Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Макей распавёў, што дапаможа ўрэгуляваць украінскі крызіс

© Sputnik / Владимир ТрефиловМіністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей - Sputnik Беларусь, 1920, 14.03.2022
Падпісацца
Беларускія ўлады цяпер працягваюць прымаць украінскіх уцекачоў на сваёй тэрыторыі, імкнучыся забясьпечыць іх усім неабходным.
МІНСК, 14 сак - Sputnik. Істотнага прагрэсу на расійска-ўкраінскіх перагаворах не адбылося, заявіў у інтэрв'ю Цэнтральнаму тэлебачанню Кітая міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.
Паводле яго слоў, падчас трох раундаў перагавораў адбыліся пэўныя зрухі. Важна, што бакі працягваюць сустракацца і весці перамовы, каб зразумець адзін аднаго.
"На жаль, атрымліваецца так, што за сталом перамоваў яны знаходзяць нейкія кропкі судотыку, але па вяртанні дадому, прынамсі ў аднаго боку, пазіцыя зноў можа радыкальна мяняцца. Мы разумеем, чаму гэта адбываецца. У любым выпадку вельмі важна, што зараз ёсць хаця б жаданне размаўляць адзін з адным", - канстатаваў кіраўнік МЗС.
Пры гэтым ён выказаў меркаванне, што галоўнай перашкодай на шляху ўрэгулявання канфліктнай сітуацыі з'яўляецца "пазіцыя Захаду, які сёння спрабуе нашпігаваць Украіну самым сучасным узбраеннем, пасылае туды наймітаў насуперак усялякім міжнародным правілам, дагаворам і пагадненням. І тым самым падлівае масла ў агонь гэтага канфлікту".

Ключ да рашэння ўкраінскага канфлікту

Уладзімір Макей звярнуў увагу на такую ​​праблему, як нежаданне заходніх краін разумець заклапочанасці, якія выказвае Расія. У першую чаргу гэта звязана з пытаннямі забеспячэння бяспекі ў рэгіёне і абяцаннямі не пашыраць НАТА на ўсход.
"Тым не менш, ключ да вырашэння гэтага канфлікту ёсць. Ён існуе. Лічу, што трэба, па-першае, уцягнутым у гэты канфлікт бакам пазбавіцца ад знешніх дарадцаў. І па-другое, паспрабаваць праявіць шчырую зацікаўленасць у знаходжанні кампраміснага рашэння на аснове балансу інтарэсаў", - лічыць ён.
Беларусь у дадзеным выпадку не займалася і не збіраецца надалей удзельнічаць у гэтым працэсе ў якасці пасярэдніка. Пры гэтым рэспубліка зацікаўлена ў тым, каб любыя нават крызісныя пытанні вырашаліся з дапамогай дыпламатыі ў час перагавораў, а не на полі бітвы.
"Мы не з'яўляемся бокам перагавораў, хоць не адыходзім ад адказнасці і гатовы ўдзельнічаць у перагаворным працэсе, унесці свой уклад у вырашэнне сітуацыі, калі нас аб гэтым папросяць і ў гэтым будзе неабходнасць", - запэўніў беларускі міністр.

Тысячы ўкраінскіх бежанцаў

Пры гэтым ён зноў нагадаў аб тым, што беларускі бок прадаўжае прымаць бежанцаў з тэрыторыі Украіны, нягледзячы на ​​тое, што няма фармальных гуманітарных калідораў.
"Грамадзяне Украіны і замежныя грамадзяне ў адзіночку, з сем'ямі, з дзецьмі на руках па розных сцежках дабіраюцца да Беларусі. Усім ім прадастаўляюцца прытулак, харчаванне, па магчымасці яны забяспечваюцца работай. Мы зробім усё, каб яны адчувалі сябе ў бяспецы і камфортна. Такіх людзей ужо каля трох тысяч. Іх колькасць з кожным днём, кожнай ноччу павялічваецца", - адзначыў Уладзімір Макей.
Пасля чаго дадаў, што трэба знайсці кампраміс у ходзе перагавораў, які стане балансам у інтарэсах усіх зацікаўленых бакоў. Беларускі бок пры гэтым гатовы зрабіць усё, што магчыма пры цяперашняй канфліктнай сітуацыі.

Гуманітарнага калідора ў Беларусь няма

Кіраўнік МЗС спаслаўся на словы консула пасольства Украіны ў Беларусі, які заявіў, што ў расійскім і беларускім напрамку гуманітарныя калідоры адкрывацца не будуць.
"Мы, вядома, прынялі гэта да ўвагі. Але для нас абсалютна не зразумелая логіка ўкраінскіх кіраўнікоў. Бо да мяжы з Беларуссю 100-200 км, у той час як да заходняй мяжы Украіны з краінамі Еўрасаюза каля 2-3 тыс. км", - канстатаваў ён.
Уладзімір Макей выказаў заклапочанасць тым, што для захавання жыцця простых людзей не прымаецца разумнае рашэнне ў гэтай сітуацыі, таму што гуманітарныя калідоры трэба адкрываць па самых кароткіх напрамках.
"Думаю, што зараз і перагаворшчыкі з абодвух бакоў надаюць вялікую ўвагу гэтаму пытанню. Галоўнае цяпер - захаваць жыцці мірнага насельніцтва, зрабіць усё, каб вывесці з-пад агню як мага большую колькасць простых людзей. Мы гатовы садзейнічаць у гэтым і аднаму, і другому боку", – падсумаваў беларускі міністр.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Мінабароны працягвае ўзмацняць мяжу Беларусі
МКЧК: без пагаднення па гумкалідорах у Марыупалі можа адбыцца катастрофа
Зяленскі заявіў, што мэта дэлегацыі Кіева - дабіцца яго сустрэчы з Пуціным
Стужка навiн
0