Дабрацца з Мінска ў Тбілісі стане прасцей

© Sputnik / Sputnik / Перайсці ў медыябанкСамалёт у аэрапорце імя Шата Руставелі ў Тбілісі
Самалёт у аэрапорце імя Шата Руставелі ў Тбілісі
 - Sputnik Беларусь, 1920, 09.03.2022
Падпісацца
Апошнім часам авіязносіны паміж Беларуссю і краінамі, куды лятае "Белавія", яшчэ больш ускладніліся. Некаторыя рэйсы адмененыя, а квіткоў на пакінутыя кірункі (у тую ж Грузію) практычна не засталося.
МІНСК, 9 сак - Sputnik. Грузінская авіякампанія Georgian Airways аднавіла палётную праграму па маршруце Тбілісі - Мінск - Тбілісі, паведамілі ў прэс-службе мінскага аэрапорта.
Рашэнне перавозчыка, магчыма, звязана з ажыятажам у беларускіх пасажыраў, якія нядаўна скупілі білеты на самалёты "Белавія" ў Тбілісі, Батумі і Кутаісі аж да канца сакавіка.
Па абноўленым раскладзе рэгулярныя рэйсы Georgian Airways будуць выконвацца па аўторках, серадах, чацвяргах і пятніцах па 25 сакавіка. Бліжэйшы вылет з Мінска - 9 сакавіка.
Расклад такі: вылятаць з Тбілісі самалёты будуць у 5 раніцы і прылятаць у Мінск у 9:15. Зваротны пералёт прызначаны на 10:15, прызямленне ў аэрапорце грузінскай сталіцы - у 14:45. Кошт білетаў стартуе ад 384 грузінскіх лары (344 беларускія рублі) у адзін бок.
Упершыню ў Мінск грузінская авіякампанія пачала лятаць з 5 жніўня мінулага года, аднак потым часова прыпыніла палёты.

А што там "Белавія"?

Паляцець з Мінска ў Грузію ў найбліжэйшыя дні на самалётах беларускага перавозчыка не атрымаецца. Білетаў у "Белавія" няма ні ў Тбілісі, ні ў Батумі, ні ў Кутаісі. Яшчэ нядаўна варыянты былі, а зараз бліжэйшая дата ў грузінскую сталіцу - 28 сакавіка. Аддаць за пералёт у адзін бок давядзецца 1442 рублі (465 долараў па курсе Нацбанка на 8 сакавіка).
У Кутаісі кошт прыкладна такі ж - 1425 рублёў (460 долараў), квіткоў да 27 сакавіка няма. Кошт на бліжэйшы рэйс у Батумі (25 сакавіка) - 1785 рублёў (576 долараў). Натуральна, гэта кошт у адзін канец.
>>> Яшчэ больш актуальнай інфармацыі - у Telegram-канале Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
"Белавія" будзе лятаць на курорты Егіпта праз Казахстан
Turkish Airlines пакуль не будзе лятаць у Мінск
Еўрасаюз поўнасцю закрывае неба для расійскіх самалётаў
Стужка навiн
0