https://bel.sputnik.by/20220331/putsn-zayav-shto-padpsa-ukaz-ab-gandl-gazam-z-nedruzhalyubnym-kranam-1061747372.html
Пуцін заявіў, што падпісаў указ аб гандлі газам з "недружалюбнымі краінамі"
Пуцін заявіў, што падпісаў указ аб гандлі газам з "недружалюбнымі краінамі"
Sputnik Беларусь
Калі "недружалюбныя краіны" не будуць плаціць з 1 красавіка ў рублях - Расія будзе лічыць гэта невыкананнем абавязацельстваў па газавых кантрактах, заявіў... 31.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-31T16:20+0300
2022-03-31T16:20+0300
2022-07-01T15:05+0300
уладзімір пуцін
газ
рубель
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/1f/1061746997_0:214:2889:1839_1920x0_80_0_0_d7f6811651c39a21b8de7d9fc4c22c3d.jpg
МІНСК, 31 сак - Sputnik. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што падпісаў указ аб гандлі газам з "недружалюбнымі краінамі".Ён удакладніў, што новыя правілы продажу расійскага газу гэтай катэгорыі дзяржаў пачнуць дзейнічаць з 1 красавіка. Дзеючыя кантракты на пастаўку газу будуць спынены, калі пакупнікі з "недружалюбных краін" не выканаюць новыя ўмовы аплаты, заявіў расійскі лідэр."Нам ніхто нічога бясплатна не прадае, і мы не збіраемся займацца дабрачыннасцю. Гэта значыць дзеючыя кантракты будуць спынены", - падкрэсліў Пуцін.Пры гэтым ён катэгарычна настойвае на тым, што Расія - адказны пастаўшчык і працягне пастаўляць газ ва ўстаноўленых аб'ёмах і па цэнах, вызначаных у дзейных доўгатэрміновых кантрактах."Расія даражыць сваёй дзелавой рэпутацыяй, мы выконвалі і ў далейшым будзе выконваць абавязацельствы па ўсіх кантактах, у тым ліку і па газавых кантактах", - заявіў расійскі лідэр.Пры гэтым ён лічыць чаканай сітуацыю, калі краіны Еўропы замарозяць новыя фінансавыя паступленні ў еўра і доларах."Будзем і ў далейшым паслядоўна сістэмна рухацца ў гэтым напрамку ў рамках доўгатэрміновага плана", - сказаў на заканчэнне расійскі прэзідэнт.Пераход на рубліНагадаем, 23 сакавіка расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін падчас нарады з урадам аб'явіў аб пераходзе на рублі ў разліках за пастаўкі газу ў "недружалюбныя краіны". Цэнтрабанку і ўраду РФ была пастаўлена задача вызначыць парадак аперацый у расійскай валюце на працягу тыдня.Расія пастаўляе каля 40% спажыванага ў Еўропе газу па "Паўночнай плыні", газатранспартнай сістэме Украіны, "Ямалу-Еўропе" і "Турэцкай плыні".Як раней паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, падчас размовы з канцлерам Германіі Олафам Шольцам, якая адбылася ў сераду, прэзідэнт РФ "дастаткова падрабязна" праінфармаваў яго аб аплаце паставак газу ў рублях."Вельмі падрабязныя былі дадзены тлумачэнні, але, каб гэтыя тлумачэнні прызямліць на больш экспертны ўзровень, Пуцін даручыў па выніках размовы памочніку прэзідэнта Арэшкіну патэлефанаваць памочніку па эканамічных пытаннях канцлера Кукісу, што Арэшкін і зрабіў", – заявіў Дзмітрый Пяскоў. Размова памочнікаў двух лідэраў, паводле слоў Пяскова, адбылася позна вечарам у той жа дзень.>>>Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашым Telegram-канале.Чытайце таксама:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/1f/1061746997_158:0:2889:2048_1920x0_80_0_0_cf90f05f1e1a2611067ee1bf61be4baa.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, газ, рубель, расія
уладзімір пуцін, газ, рубель, расія
Пуцін заявіў, што падпісаў указ аб гандлі газам з "недружалюбнымі краінамі"
16:20 31.03.2022 (абноўлена: 15:05 01.07.2022) Калі "недружалюбныя краіны" не будуць плаціць з 1 красавіка ў рублях - Расія будзе лічыць гэта невыкананнем абавязацельстваў па газавых кантрактах, заявіў Уладзімір Пуцін.
МІНСК, 31 сак - Sputnik. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што падпісаў указ аб гандлі газам з "недружалюбнымі краінамі".
"Мы прапануем контрагентам з такіх краін зразумелую і празрыстую схему. Каб набыць расійскі прыродны газ, яны павінны адкрыць рублёвыя рахункі ў расійскіх банках", - растлумачыў Уладзімір Пуцін.
Ён удакладніў, што новыя правілы продажу расійскага газу гэтай катэгорыі дзяржаў пачнуць дзейнічаць з 1 красавіка. Дзеючыя кантракты на пастаўку газу будуць спынены, калі пакупнікі з "недружалюбных краін" не выканаюць новыя ўмовы аплаты, заявіў расійскі лідэр.
"Нам ніхто нічога бясплатна не прадае, і мы не збіраемся займацца дабрачыннасцю. Гэта значыць дзеючыя кантракты будуць спынены", - падкрэсліў Пуцін.
Пры гэтым ён катэгарычна настойвае на тым, што Расія - адказны пастаўшчык і працягне пастаўляць газ ва ўстаноўленых аб'ёмах і па цэнах, вызначаных у дзейных доўгатэрміновых кантрактах.
"Расія даражыць сваёй дзелавой рэпутацыяй, мы выконвалі і ў далейшым будзе выконваць абавязацельствы па ўсіх кантактах, у тым ліку і па газавых кантактах", - заявіў расійскі лідэр.
Пры гэтым ён лічыць чаканай сітуацыю, калі краіны Еўропы замарозяць новыя фінансавыя паступленні ў еўра і доларах.
"Рызыкі існуючага стану спраў для нас, вядома, непрымальныя. А калі глядзець на пытанне ў комплексе, то перавод разлікаў за пастаўкі расійскага газу за расійскія рублі - гэта важны крок да ўмацавання нашага фінансава-эканамічнага суверэнітэту", - сказаў Уладзімір Пуцін.
"Будзем і ў далейшым паслядоўна сістэмна рухацца ў гэтым напрамку ў рамках доўгатэрміновага плана", - сказаў на заканчэнне расійскі прэзідэнт.
Нагадаем, 23 сакавіка расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін падчас нарады з урадам аб'явіў аб пераходзе на рублі ў разліках за пастаўкі газу ў "недружалюбныя краіны". Цэнтрабанку і ўраду РФ была пастаўлена задача вызначыць парадак аперацый у расійскай валюце на працягу тыдня.
Расія пастаўляе каля 40% спажыванага ў Еўропе газу па "Паўночнай плыні", газатранспартнай сістэме Украіны, "Ямалу-Еўропе" і "Турэцкай плыні".
Як раней паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, падчас размовы з канцлерам Германіі Олафам Шольцам, якая адбылася ў сераду, прэзідэнт РФ "дастаткова падрабязна" праінфармаваў яго аб аплаце паставак газу ў рублях.
"Вельмі падрабязныя былі дадзены тлумачэнні, але, каб гэтыя тлумачэнні прызямліць на больш экспертны ўзровень, Пуцін даручыў па выніках размовы памочніку прэзідэнта Арэшкіну патэлефанаваць памочніку па эканамічных пытаннях канцлера Кукісу, што Арэшкін і зрабіў", – заявіў Дзмітрый Пяскоў. Размова памочнікаў двух лідэраў, паводле слоў Пяскова, адбылася позна вечарам у той жа дзень.
>>>Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашым Telegram-канале. Крэмль: схема разліку за
расійскі газ у рублях гатова
Пяскоў распавёў, калі Еўропа пачне аплачваць
пастаўкі газу ў рубляхПяскоў аб аплаце за газ у рублях:
бясплатна пастаўляць не будзем