https://bel.sputnik.by/20220408/kosht-praezdu--gramadskm-transpartse-padnmayuts-u-dzvyukh-ablastsyakh-1061913185.html
Кошт праезду ў грамадскім транспарце паднімаюць у дзвюх абласцях
Кошт праезду ў грамадскім транспарце паднімаюць у дзвюх абласцях
Sputnik Беларусь
Апошні раз цана праезду ў беларускай сталіцы і розных рэгіёнах краіны ўзнімалася ў снежні 2020 года. 08.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-08T12:41+0300
2022-04-08T12:41+0300
2023-07-27T13:08+0300
беларусь
брэст
гомель
грамадскі транспарт
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/08/1061909053_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_0b353caf217c0f1bc1b23bde8c544c6d.jpg
МІНСК, 8 крас – Sputnik. Брэсцкі і Гомельскі аблвыканкамы прынялі рашэнне павысіць у сваіх абласцях цэны за праезд у грамадскім транспарце, адпаведныя дакументы былі апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.Цана талона на праезд у Брэсце з 9 красавіка вырасце з 70 капеек да 80, ў вадзіцеля - да 85. Таксама стануць даражэйшымі і месячныя праязныя білеты. Адзін від транспарту (аўтобус або тралейбус) абыдзецца пакупніку ў 36 рублёў, а два - у 48,04. У Гомельскай вобласці цэны за праезд у транспарце (аўтобусе або тралейбусе) мяняюцца аналагічным чынам да 80 капеек за паездку. Экспрэсныя маршруты з 80 капеек падаражэлі да 90.Кошт праязных таксама ўзрос і вар'іруецца ад 10,72 да 48,04 рубля. Акрамя таго, узрастаюць тарыфы і на паездкі ў прыгарадных аўтобусах. Кіламетр шляху на звычайным маршруце будзе каштаваць 10 капеек, на дапрэйсах і хуткасных маршрутах - 12, экспрэс - 13.Рашэнне Гродзенскага аблвыканкама "Аб тарыфах на гарадскія перавозкі пасажыраў і ручной паклажы ўсімі відамі транспарту ў рэгулярных зносінах" было зарэгістравана на Нацыянальным партале, але апублікавана яно не было. Верагодна, кошты на праезд зменяцца і тама.>>> Самая актуальная інфармацыя - у Telegram-канале Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
брэст
гомель
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/08/1061909053_241:0:2904:1997_1920x0_80_0_0_38d6cbe9873b59aa21602c860d88a8bb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, брэст, гомель, грамадскі транспарт, грамадства
беларусь, брэст, гомель, грамадскі транспарт, грамадства
Кошт праезду ў грамадскім транспарце паднімаюць у дзвюх абласцях
12:41 08.04.2022 (абноўлена: 13:08 27.07.2023) Апошні раз цана праезду ў беларускай сталіцы і розных рэгіёнах краіны ўзнімалася ў снежні 2020 года.
МІНСК, 8 крас – Sputnik. Брэсцкі і Гомельскі аблвыканкамы прынялі рашэнне павысіць у сваіх абласцях цэны за праезд у грамадскім транспарце, адпаведныя дакументы былі апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Цана талона на праезд у Брэсце з 9 красавіка вырасце з 70 капеек да 80, ў вадзіцеля - да 85. Таксама стануць даражэйшымі і месячныя праязныя білеты. Адзін від транспарту (аўтобус або тралейбус) абыдзецца пакупніку ў 36 рублёў, а два - у 48,04. У Гомельскай вобласці цэны за праезд у транспарце (аўтобусе або тралейбусе) мяняюцца аналагічным чынам да 80 капеек за паездку. Экспрэсныя маршруты з 80 капеек падаражэлі да 90.
Кошт праязных таксама ўзрос і вар'іруецца ад 10,72 да 48,04 рубля. Акрамя таго, узрастаюць тарыфы і на паездкі ў прыгарадных аўтобусах. Кіламетр шляху на звычайным маршруце будзе каштаваць 10 капеек, на дапрэйсах і хуткасных маршрутах - 12, экспрэс - 13.
Рашэнне Гродзенскага аблвыканкама "Аб тарыфах на гарадскія перавозкі пасажыраў і ручной паклажы ўсімі відамі транспарту ў рэгулярных зносінах" было зарэгістравана на Нацыянальным партале, але апублікавана яно не было. Верагодна, кошты на праезд зменяцца і тама.
>>> Самая актуальная інфармацыя - у Telegram-канале Sputnik Беларусь Амаль за $2 млн:
масты адрамантуюць на дарогах Мінскай вобласці