https://bel.sputnik.by/20220318/samalty-z-mnska-ne-buduts-lyatats-u-krasnadar--rasto-da-krasavka-1061406520.html
Самалёты з Мінска не будуць лятаць у Краснадар і Растоў да красавіка
Самалёты з Мінска не будуць лятаць у Краснадар і Растоў да красавіка
Sputnik Беларусь
Расійскія ўлады зноў працягнулі часовае абмежаванне на палёты ў аэрапорты поўдня і цэнтральнай частцы краіны - звязана гэта з ваеннай аперацыяй на Украіне. 18.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-18T14:43+0300
2022-03-18T14:43+0300
2022-03-18T14:43+0300
самалёт
мінск
краснадар
спецаперацыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104423/00/1044230007_0:101:1393:884_1920x0_80_0_0_d398917819ff057c4d41c7bc09f4545f.jpg
МІНСК, 18 сак - Sputnik. Самалёты з Мінска не будуць лятаць у Краснадар і Растоў-на-Доне як мінімум да пачатку красавіка, гаворыцца ў паведамленні Расавіяцыі ў пятніцу.Рэжым часовага абмежавання палётаў у аэрапорты некаторых паўднёвых і цэнтральных рэгіёнаў РФ улады падаўжаюць ужо ў чацвёрты раз за апошні месяц. На гэты раз - да 26 сакавіка.Палёты абмежаваны ў аэрапорты Анапы, Белгарада, Бранска, Варонежа, Геленджыка, Краснадара, Курска, Ліпецка, Растова-на-Доне, Сімферопаля і Элісты. З Мінска не змогуць выляцець самалёты ў Краснадар авіякампаніі "Белавія" і ў Растоў авіякампаніі "Азімут".Дабрацца ў гэтыя гарады можна па альтэрнатыўных авіямаршрутах: праз аэрапорты Сочы, Валгаграда, Мінеральных Вод, Стаўрапаля і Масквы. Яны працуюць у звычайным рэжыме.Таксама з Мінска пакуль не могуць вылецець самалёты ў ізраільскі Тэль-Авіў - як мінімум да 20 сакавіка, паколькі маршрут рэйса праходзіць праз Растоў - горад, які мяжуе з Данецкай вобласцю, дзе ідзе ваенная спецаперацыя РФ.Ваенная аперацыі на УкраінеПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 21 лютага заявіў аб прызнанні суверэнітэту Данецкай і Луганскай народных рэспублік і падпісаў адпаведныя ўказы.24 лютага Пуцін аб'явіў аб пачатку ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Пры гэтым ён адзначыў, што ўся адказнасць за кровапраліцце будзе на сумленні кіруючага ва Украіне рэжыму, і заклікаў украінскіх вайскоўцаў скласці зброю.Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
мінск
краснадар
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104423/00/1044230007_42:0:1279:928_1920x0_80_0_0_f30ea37804d488fd3b0a16fd2344c4e2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
самалёт, мінск, краснадар, спецаперацыя
самалёт, мінск, краснадар, спецаперацыя
Самалёты з Мінска не будуць лятаць у Краснадар і Растоў да красавіка
Расійскія ўлады зноў працягнулі часовае абмежаванне на палёты ў аэрапорты поўдня і цэнтральнай частцы краіны - звязана гэта з ваеннай аперацыяй на Украіне.
МІНСК, 18 сак - Sputnik. Самалёты з Мінска не будуць лятаць у Краснадар і Растоў-на-Доне як мінімум да пачатку красавіка, гаворыцца ў паведамленні Расавіяцыі ў пятніцу.
Рэжым часовага абмежавання палётаў у аэрапорты некаторых паўднёвых і цэнтральных рэгіёнаў РФ улады падаўжаюць ужо ў чацвёрты раз за апошні месяц. На гэты раз - да 26 сакавіка.
"Да 26 сакавіка 2022 года 03.45 гадзін па маскоўскім часе падоўжаны рэжым часовага абмежавання палётаў у расійскія аэрапорты поўдня і цэнтральнай частцы Расіі", – гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Палёты абмежаваны ў аэрапорты Анапы, Белгарада, Бранска, Варонежа, Геленджыка, Краснадара, Курска, Ліпецка, Растова-на-Доне, Сімферопаля і Элісты. З Мінска не змогуць выляцець самалёты ў Краснадар авіякампаніі "Белавія" і ў Растоў авіякампаніі "Азімут".
Дабрацца ў гэтыя гарады можна па альтэрнатыўных авіямаршрутах: праз аэрапорты Сочы, Валгаграда, Мінеральных Вод, Стаўрапаля і Масквы. Яны працуюць у звычайным рэжыме.
Таксама з Мінска пакуль не могуць вылецець самалёты ў ізраільскі Тэль-Авіў - як мінімум да 20 сакавіка, паколькі маршрут рэйса праходзіць праз Растоў - горад, які мяжуе з Данецкай вобласцю, дзе ідзе ваенная спецаперацыя РФ.
Ваенная аперацыі на Украіне
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 21 лютага заявіў аб прызнанні суверэнітэту Данецкай і Луганскай народных рэспублік і падпісаў адпаведныя ўказы.
24 лютага Пуцін аб'явіў аб пачатку ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Пры гэтым ён адзначыў, што ўся адказнасць за кровапраліцце будзе на сумленні кіруючага ва Украіне рэжыму, і заклікаў украінскіх вайскоўцаў скласці зброю.
Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь Turkish Airlines пакуль
не будзе лятаць у Мінск