https://bel.sputnik.by/20220413/lukashenka-prakamentava-magchymasts-uklyuchennya-belarus--sklad-ras-1062001248.html
Лукашэнка пракаментаваў магчымасць уключэння Беларусі ў склад Расіі
Лукашэнка пракаментаваў магчымасць уключэння Беларусі ў склад Расіі
Sputnik Беларусь
Беларускі лідэр пасля перамоваў са сваім расійскім калегам на касмадроме "Усходні" адправіўся з афіцыйным візітам у Прыморскі край - тут ён сустракаецца з... 13.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-13T11:06+0300
2022-04-13T11:06+0300
2022-04-13T11:08+0300
палітыка
аляксандр лукашэнка
беларусь
саюзная дзяржава беларусі і расіі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103783/36/1037833643_0:155:3001:1843_1920x0_80_0_0_0d243c306e9d46ff40c140f560b86337.jpg
МІНСК, 13 кра – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка чарговы раз выказаўся на тэму ўваходжання Беларусі ў склад Расіі.Паводле яго слоў, размовы аб нібыта ўключэнні Беларусі ў склад Расіі гучаць даўно, аднак, паводле яго слоў, яны з Пуціным "не настолькі дурныя, каб дзейнічаць старымі метадамі"."Вось, нібыта Беларусь уключаць у склад Расіі. Мы з Пуціным не настолькі дурныя, каб дзейнічаць старымі метадамі", - сказаў Лукашэнка, яго словы прыводзіць прэс-служба беларускага прэзідэнта.Галаўны боль для РасііВерагоднасць уключэння Беларусі ў склад РФ Аляксандр Лукашэнка ацэньваў і ў мінулым годзе. На майскай сустрэчы з парламентарыямі ён адзначыў, што Расіі не патрэбны "гэты галаўны боль"."Глупства, хто сёння думае, што трэба ўзяць нейкія землі і ўключыць у склад нейкай дзяржавы, як часта нас палохаюць Расіяй. Ёй (Расіі) гэты галаўны боль не патрэбны", - заявіў тады беларускі кіраўнік дзяржавы.Паводле яго слоў, гэта быў бы такі падарунак Захаду, калі б Расія ставіла за мэту ўключыць Беларусь у свой склад."Мы для Расіі такія ж каштоўныя, як Расія для нас", - тлумачыў Аляксандр Лукашэнка.На краі агульнай АйчыныПрэзідэнт Беларусі знаходзіцца з працоўным візітам на Далёкім Усходзе Расіі. У аўторак ён разам з Уладзімірам Пуціным агледзеў будаўніцтва касмадрома Усходні, пасля чаго кіраўнікі дзяржаў правялі двухбаковую сустрэчу.Пасля гэтага Лукашэнка адправіўся ва Уладзівасток. Тут беларускі лідэр наведвае сталіцу Прыморскага краю і востраў Рускі. Прэзідэнт адзначыў, што яму выпаў гонар пабываць на краі "нашай агульнай Айчыны".Галоўнай тэмай перагавораў з губернатарам краю Алегам Кажамякам стане супрацоўніцтва Беларусі з гэтым далёкаўсходнім рэгіёнам. Акцэнт будзе зроблены на пытаннях гандлю і пастаўках рыбнай прадукцыі на беларускі рынак.>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103783/36/1037833643_168:0:2831:1997_1920x0_80_0_0_6e278bb39a80fa97567ff6e17fc1ec49.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
палітыка, аляксандр лукашэнка, беларусь
палітыка, аляксандр лукашэнка, беларусь
Лукашэнка пракаментаваў магчымасць уключэння Беларусі ў склад Расіі
11:06 13.04.2022 (абноўлена: 11:08 13.04.2022) Беларускі лідэр пасля перамоваў са сваім расійскім калегам на касмадроме "Усходні" адправіўся з афіцыйным візітам у Прыморскі край - тут ён сустракаецца з губернатарам Алегам Кажамякам.
МІНСК, 13 кра – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка чарговы раз выказаўся на тэму ўваходжання Беларусі ў склад Расіі.
Паводле яго слоў, размовы аб нібыта ўключэнні Беларусі ў склад Расіі гучаць даўно, аднак, паводле яго слоў, яны з Пуціным "не настолькі дурныя, каб дзейнічаць старымі метадамі".
"Вось, нібыта Беларусь уключаць у склад Расіі. Мы з Пуціным не настолькі дурныя, каб дзейнічаць старымі метадамі", - сказаў Лукашэнка, яго словы прыводзіць прэс-служба беларускага прэзідэнта.
Верагоднасць уключэння Беларусі ў склад РФ Аляксандр Лукашэнка ацэньваў і ў мінулым годзе. На майскай сустрэчы з парламентарыямі ён адзначыў, што Расіі не патрэбны "гэты галаўны боль".
"Глупства, хто сёння думае, што трэба ўзяць нейкія землі і ўключыць у склад нейкай дзяржавы, як часта нас палохаюць Расіяй. Ёй (Расіі) гэты галаўны боль не патрэбны", - заявіў тады беларускі кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, гэта быў бы такі падарунак Захаду, калі б Расія ставіла за мэту ўключыць Беларусь у свой склад.
"Мы для Расіі такія ж каштоўныя, як Расія для нас", - тлумачыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт Беларусі знаходзіцца з працоўным візітам на Далёкім Усходзе Расіі. У аўторак ён разам з Уладзімірам Пуціным агледзеў будаўніцтва касмадрома Усходні, пасля чаго кіраўнікі дзяржаў правялі двухбаковую сустрэчу.
Пасля гэтага Лукашэнка адправіўся ва Уладзівасток. Тут беларускі лідэр наведвае сталіцу Прыморскага краю і востраў Рускі. Прэзідэнт адзначыў, што яму выпаў гонар пабываць на краі "нашай агульнай Айчыны".
Галоўнай тэмай перагавораў з губернатарам краю Алегам Кажамякам стане супрацоўніцтва Беларусі з гэтым далёкаўсходнім рэгіёнам. Акцэнт будзе зроблены на пытаннях гандлю і пастаўках рыбнай прадукцыі на беларускі рынак.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Беларусь будзе з Расіяй у любым выпадку - Лукашэнка