https://bel.sputnik.by/20220406/tel-av--krasnadar-belavya-admyanla-reysy-1061857493.html
Тэль-Авіў і Краснадар: "Белавія" адмяніла рэйсы
Тэль-Авіў і Краснадар: "Белавія" адмяніла рэйсы
Нацыянальны авіяперавозчык паведаміў аб плануемай змене раскладу і па іншых маршрутах і заклікаў пасажыраў удакладняць інфармацыю на афіцыйным сайце кампаніі. 06.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-06T09:35+0300
2022-04-06T09:35+0300
2022-04-06T09:35+0300
белавія
краснадар
ізраіль
расклад
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/08/1047335539_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_e3f81928f077273ed6628a884554443b.jpg
МІНСК, 6 кра – Sputnik. Авіякампанія "Белавія" адмяніла шэраг рэйсаў і паведаміла аб далейшай змене раскладу палётаў.Згодна з інфармацыяй, апублікаванай на афіцыйным сайце нацыянальнага авіяперавозчыка, карэкціроўка раскладу рэйсаў вымушана і звязана з магчымасцямі палётаў у расійскай прасторы."У сувязі з закрыццём часткі паветранай прасторы Расіі для палётаў грамадзянскай авіяцыі авіякампанія "Белавія" вымушана скарэкціраваць расклад рэйсаў у найбліжэйшыя дні", - гаворыцца ў паведамленні прадпрыемства.Там адзначана, што па запланаваным раскладзе выконваюцца рэйсы ў Маскву, Пецярбург, у Нур-Султан і Ташкент.Між тым, адменены рэйсы па маршруце Мінск - Тэль-Авіў - Мінск. Палётаў не будзе 12, 14 і 17 красавіка.Таксама авіяпералёты будуць немагчымыя ў Краснадар. Адмена закранае перыяд з 13 па 29 красавіка ўключна.Інфармацыя аб далейшым выкананні рэйсаў у Краснадар і Тэль-Авіў будзе апублікавана пазней, удакладнілі ў "Белавія".Расклад будзе мяняцца і надалейУ авіякампаніі звярнулі ўвагу на тое, што па змененым раскладзе плануецца выконваць рэйсы і па іншых маршрутах.Сярод іх там назвалі:Абвестка пасажыраў"Белавія" робіць максімум магчымага, каб своечасова апавясціць пасажыраў аб змяненнях у раскладзе палётаў, аднак усё ж заклікае адсочваць і правяраць інфармацыю на сайце авіякампаніі."Авіякампанія прыкладае максімум намаганняў для абвесткі пасажыраў аб змяненнях з дапамогай смс-паведамленняў, аднак просім самастойна правяраць статус рэйса і час вылету на сайце авіякампаніі ў раздзеле "Статус браніравання"", - гаворыцца ў паведамленні прадпрыемства.У ім таксама нагадваецца, што пасажыры адмененых рэйсаў могуць змяніць дату вылету. Акрамя таго, яны могуць вярнуць грошы без утрыманняў за палёт, які не адбыўся, на працягу тэрміну прыдатнасці авіябілетаў. Вяртанне грашовых сродкаў ажыццяўляецца ў месцах набыцця праязных дакументаў.У "Белавія" запэўнілі, што сочаць за развіццём падзей у рэгіёне і будуць неадкладна інфармаваць пасажыраў аб змяненнях у раскладзе палётаў."Авіякампанія шкадуе аб існуючай сітуацыі і прыносіць прабачэнні пасажырам", - адзначыў нацыянальны авіяперавозчык.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
краснадар
ізраіль
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/08/1047335539_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_55733552c1093a0dc9d39696648ea8c4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
белавія, краснадар, ізраіль, расклад
белавія, краснадар, ізраіль, расклад
Тэль-Авіў і Краснадар: "Белавія" адмяніла рэйсы
Нацыянальны авіяперавозчык паведаміў аб плануемай змене раскладу і па іншых маршрутах і заклікаў пасажыраў удакладняць інфармацыю на афіцыйным сайце кампаніі.
МІНСК, 6 кра – Sputnik. Авіякампанія "Белавія" адмяніла шэраг рэйсаў і паведаміла аб далейшай змене раскладу палётаў.
Згодна з інфармацыяй, апублікаванай на афіцыйным сайце нацыянальнага авіяперавозчыка, карэкціроўка раскладу рэйсаў вымушана і звязана з магчымасцямі палётаў у расійскай прасторы.
"У сувязі з закрыццём часткі паветранай прасторы Расіі для палётаў грамадзянскай авіяцыі авіякампанія "Белавія" вымушана скарэкціраваць расклад рэйсаў у найбліжэйшыя дні", - гаворыцца ў паведамленні прадпрыемства.
Там адзначана, што па запланаваным раскладзе выконваюцца рэйсы ў Маскву, Пецярбург, у Нур-Султан і Ташкент.
Між тым, адменены рэйсы па маршруце Мінск - Тэль-Авіў - Мінск. Палётаў не будзе 12, 14 і 17 красавіка.
Таксама авіяпералёты будуць немагчымыя ў Краснадар. Адмена закранае перыяд з 13 па 29 красавіка ўключна.
Інфармацыя аб далейшым выкананні рэйсаў у Краснадар і Тэль-Авіў будзе апублікавана пазней, удакладнілі ў "Белавія".
Расклад будзе мяняцца і надалей
У авіякампаніі звярнулі ўвагу на тое, што па змененым раскладзе плануецца выконваць рэйсы і па іншых маршрутах.
Абвестка пасажыраў
"Белавія" робіць максімум магчымага, каб своечасова апавясціць пасажыраў аб змяненнях у раскладзе палётаў, аднак усё ж заклікае адсочваць і правяраць інфармацыю на сайце авіякампаніі.
"Авіякампанія прыкладае максімум намаганняў для абвесткі пасажыраў аб змяненнях з дапамогай смс-паведамленняў, аднак просім самастойна правяраць статус рэйса і час вылету на сайце авіякампаніі ў раздзеле "Статус браніравання"", - гаворыцца ў паведамленні прадпрыемства.
У ім таксама нагадваецца, што пасажыры адмененых рэйсаў могуць змяніць дату вылету. Акрамя таго, яны могуць вярнуць грошы без утрыманняў за палёт, які не адбыўся, на працягу тэрміну прыдатнасці авіябілетаў. Вяртанне грашовых сродкаў ажыццяўляецца ў месцах набыцця праязных дакументаў.
У "Белавія" запэўнілі, што сочаць за развіццём падзей у рэгіёне і будуць неадкладна інфармаваць пасажыраў аб змяненнях у раскладзе палётаў.
"Авіякампанія шкадуе аб існуючай сітуацыі і прыносіць прабачэнні пасажырам", - адзначыў нацыянальны авіяперавозчык.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь "Белавія" пачынае
палёты ў Екацярынбург і Казань