https://bel.sputnik.by/20220309/es-ne-budze-zabaranyats-mpart-rasyskkh-nafty--gazu-1061145314.html
ЕС не будзе забараняць імпарт расійскіх нафты і газу
ЕС не будзе забараняць імпарт расійскіх нафты і газу
Sputnik Беларусь
ЗША, наадварот, вырашылі ўвесці забарону на пастаўкі энерганосьбітаў з РФ, прычым, у бліжэйшы час цэны на паліва за акіянам вырастуць. 09.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-09T09:23+0300
2022-03-09T09:23+0300
2022-03-09T09:23+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
ес
еўрасаюз
імпарт
нафта
газ
зша
расійская федэрацыя
энерганосьбіт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103195/38/1031953835_0:0:3067:1725_1920x0_80_0_0_3c83d7a0d1d9674d76a01500f96a3974.jpg
МІНСК, 9 сак – Sputnik. Еўрапейскі саюз не будзе забараняць імпарт расійскіх энерганосьбітаў, паведаміў у аўторак кіраўнік еўрадыпламатыі Жозэп Барэль.У аўторкавым паведамленні Еўракамісіі гаворыцца, што Расія ў 2021 годзе паставіла ў ЕС каля 45% ад усяго газавага імпарту Еўрасаюза. Таксама расійскія кампаніі імпартавалі ў Еўропу 27% сырой нафты і 46% вугалю. Гэта найбуйнейшы імпарцёр энерганосьбітаў у ЕС, на другім месцы – Нарвегія, далей – Алжыр, ЗША і Катар.Па словах Барэля, ЕС увесь час шукае альтэрнатыўныя крыніцы атрымання газу з прычыны таго, што ў яго "партнёр, на якога нельга спадзявацца". Тым не менш, ЕС плануе адмовіцца ад расійскага газу да 2030 года.Украіну прымуць у ЕС?Кіраўнік дыпламатыі Еўрасаюза падкрэсліў таксама, што пытанне аб уступленні Украіны з ЕС – перспектыўнае і рэальнае, аднак гэта, паводле яго слоў, адбудзецца не адразу.Нагадаем, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў 28 лютага заяўку на ўступленне краіны ў Еўрасаюз. Барэль у сваю чаргу адзначаў, што членства Украіны не стаіць на парадку дня.Забарона на імпарт нафты і газу ў ЗШАРаней у аўторак прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў указ, якім забараніў імпарт энерганосьбітаў з Расіі. Паводле яго слоў, гэтае рашэнне падтрымалі абедзве партыі парламента – і рэспубліканцы, і дэмакраты.Ён таксама папярэдзіў амерыканскіх грамадзян, што цэны на бензін у краіне працягнуць расці з-за санкцый: з моманту пачатку спецаперацыі РФ на Украіне кошт бензіну ў ЗША вырас на 75 цэнтаў за галон.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
ес
еўрасаюз
зша
расійская федэрацыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103195/38/1031953835_249:0:2980:2048_1920x0_80_0_0_70874b8b018d906242f38b8303a6182b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ес, еўрасаюз, імпарт, нафта, газ, зша, расійская федэрацыя, энерганосьбіт
ес, еўрасаюз, імпарт, нафта, газ, зша, расійская федэрацыя, энерганосьбіт
ЕС не будзе забараняць імпарт расійскіх нафты і газу
ЗША, наадварот, вырашылі ўвесці забарону на пастаўкі энерганосьбітаў з РФ, прычым, у бліжэйшы час цэны на паліва за акіянам вырастуць.
МІНСК, 9 сак – Sputnik. Еўрапейскі саюз не будзе забараняць імпарт расійскіх энерганосьбітаў, паведаміў у аўторак кіраўнік еўрадыпламатыі Жозэп Барэль.
"Мы не будзем забараняць імпарт расійскай энергіі. Мы не ідзём за Байдэнам у гэтым пытанні", – заявіў Барэль тэлеканалу al-Jazeera.
У аўторкавым паведамленні Еўракамісіі гаворыцца, што Расія ў 2021 годзе паставіла ў ЕС каля 45% ад усяго газавага імпарту Еўрасаюза. Таксама расійскія кампаніі імпартавалі ў Еўропу 27% сырой нафты і 46% вугалю. Гэта найбуйнейшы імпарцёр энерганосьбітаў у ЕС, на другім месцы – Нарвегія, далей – Алжыр, ЗША і Катар.
Па словах Барэля, ЕС увесь час шукае альтэрнатыўныя крыніцы атрымання газу з прычыны таго, што ў яго "партнёр, на якога нельга спадзявацца". Тым не менш, ЕС плануе адмовіцца ад расійскага газу да 2030 года.
Кіраўнік дыпламатыі Еўрасаюза падкрэсліў таксама, што пытанне аб уступленні Украіны з ЕС – перспектыўнае і рэальнае, аднак гэта, паводле яго слоў, адбудзецца не адразу.
Нагадаем, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў 28 лютага заяўку на ўступленне краіны ў Еўрасаюз. Барэль у сваю чаргу адзначаў, што членства Украіны не стаіць на парадку дня.
Забарона на імпарт нафты і газу ў ЗША
Раней у аўторак прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў указ, якім забараніў імпарт энерганосьбітаў з Расіі. Паводле яго слоў, гэтае рашэнне падтрымалі абедзве партыі парламента – і рэспубліканцы, і дэмакраты.
Ён таксама папярэдзіў амерыканскіх грамадзян, што цэны на бензін у краіне працягнуць расці з-за санкцый: з моманту пачатку спецаперацыі РФ на Украіне кошт бензіну ў ЗША вырас на 75 цэнтаў за галон.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Адмова ад расійскай нафты прывядзе да катастрафічных наступстваў – Новак
Істэрыя і помста Захаду:
што будзе з курсамі валют ва ўмовах санкцый?