https://bel.sputnik.by/20220314/u-mnsku-pabuduyuts-chatsvrtuyu-vetku-metro-1061284207.html
У Мінску пабудуюць чацвёртую ветку метро
У Мінску пабудуюць чацвёртую ветку метро
Sputnik Беларусь
Сталічныя ўлады зараз займаюцца будаўніцтвам трэцяй лініі, але ўжо задумваюцца аб тым, як разгрузіць перасадачныя вузлы. 14.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-14T13:30+0300
2022-03-14T13:30+0300
2022-03-14T13:30+0300
метро
будаўніцтва метро
мінск
сталіца
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101952/32/1019523257_0:277:3872:2455_1920x0_80_0_0_c6a946457fefd1977680cbde2c69da22.jpg
МІНСК, 14 сак - Sputnik. Сталічнае метро распрацавала схему перспектыўнага развіцця падземнага транспарту, расказаў прэс-сакратар Мінскага метрапалітэна Андрэй Дроб.Паводле яго слоў, у будучым трэцяя лінія сталічнага метро будзе працягнута на адлегласць звыш 16 кіламетраў з 14 станцыямі. Такім чынам, Зеленалужская лінія злучыць поўдзень і поўнач сталіцы, прайшоўшы праз яе цэнтр.Цяпер "Мінскметрапраект" абапіраючыся на Генеральны план развіцця сталіцы стварыў схему развіцця метрапалітэна. Мінскі падземны транспарт у перспектыве можа складацца з чатырох ветак і 64 станцый, а агульная даўжыня яго маршруту складзе каля 88 кіламетраў.Андрэй Дроб расказаў, што чацвёртая лінія мінскага метрапалітэна злучыць 17 станцый. Маршрут гэтай лініі будзе дубліраваць другое аўтатранспартнае гарадское кальцо. Такім чынам, першая, другая і трэцяя лінія падземкі перасякуцца з запланаванай чацвёртай лініяй."Будаўніцтва чацвёртай лініі дасць магчымасць канчаткова вырашыць пытанне разгрузкі перасадачнага вузла паміж першай і другой лініямі, рэалізаваць канцэпцыю стварэння транспартна-перасадачных вузлоў паміж усімі відамі гарадскога і прыгараднага транспарту", - цытуе прэс-сакратара Мінскага метрапалітэна БелТА.Цяпер сталічная падземка збіраецца закупіць новыя цягнікі да 2025 года. У планах закупка 12 пяцівагонных саставаў (наўзамен цягнікоў з тэрмінам эксплуатацыі, які мінае) і 7 чатырохвагонных цягнікоў для трэцяй лініі.Андрэй Дроб канстатаваў, што паступова будуць мяняцца старыя вагоны на новыя, таму што яны не толькі больш бяспечныя, але і больш камфортныя і эканамічныя.>>> Больш актуальнай інфармацыі - у Telegram-канале Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101952/32/1019523257_366:0:3822:2592_1920x0_80_0_0_64bd77be2168eb874b89052e66b3617d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
метро, будаўніцтва метро, мінск, сталіца
метро, будаўніцтва метро, мінск, сталіца
У Мінску пабудуюць чацвёртую ветку метро
Сталічныя ўлады зараз займаюцца будаўніцтвам трэцяй лініі, але ўжо задумваюцца аб тым, як разгрузіць перасадачныя вузлы.
МІНСК, 14 сак - Sputnik. Сталічнае метро распрацавала схему перспектыўнага развіцця падземнага транспарту, расказаў прэс-сакратар Мінскага метрапалітэна Андрэй Дроб.
Паводле яго слоў, у будучым трэцяя лінія сталічнага метро будзе працягнута на адлегласць звыш 16 кіламетраў з 14 станцыямі. Такім чынам, Зеленалужская лінія злучыць поўдзень і поўнач сталіцы, прайшоўшы праз яе цэнтр.
Цяпер "Мінскметрапраект" абапіраючыся на Генеральны план развіцця сталіцы стварыў схему развіцця метрапалітэна. Мінскі падземны транспарт у перспектыве можа складацца з чатырох ветак і 64 станцый, а агульная даўжыня яго маршруту складзе каля 88 кіламетраў.
Андрэй Дроб расказаў, што чацвёртая лінія мінскага метрапалітэна злучыць 17 станцый. Маршрут гэтай лініі будзе дубліраваць другое аўтатранспартнае гарадское кальцо. Такім чынам, першая, другая і трэцяя лінія падземкі перасякуцца з запланаванай чацвёртай лініяй.
"Будаўніцтва чацвёртай лініі дасць магчымасць канчаткова вырашыць пытанне разгрузкі перасадачнага вузла паміж першай і другой лініямі, рэалізаваць канцэпцыю стварэння транспартна-перасадачных вузлоў паміж усімі відамі гарадскога і прыгараднага транспарту", - цытуе прэс-сакратара Мінскага метрапалітэна БелТА.
Цяпер сталічная падземка збіраецца закупіць новыя цягнікі да 2025 года. У планах закупка 12 пяцівагонных саставаў (наўзамен цягнікоў з тэрмінам эксплуатацыі, які мінае) і 7 чатырохвагонных цягнікоў для трэцяй лініі.
Андрэй Дроб канстатаваў, што паступова будуць мяняцца старыя вагоны на новыя, таму што яны не толькі больш бяспечныя, але і больш камфортныя і эканамічныя.
>>> Больш актуальнай інфармацыі - у Telegram-канале Sputnik Беларусь Адзіны праязны на ўсе віды транспарту могуць увесці ў Мінску