Тры замежныя авіякампаніі адмяняюць рэйсы ў Мінск

© Sputnik / Виктор ТолочкоНацыянальны аэрапорт Мінск
Нацыянальны аэрапорт Мінск
 - Sputnik Беларусь, 1920, 28.03.2022
Падпісацца
Нагадаем, расійскія ўлады раней увялі часовае абмежаванне на палёты ў аэрапорты поўдня і цэнтральнай частцы краіны - звязана гэта з ваеннай аперацыяй на Украіне, якая працягваецца ўжо больш за месяц.
МІНСК, 28 сак - Sputnik. Самалёты трох замежных авіякампаній адмянілі свае рэйсы ў Мінск, паведамілі ў прэс-службе менскага аэрапорта.
Лайнеры з Дубая ў беларускую сталіцу не будуць лятаць да 1 мая, заявіла кіраўніцтва кампаніі FlyDubai.
Турэцкая Turkish Airlines адмяніла ранішнія рэйсы са Стамбула ў Мінск і назад па 9 красавіка. Вячэрнія рэйсы адменены па 11 красавіка. Упершыню авіякампанія прыпыніла палёты ў Беларусь 25 лютага, з таго часу ніводны борт "Турэцкіх авіяліній" не прыбыў у беларускую сталіцу.
Расійскі "Аэрафлот" у сваю чаргу не будзе выконваць рэйсы SU-1835/1834 з аэрапорта "Шарамеццева" ў Мінск і назад па 22 красавіка, SU1842/1841 - па 31 сакавіка.
Нагадаем, што беларускі перавозчык "Белавія" працягвае прыпыненне па двух маршрутах - Тэль-Авіў і Краснадар. У ізраільскі горад самалёты не паляцяць 31 сакавіка і 3 красавіка, у расійскі - 30 сакавіка.
У іншыя гарады - Стамбул, Тбілісі, Батумі, Кутаісі, Ерэван, Баку, Алматы, Сочы і Дубай - "Белавія" працягвае выкананне рэйсаў, аднак расклад можа мяняцца ў любы момант. Па ранейшым раскладзе самалёты лятаюць у Маскву, Санкт-Пецярбург, Ташкент і Нур-Султан.
З сённяшняга дня Нацыянальны аэрапорт Мінск перайшоў на вясенне-летні расклад, лятаць па абноўленым графіку самалёты будуць да 30 кастрычніка. З-за паслаблення каронавірусных абмежаванняў і набліжэння адпускнога сезона лайнеры з Беларусі ў Расію і назад будуць лятаць часцей. У прыватнасці, дабавіцца рэйс паміж Мінскам і Калінінградам з 1 красавіка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Адмяняецца некалькі авіярэйсаў у Турцыю, Ізраіль і Расію
"Белавія" пачынае палёты ў Екацярынбург і Казань
"Белавія" будзе лятаць на курорты Егіпта праз Казахстан
Стужка навiн
0