https://bel.sputnik.by/20220419/belavya-pavyalchyts-kolkasts-reysa-u-nur-sultan--almaty-1062112858.html
"Белавія" павялічыць колькасць рэйсаў у Нур-Султан і Алматы
"Белавія" павялічыць колькасць рэйсаў у Нур-Султан і Алматы
Sputnik Беларусь
Пасля ўвядзення летась еўрапейскіх санкцый беларускай авіякампаніі прыйшлося перабудоўваць мадэль працы. 19.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-19T11:21+0300
2022-04-19T11:21+0300
2022-04-19T11:21+0300
белавія
казахстан
рэйсы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102852/10/1028521004_0:203:3264:2039_1920x0_80_0_0_902890d627ea9e8175a864901b6c84e3.jpg
МІНСК, 19 кра - Sputnik. Беларускі авіяперавозчык "Белавія" будзе лятаць часцей у Нур-Султан і Алматы з 29 красавіка, аб гэтым паведаміла прэс-служба Камітэта грамадзянскай авіяцыі (КГА) Казахстана."З 29 красавіка 2022 года беларуская авіякампанія "Белавія" плануе павялічыць колькасць міжнародных рэйсаў з Мінска ў гарады Нур-Султан і Алматы", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.У Нур-Султан замест пяці рэйсаў будзе сем, у Алматы колькасць пералётаў з трох таксама павялічыцца да сямі. Увогуле ў тыдзень агульная колькасць палётаў паміж краінамі дасягне 14 рэйсаў.Для палётаў будуць выкарыстоўвацца Embraer 190, Embraer 170, Boeing 737.Удакладняецца, што на рэйсах будуць строга выконвацца санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні.Нагадаем, што на фоне леташніх абмежаванняў беларускай авіякампаніі прыйшлося мяняць мадэль працы. Так, у прыватнасці, напярэдадні стала вядома, што "Белавія" павялічвае колькасць рэйсаў у Азербайджан - лятаць у Баку зараз можна будзе штодзень.Навошта Еўропа ўвяла санкцыі супраць "Белавія"?Самалёт ірландскай авіякампаніі Ryanair, які выконваў рэйс з Афінаў у Вільнюс, экстрана прызямліўся ў Мінску 23 мая 2021 года пасля паведамлення аб мініраванні, якое пасля не пацвердзілася.У ЕС асудзілі вымушаную пасадку самалёта, палічыўшы, што гэта справа рук беларускіх улад. Праз некаторы час Еўрасаюз увёў абмежаванні на палёты еўрапейскіх авіякампаній над Беларуссю, а беларускім перавозчыкам - у прыватнасці, "Белавія" - забараніў выкарыстоўваць паветраную прастору над Еўропай і прызямляцца ў еўрапейскіх аэрапортах.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
казахстан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102852/10/1028521004_0:0:3264:2448_1920x0_80_0_0_4a00e71a726d83d577fd35ae06c70569.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
белавія, казахстан, рэйсы
белавія, казахстан, рэйсы
"Белавія" павялічыць колькасць рэйсаў у Нур-Султан і Алматы
Пасля ўвядзення летась еўрапейскіх санкцый беларускай авіякампаніі прыйшлося перабудоўваць мадэль працы.
МІНСК, 19 кра - Sputnik. Беларускі авіяперавозчык "Белавія" будзе лятаць часцей у Нур-Султан і Алматы з 29 красавіка, аб гэтым паведаміла прэс-служба Камітэта грамадзянскай авіяцыі (КГА) Казахстана.
"З 29 красавіка 2022 года беларуская авіякампанія "Белавія" плануе павялічыць колькасць міжнародных рэйсаў з Мінска ў гарады Нур-Султан і Алматы", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
У Нур-Султан замест пяці рэйсаў будзе сем, у Алматы колькасць пералётаў з трох таксама павялічыцца да сямі. Увогуле ў тыдзень агульная колькасць палётаў паміж краінамі дасягне 14 рэйсаў.
Для палётаў будуць выкарыстоўвацца Embraer 190, Embraer 170, Boeing 737.
Удакладняецца, што на рэйсах будуць строга выконвацца санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні.
Нагадаем, што на фоне леташніх абмежаванняў беларускай авіякампаніі прыйшлося мяняць мадэль працы. Так, у прыватнасці, напярэдадні стала вядома, што "Белавія" павялічвае колькасць рэйсаў у Азербайджан - лятаць у Баку зараз можна будзе штодзень.
Навошта Еўропа ўвяла санкцыі супраць "Белавія"?
Самалёт ірландскай авіякампаніі Ryanair, які выконваў рэйс з Афінаў у Вільнюс, экстрана прызямліўся ў Мінску 23 мая 2021 года пасля паведамлення аб мініраванні, якое пасля не пацвердзілася.
У ЕС асудзілі вымушаную пасадку самалёта, палічыўшы, што гэта справа рук беларускіх улад. Праз некаторы час Еўрасаюз увёў абмежаванні на палёты еўрапейскіх авіякампаній над Беларуссю, а беларускім перавозчыкам - у прыватнасці, "Белавія" - забараніў выкарыстоўваць паветраную прастору над Еўропай і прызямляцца ў еўрапейскіх аэрапортах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Паляцець з Мінска ў Баку зараз можна кожны дзень
"Белавія" пачынае
палёты ў Екацярынбург і Казань