https://bel.sputnik.by/20220407/sts-6-mlna-mnzdaroya-nazvala-kolkasts-belarusa-yakya-pryshchaplsya-1061889661.html
Ёсць 6 мільёнаў: Мінздароўя назвала колькасць беларусаў, якія прышчапіліся
Ёсць 6 мільёнаў: Мінздароўя назвала колькасць беларусаў, якія прышчапіліся
Sputnik Беларусь
У краіне працягваецца кампанія па вакцынацыі падлеткаў: прышчэплены ўжо 88,9 тысяч дзяцей. 07.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-07T16:55+0300
2022-04-07T16:55+0300
2022-04-07T16:55+0300
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь
вакцынацыя
каронавірус covid-19
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/18/1047702666_0:320:3073:2048_1920x0_80_0_0_4e44ed72ea74a94a3d07dadee7c28714.jpg
МІНСК, 7 кра – Sputnik. Больш за шэсць мільёнаў беларускіх грамадзян ужо прышчапіліся ад каронавіруса, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.Па дадзеных ведамства па стане на сераду 6 красавіка, адну дозу атрымалі больш за 6,006 мільёна чалавек. З іх звыш 5,555 мільёна прышчапіліся поўнасцю."Такім чынам, ахоп адной дозай вакцыны склаў 64,2% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны, поўным курсам вакцынацыі ахоплена 59,4%", - сказалі ў Міністэрстве аховы здароўя.Акрамя таго, у краіне працягваецца кампанія па вакцынацыі падлеткаў: адзін кампанент вакцыны ўведзены больш за 88,9 тысячы дзяцей, абодва - больш за 66,1 тысячы.Небяспечны "стэлс"У канцы сакавіка на тэрыторыі рэспублікі ўпершыню выявілі новы падвід "амікрона" - варыянт "стэлс".Цяпер фіксуецца рост выпадкаў захворвання на COVID-19 у краінах Азіі і Еўропы з-за высокай заразнасці "стэлса". Навукоўцы чакаюць, што ён можа стаць пераважным у свеце.Раней кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч прагназаваў выхад Беларусі з чацвёртай хвалі COVID. На яго думку, гэта фінальная хваля ў фармаце пандэміі, а ў далейшым вірус набудзе ўласцівасці сезоннага.>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/18/1047702666_39:0:2770:2048_1920x0_80_0_0_4164eca1f794ed64291bd5dbd3f98c0c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, вакцынацыя, каронавірус covid-19
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, вакцынацыя, каронавірус covid-19
Ёсць 6 мільёнаў: Мінздароўя назвала колькасць беларусаў, якія прышчапіліся
У краіне працягваецца кампанія па вакцынацыі падлеткаў: прышчэплены ўжо 88,9 тысяч дзяцей.
МІНСК, 7 кра – Sputnik. Больш за шэсць мільёнаў беларускіх грамадзян ужо прышчапіліся ад каронавіруса, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.
Па дадзеных ведамства па стане на сераду 6 красавіка, адну дозу атрымалі больш за 6,006 мільёна чалавек. З іх звыш 5,555 мільёна прышчапіліся поўнасцю.
"Такім чынам, ахоп адной дозай вакцыны склаў 64,2% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны, поўным курсам вакцынацыі ахоплена 59,4%", - сказалі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Акрамя таго, у краіне працягваецца кампанія па вакцынацыі падлеткаў: адзін кампанент вакцыны ўведзены больш за 88,9 тысячы дзяцей, абодва - больш за 66,1 тысячы.
У канцы сакавіка на тэрыторыі рэспублікі ўпершыню выявілі новы падвід "амікрона" - варыянт "стэлс".
Цяпер фіксуецца рост выпадкаў захворвання на COVID-19 у краінах Азіі і Еўропы з-за высокай заразнасці "стэлса". Навукоўцы чакаюць, што ён можа стаць пераважным у свеце.
Раней кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч прагназаваў выхад Беларусі з чацвёртай хвалі COVID. На яго думку, гэта фінальная хваля ў фармаце пандэміі, а ў далейшым вірус набудзе ўласцівасці сезоннага.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Здымаюцца ўсе
абмежаванні на перамяшчэнне паміж Расіяй і Беларуссю