https://bel.sputnik.by/20220328/gruzya-chastkova-zdymae-abmezhavann-uvedzenyya-z-za-sovid-1061638989.html
Грузія часткова здымае абмежаванні, уведзеныя з-за СOVID
Грузія часткова здымае абмежаванні, уведзеныя з-за СOVID
Sputnik Беларусь
Рашэнне аб адмене шэрагу антыкаронавірусных мер было прынята ў сувязі з паляпшэнне эпідэміялагічнай сітуацыі, аднак месцамі нашэнне масак застаецца... 28.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-28T10:45+0300
2022-03-28T10:45+0300
2022-03-28T10:45+0300
грузія
у свеце
каронавірус covid-19
абмежаванне
турызм
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/18/1046993944_0:37:1920:1117_1920x0_80_0_0_edd79cc3ce464a1a423994738186e389.jpg
МІНСК, 28 сак - Sputnik. У Грузіі з панядзелка адмяняецца масачны рэжым на вуліцах, акрамя таго ўступае ў дзеянне шэраг іншых мер, прынятых раней у сувязі з распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі.У прыватнасці, для офісных работнікаў заканчваецца "ўдалёнка", таксама здымаюцца абмежаванні на колькасць наведвальнікаў у кавярнях і рэстаранах. Адмяняецца самаізаляцыя для вакцынаваных грамадзян Грузіі, якія заязджаюць у краіну без вынікаў ПЦР-тэсту.Пры гэтым нашэнне масак у транспарце і зачыненых памяшканнях застаецца ў сіле.Рашэнне аб скасаванні абмежаванняў было прыняла ўладамі краіны ў сувязі з паляпшэннем эпідэміялагічнай сітуацыі.Па дадзеных Sputnik Грузія, у апошнія дні прырост інфікаваных COVID за суткі ў сярэднім складае каля 650 выпадкаў, у той час як у студзені лічбы вагаліся ў межах 26 тысяч.Нагадаем, што ў пачатку сакавіка грузінская авіякампанія Georgian Airways аднавіла палёты па маршруце Тбілісі - Мінск - Тбілісі. Раней стала вядома, што ўсе білеты на самалёты "Белавія" ў Тбілісі, Батумі і Кутаісі былі раскуплены аж да канца сакавіка.У апошні час многія краіны паведамляюць аб паслабленні раней уведзеных мер, якія датычацца як жыхароў, так і турыстаў. Так, практычна праз два гады зачыненых меж турыстаў пачала прымаць Аўстралія, аб гатовасці прымаць практычна ўсіх заявілі і ўлады Ізраілю. Таксама аб адмене практычна ўсіх абмежаванняў паведамілі ўлады Індыі.Пры гэтым Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) заяўляла аб росце заражэнняў COVID-19 у Еўропе.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
грузія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/18/1046993944_215:0:1920:1279_1920x0_80_0_0_bc9be02a5282ccc4612deafc3c37b421.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
грузія, у свеце, каронавірус covid-19, абмежаванне, турызм
грузія, у свеце, каронавірус covid-19, абмежаванне, турызм
Грузія часткова здымае абмежаванні, уведзеныя з-за СOVID
Рашэнне аб адмене шэрагу антыкаронавірусных мер было прынята ў сувязі з паляпшэнне эпідэміялагічнай сітуацыі, аднак месцамі нашэнне масак застаецца абавязковым.
МІНСК, 28 сак - Sputnik. У Грузіі з панядзелка адмяняецца масачны рэжым на вуліцах, акрамя таго ўступае ў дзеянне шэраг іншых мер, прынятых раней у сувязі з распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі.
У прыватнасці, для офісных работнікаў заканчваецца "ўдалёнка", таксама здымаюцца абмежаванні на колькасць наведвальнікаў у кавярнях і рэстаранах. Адмяняецца самаізаляцыя для вакцынаваных грамадзян Грузіі, якія заязджаюць у краіну без вынікаў ПЦР-тэсту.
Пры гэтым нашэнне масак у транспарце і зачыненых памяшканнях застаецца ў сіле.
Рашэнне аб скасаванні абмежаванняў было прыняла ўладамі краіны ў сувязі з паляпшэннем эпідэміялагічнай сітуацыі.
Па дадзеных Sputnik Грузія, у апошнія дні прырост інфікаваных COVID за суткі ў сярэднім складае каля 650 выпадкаў, у той час як у студзені лічбы вагаліся ў межах 26 тысяч.
Нагадаем, што ў пачатку сакавіка грузінская авіякампанія Georgian Airways аднавіла палёты па маршруце Тбілісі - Мінск - Тбілісі. Раней стала вядома, што ўсе білеты на самалёты "Белавія" ў Тбілісі, Батумі і Кутаісі былі раскуплены аж да канца сакавіка.
У апошні час многія краіны паведамляюць аб паслабленні раней уведзеных мер, якія датычацца як жыхароў, так і турыстаў. Так, практычна праз два гады зачыненых меж турыстаў пачала прымаць Аўстралія, аб гатовасці прымаць практычна ўсіх заявілі і ўлады Ізраілю. Таксама аб адмене практычна ўсіх абмежаванняў паведамілі ўлады Індыі.
Пры гэтым Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) заяўляла аб росце заражэнняў COVID-19 у Еўропе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Здымаюцца ўсе
абмежаванні на перамяшчэнне паміж Расіяй і Беларуссю