Відэа

Зіму праводзілі ў Гомелі па старажытным абрадзе - відэа

Падпісацца
"Гуканне вясны" арганізавалі на левым беразе Сожа, перанесенаму з вёскі ў горад архаічнаму абраду ўжо сотні гадоў. Глядзіце на відэа Sputnik, што адбывалася ў горадзе.
Аб адной з самых прыгожых і жыццярадасных беларускай традыцый гараджанам нагадалі супрацоўнікі філіяла Веткаўскага музея ў Гомелі, фальклорны калектыў "Стаўбунскія вячоркі" і выхаванцы мясцовага каледжа мастацтваў.
Атрымалася шумна і весела: са спевамі, гульнямі, карагодамі і спальваннем чучала Зімы.
Некалькі гадзін у паркавай зоне гучалі абрадавыя песні - вяснянкі. Моладзь падпявала і развешвала на дрэвах рознакаляровыя стужкі і самаробныя фігуркі птушак.
Усё гэта, як патлумачылі супрацоўнікі музея, мае сэнс: "Сапраўдныя птушкі, якія вяртаюцца з поўдня, заўважаць нашых птушачак і паселяцца ў нас, а разам з імі вернецца цяпло".
Падобна, абрад продкаў сапраўды дапамагае: абяцанага ў Гомелі дажджу не здарылася, і ў горадзе сапраўды пацяплела.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Як у Кальчунах "Загаўліны" спраўлялі - фота
Беларускія звычаі і традыцыі святкавання Масленіцы
На Грамніцы зіма з вясною сустрэлася: свята ў Строчыцах у фотаздымках
Стужка навiн
0