https://bel.sputnik.by/20220319/navat-ne-ganduras-dze-znakhodztstsa-belarus-u-susvetnym-reytyngu-shchastsya-1061420584.html
Нават не Гандурас: дзе знаходзіцца Беларусь у сусветным рэйтынгу шчасця
Нават не Гандурас: дзе знаходзіцца Беларусь у сусветным рэйтынгу шчасця
Sputnik Беларусь
У рэйтынгу, які абнаўляецца кожны год у сакавіку, ацэньваюцца 146 краін і ўлічваюцца такія паказчыкі, як чаканая працягласць жыцця, сацыяльная падтрымка... 19.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-19T11:37+0300
2022-03-19T11:37+0300
2023-02-23T14:06+0300
шчасце
рэйтынг
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104054/17/1040541768_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_580aa5067e82c24d179f1689d30b379b.jpg
МІНСК, 19 сак - Sputnik. Беларусь у сусветным рэйтынгу шчасця World Happiness Report узнялася на 65-е месца, абноўлены даклад апублікаваны на сайце арганізацыі ў пятніцу. За апошнія два гады беларусы сталі больш шчаслівымі, паколькі ў 2021 і 2020 гадах краіна знаходзілася на 75-м радку рэйтынгу.Індэкс шчасця склаў 5,821 пункты з 10. Аднак ёсць адно "але", адзначаюць аўтары даклада: беларусы з 2020 года не ўдзельнічалі ў апытанні арганізацыі, і цяперашнія значэнні заснаваны на звестках 2019 года.Самы высокі радок, на якім знаходзілася калі-небудзь Беларусь, - 59-ы.Хто шчаслівейшы за беларусаў?З постсавецкіх краін лепшыя паказчыкі ў Літвы і Эстоніі - 34-е і 36-е месцы адпаведна. Казахстан размясціўся на 40-й пазіцыі, следам ідзе Латвія - яна на 42-й. Узбекістан заняў у новым рэйтынгу 53-е месца, Малдова (дарэчы, адна з самых бедных краін у Еўропе) абышла Беларусь і знаходзіцца на 62-м радку, Кыргызстан - на 64-м.Пасля Беларусі ў рэйтынгу размясціўся Туркменістан - на 78-м месцы, Расія сёлета заняла 80-е месца, хаця летась была на 76-м. Арменія - на 82-ім, Таджыкістан - на 83, Азербайджан - 92-і, Украіна - 98-я, Грузія - 105-я.Шчаслівей за беларусаў жывуць таксама грамадзяне Нікарагуа (45) і Гандураса (55). Самай жа шчаслівай дзяржавай на планеце пяты раз запар становіцца Фінляндыя. У дзясятку самых шчаслівых таксама патрапіла большасць еўрапейскіх краін: Данія, Ісландыя, Швейцарыя, Нідэрланды, Люксембург, Швецыя, Нарвегія, Ізраіль і Новая Зеландыя.Хто самы няшчасны?Самымі нешчаслівымі краінамі на думку ААН сталі Афганістан (як і ў мінулым годзе). Перад ім знаходзяцца Ліван, Зімбабвэ, Руанда, Батсвана і Лесота.Нагадаем, даклад World Happiness Report складаецца штогод падраздзяленнем ААН па пошуку рашэнняў стабільнага развіцця. У ім ацэньваюцца 146 краін свету і ўлічваюцца такія паказчыкі, як чаканая працягласць жыцця, сацыяльная падтрымка, карупцыя і іншыя. Упершыню сусветны даклад аб шчасці быў выпушчаны ў 2012 годзе.>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104054/17/1040541768_213:0:1920:1280_1920x0_80_0_0_1d16943df0ab5dc732b67fccf2ca8556.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
шчасце, рэйтынг, беларусь
шчасце, рэйтынг, беларусь
Нават не Гандурас: дзе знаходзіцца Беларусь у сусветным рэйтынгу шчасця
11:37 19.03.2022 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) У рэйтынгу, які абнаўляецца кожны год у сакавіку, ацэньваюцца 146 краін і ўлічваюцца такія паказчыкі, як чаканая працягласць жыцця, сацыяльная падтрымка, карупцыя і іншыя.
МІНСК, 19 сак - Sputnik. Беларусь у сусветным рэйтынгу шчасця World Happiness Report узнялася на 65-е месца, абноўлены даклад апублікаваны на сайце арганізацыі ў пятніцу. За апошнія два гады беларусы сталі больш шчаслівымі, паколькі ў 2021 і 2020 гадах краіна знаходзілася на 75-м радку рэйтынгу.
Індэкс шчасця склаў 5,821 пункты з 10. Аднак ёсць адно "але", адзначаюць аўтары даклада: беларусы з 2020 года не ўдзельнічалі ў апытанні арганізацыі, і цяперашнія значэнні заснаваны на звестках 2019 года.
Самы высокі радок, на якім знаходзілася калі-небудзь Беларусь, - 59-ы.
Хто шчаслівейшы за беларусаў?
З постсавецкіх краін лепшыя паказчыкі ў Літвы і Эстоніі - 34-е і 36-е месцы адпаведна. Казахстан размясціўся на 40-й пазіцыі, следам ідзе Латвія - яна на 42-й. Узбекістан заняў у новым рэйтынгу 53-е месца, Малдова (дарэчы, адна з самых бедных краін у Еўропе) абышла Беларусь і знаходзіцца на 62-м радку, Кыргызстан - на 64-м.
Пасля Беларусі ў рэйтынгу размясціўся Туркменістан - на 78-м месцы, Расія сёлета заняла 80-е месца, хаця летась была на 76-м. Арменія - на 82-ім, Таджыкістан - на 83, Азербайджан - 92-і, Украіна - 98-я, Грузія - 105-я.
Шчаслівей за беларусаў жывуць таксама грамадзяне Нікарагуа (45) і Гандураса (55). Самай жа шчаслівай дзяржавай на планеце пяты раз запар становіцца Фінляндыя. У дзясятку самых шчаслівых таксама патрапіла большасць еўрапейскіх краін: Данія, Ісландыя, Швейцарыя, Нідэрланды, Люксембург, Швецыя, Нарвегія, Ізраіль і Новая Зеландыя.
Самымі нешчаслівымі краінамі на думку ААН сталі Афганістан (як і ў мінулым годзе). Перад ім знаходзяцца Ліван, Зімбабвэ, Руанда, Батсвана і Лесота.
Нагадаем, даклад World Happiness Report складаецца штогод падраздзяленнем ААН па пошуку рашэнняў стабільнага развіцця. У ім ацэньваюцца 146 краін свету і ўлічваюцца такія паказчыкі, як чаканая працягласць жыцця, сацыяльная падтрымка, карупцыя і іншыя. Упершыню сусветны даклад аб шчасці быў выпушчаны ў 2012 годзе.
>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik Беларусь Алесь Бачыла: мне лепей ад роднага краю нічога на свеце няма
Каханне па-беларуску: топ-10 вершаў пра глыбокія пачуцці
Дарагая мая матуля: лепшыя савецкія фота пра мацярынства