Істэрыя і помста Захаду: што будзе з курсамі валют ва ўмовах санкцый?
© Sputnik / Виталий Тимкив
/ Падпісацца
Захад працягвае душыць санкцыямі эканоміку Расіі і Беларусі. Курсы валют на гэтым фоне прыкметна ўзляцелі ўверх. Sputnik даведаўся ў эканамічнага аналітыка Вячаслава Ярашэвіча, чаго варта чакаць у найбліжэйшай будучыні.
Беларусы за апошні тыдзень на фоне рэзкага вагання замежных валют выстройваюцца ў чэргі і літаральна змятаюць долары ЗША і еўра ў банках.
"На рынку цяпер адбываецца паніка. З улікам таго, што Беларусь не задзейнічана ў спецаперацыі (ваеннай аперацыі РФ на Украіне - Sputnik), моцна перажываць не трэба. Расія паступова разбярэцца з усімі санкцыйнымі праблемамі, не адразу, але паступова", - адзначыў ён.
Па словах эксперта, з эканомікай Расіі нельга праводзіць санкцыйныя эксперыменты, не пацярпеўшы ад гэтых дзеянняў.
"Гэта 1/6 частка сушы з пункту гледжання лагістыкі, тут пралягае шлях Азія-Еўропа. Акрамя таго, РФ - суперсыравінны гігант, калі яе моцна заціскаць, адключаць нейкія сістэмы, то пацерпіць, у першую чаргу, прамысловасць Заходняй Еўропы", - сказаў Ярашэвіч.
Ён звярнуў увагу, што ў першую чаргу гэта датычыцца буйных аўтавытворцаў, не гаворачы ўжо пра нафту і драўніну. Эканамічны эксперт задаўся пытаннем, чым заходні спажывец плануе запраўляць машыны, улічваючы ўсе санкцыі.
Ціск на Расію цягне і рост коштаў на паліва ў Еўропе, адзначае эксперт, з-за гэтага даражэе камуналка, харчовая прадукцыя, з часам непазбежны рэзкі рост коштаў і на тавары працяглага карыстання, зробленыя з расійскага і ўкраінскага металу і іншых відаў сыравіны. Бо гандлёвыя і фінансавыя сувязі паміж Заходняй і Усходняй Еўропай, якія складваліся апошнія дзесяцігоддзі, парушаны цалкам, і аднамомантна ўсё замяніць немагчыма – глабалізацыя.
Альтэрнатыў няма
"Альтэрнатыў Расіі няма, прынамсі ў сярэднетэрміновай перспектыве. Заходнія палітыкі могуць колькі заўгодна бравіраваць санкцыямі, але шкодзяць яны перш за ўсё самім сабе. Так, асноўны аб'ём інтэлектуальнай уласнасці па-ранейшаму засяроджаны на Захадзе, але Усход, асабліва Кітай, значна больш дынамічны. Гэта бачна па змяненні адпаведных доляў у сусветнай эканоміцы ў апошнія дзесяцігоддзі. З часам Усход знойдзе спосаб або купіць, або замясціць неабходныя тэхналогіі", - адзначыў Ярашэвіч.
Ён упэўнены, што больш зразумелай сітуацыя стане, калі скончыцца спецаперацыя Расіі на Украіне.
Што да найбольш радыкальных санкцый Еўрасаюза і адключэння ад плацежнай сістэмы SWIFT сямі расійскіх банкаў, то гэта наўрад ці надоўга.
SWIFT - міжнародная міжбанкаўская сістэма перадачы інфармацыі і здзяйснення плацяжоў. Да SWIFT падключаны больш за 11 тысяч найбуйнейшых арганізацый прыкладна ў 200 краінах свету.
Падобныя санкцыі, але ў меншым маштабе, ужо ўводзіліся ў 2014-м. У адказ на гэта Расія запусціла сістэму перадачы фінансавых паведамленняў (СПФС), у Беларусі працуе сістэма перадачы фінансавай інфармацыі (СПФІ). Яны закліканы мінімізаваць санкцыйны ўдар.
Па словах Ярашэвіча, адключэнне РФ ад SWIFT - гэта страта грошай для Захаду, у тым ліку, і ўдар па рэпутацыі.
"Хоць Расію і спрабуюць ізаляваць, але яна была і застаецца нета экспарцёрам капіталу, у адрозненні ад тых жа англасаксаў, еўрапейскіх краін. Да таго ж у краіны шмат рэзерваў. Захад разумее, што любыя адключэнні - мера часовая. Там вельмі шмат крыжаваных адносін. Ды і ніхто не будзе сабе рабіць нешта на шкоду, якая літаральна на днях былаацэнены ў 1 трыльён долараў брытанскім "Бі-Бі-Сі", - растлумачыў эксперт.
А што будзе з доларам і эканомікай?
З-за рэзкага росту замежных валют бегчы ў абменнік не варта, бо спажывец нічога на гэтым не выйграе, а наадварот, можа нават страціць, перасцярог эканаміст.
Нельга выключаць і адкату валютных курсаў, такое ўжо было раней, нічога надзвычайнага ў гэтым няма. Акрамя таго, нафта знаходзіцца на ўздыме і ў бліжэйшы час буйныя ігракіна рынку не зацікаўлены ў падзенні кошту. Расія - такі ж важны ігрок на ім, як і Саудаўская Аравія (у 2020 годзе на кожную з гэтых краін, а таксама ЗША, прыходзілася па 12% сусветнай здабычы, але экспарт нафты з ЗША мінімальны, тады як Еўропа залежыць ад яе імпарту з Расіі вельмі моцна).
Тым больш, Цэнтрабанк Расіі і Нацбанк пачынаюць прымаць меры, каб мінімізаваць удар ад абмежаванняў, усталёўваючы кантроль за рухам капіталу.
"Захад гэтага баіцца, хоць яны выдатна ведаюць, што гэта такое, і самі гатовы і часам уводзяць аналагічныя меры. Для іх гэта вялікія непрыемнасці, таму што яны трывала прысутнічаюць на рынку РФ. Акрамя таго, што Расія для Захаду - буйны спажывецкі рынак, перш за ўсё яна ключавы пастаўшчык сыравіны. І калі яна не зможа ці не захоча пастаўляць свае сыравінныя рэсурсы Захаду, заводы ў Германіі і іншых краінах могуць проста спыніцца", - дадаў Ярашэвіч.
Паводле яго слоў, цяпер лепшы варыянт - гэта купіць што-небудзь па старым кошце, напрыклад, электрабрытву, пыласос, валюту ж набываць без патрэбы асаблівага сэнсу няма. Ён звярнуў увагу на тое, што ў любым выпадку незапланаваныя дарагія пакупкі не варта рабіць на апошнія грошы.
"Ва ўмовах панікі ў таго, у каго долараў асабліва не было, больш іх дакладна не з'явіцца. Выйграюць толькі тыя, у каго валюта была заўсёды", - падкрэсліў эканаміст.
Рубель - сродак плацяжу
Ярашэвіч звярнуў увагу на тое, што расійскі рубель як сродак плацяжу - гэта выдатны варыянт для Беларусі ў бліжэйшай перспектыве, наша краіна толькі выйграе, калі будзе разлічвацца з РФ рублямі за нафту, газ без прывязкі да долара.
"Расійскі рубель выкарыстоўваецца як сродак плацяжу за малако, мяса, але за нафту і газ Беларусь плаціць РФ у доларах. Можна завяршыць пераход на поўнасцю рублёвыя разлікі ўнутры Саюзнай дзяржавы, цяпер для гэтага можа быць самы зручны час, і ўсе размовы аб адзінай валюце менавіта на гэтым і трэба факусіраваць", - адзначыў Ярашэвіч.
Аднак ён лічыць, што ў бягучай сітуацыі ўвядзенне адзінай валюты заўчасна і чакаць гэтага ў найбліжэйшай будучыні не варта.
>>> Самая актуальная інфармацыя - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Золатавалютныя рэзервы ў лютым "схуднелі" на 260 мільёнаў долараў
Паслы ЕС ухвалілі новыя санкцыі супраць Беларусі
Адключэнне расійскіх банкаў ад SWIFT і замарозка актываў ЦБ. Што далей?