Расіяй і Беларуссю з 1995 года. Аднак зараз усе праграмы, праекты і мерапрыемствы ў гэтых краінах будуць прыпынены да далейшага апавяшчэння.
МІНСК, 4 сак - Sputnik. Савет міністраў Паўночных краін (Данія, Ісландыя, Нарвегія, Фінляндыя і Швецыя) прыпыняе супрацоўніцтва з Расіяй і Беларуссю, паведамляе арганізацыя.
Прычына такога рашэння - ваенная аперацыя Расіі на Украіне. Прыпыненне супрацоўніцтва паміж урадамі краін Паўночнай Еўропы, Расіі і Беларусі азначае, што ўсе праграмныя, праектныя і іншыя мерапрыемствы будуць на час прыпынены.
Саветы міністраў супрацоўнічалі з 1995 года. За гэты час удалося рэалізаваць мноства праектаў у ахове здароўя, у сферы клімату і СМІ.
"Мэтай гэтага супрацоўніцтва заўсёды было ўмацаванне даверу, узаемаразумення і развіцця ў рэгіёне", - адзначаецца ў паведамленні арганізацыі. Там дадалі, што пасланне (аб прыпыненні) супрацоўніцтва адрасавана толькі расійскаму і беларускаму ўрадам, а не народам гэтых краін.
Паўночная рада – арганізацыя міжурадавага і міжпарламенцкага супрацоўніцтва краін Паўночнай Еўропы, заснаваная ў 1952 годзе. Штаб-кватэра арганізацыі размешчана ў Капенгагене, мае прадстаўніцтвы ў краінах Балтыі. Пастаяннае членства ў савеце маюць Данія, Ісландыя, Нарвегія, Швецыя і Фінляндыя (з 1956 года), а таксама аўтаномныя тэрыторыі – Аландскія астравы, Грэнландыя, Фарэрскія астравы.
Расійская спецаперацыя на Украіне
Расія пачала ваенную аперацыю на Украіне раніцай у чацвер, 24 лютага. Прэзідэнт Уладзімір Пуцін назваў яе мэтай абарону жыхароў Данбаса, а таксама "дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю Украіны".
На сённяшні дзень адбыліся ўжо два раунды перагавораў паміж Расіяй і Украінай, абодва яны прайшлі ў Беларусі. Падчас другога раунда бакам удалося дасягнуць дамоўленасцей па некаторых пытаннях. Прадугледжваецца, што трэці раунд пройдзе таксама ў Беларусі ў пачатку наступнага тыдня.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб перамовах Расіі і Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь Turkish Airlines пакуль не будзе лятаць у Мінск