https://bel.sputnik.by/20220425/mntrans-padrykhtava-pagadnenne-z-rf-ab-transpartsrotsy-belaruskkh-gruza-1062265691.html
Мінтранс падрыхтаваў пагадненне з РФ аб транспарціроўцы беларускіх грузаў
Мінтранс падрыхтаваў пагадненне з РФ аб транспарціроўцы беларускіх грузаў
Sputnik Беларусь
Размова ідзе ў тым ліку аб марскіх партах не толькі ў расійскай Балтыцы, але і на Чорным і Каспійскім морах. 25.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-25T14:38+0300
2022-04-25T14:38+0300
2022-04-25T14:38+0300
міністэрства транспарту рб
груз
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0b/1060291254_0:162:3000:1850_1920x0_80_0_0_abff74f49a673962d0403da808104224.jpg
МІНСК, 25 кра - Sputnik. Профільныя ведамствы Беларусі і Расіі падрыхтавалі праект пагаднення аб транспарціроўцы праз расійскую тэрыторыю асноўных экспартных грузаў, у тым ліку праз парты, паведаміў першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Ляхновіч."Падрыхтавана пагадненне паміж Беларуссю і Расіяй па транспарціроўцы асноўных масавых грузаў", - цытуе Ляхновіча газета "СБ. Беларусь сегодня".Паводле слоў першага намесніка міністра, кампраміс з расійскім бокам па гэтаму пытанню дасягнуты, але Мінску яшчэ трэба скласці табліцу экспартуемых тавараў з указаннем аб'ёмных паказчыкаў, каб завяршыць перагаворны працэс.Ляхновіч таксама ўдакладніў, што ў пагадненні прапісаны розныя парты - у Ленінградскай вобласці, на берагах Чорнага і Каспійскага мораў.Першы намеснік міністра таксама адзначыў, што цяпер уносяцца змяненні ў пагадненне з Расіяй па транспарціроўцы экспартных грузаў канцэрна "Белнафтахім".Паводле яго слоў, у 2021 годзе быў складзены лагістычны ланцужок для працы "Белнафтахіма" з паўночнымі расійскімі партамі, аб чым падпісалі адпаведныя дакументы.Цяпер у яго ўносяцца змяненні, каб "Белнафтахім" мог выкарыстоўваць не толькі паўночныя расійскія парты, але і паўднёвыя расійскія марскія тэрміналы, адзначыў першы намеснік міністра.Пераарыентацыя транзітуПасля ўведзеных у дачыненні да Беларусі заходніх санкцый, Мінск адмовіўся ад экспарту і транзіту сваіх праз парты балтыйскіх краін, бо ўлады Літвы фактычна зрабілі немагчымым выкарыстанне тэрмінала для калійных удабрэнняў у Клайпедзе. Пры тым, што беларуская кампанія з`яўлялася яго акцыянерам.Мінск заявіў, што мае намер пераарыентаваць транзіт і пачаў весці перагаворы на высокім і ведамасным узроўні з расійскім бокам. Да праблемы падключыліся кіраўнікі дзвюх дзяржаў і кіраўнікі ўрадаў.У канцы сакавіка прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка заявіў, што праблем з транзітам беларускіх грузаў не будзе. Пры гэтым ён падкрэсліў, што беларускі бок прызвычаіўся працаваць ва ўмовах заходніх санкцый, таму ўлады часу не гублялі часу дарэмна і адпрацоўвалі з расійскімі партнёрамі схемы дастаўкі грузаў, якія ідуць на экспарт."Партоў у Расіі дастаткова, проста пад розныя грузы падыходзяць розныя тэрміналы. У сувязі з гэтым беларуская прамысловасць праблем з адгрузкай сваёй прадукцыі адчуваць не будзе", - сказаў Галоўчанка.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0b/1060291254_159:0:2842:2012_1920x0_80_0_0_3ae977a40386a98158259f118262571f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністэрства транспарту рб, груз, расія
міністэрства транспарту рб, груз, расія
Мінтранс падрыхтаваў пагадненне з РФ аб транспарціроўцы беларускіх грузаў
Размова ідзе ў тым ліку аб марскіх партах не толькі ў расійскай Балтыцы, але і на Чорным і Каспійскім морах.
МІНСК, 25 кра - Sputnik. Профільныя ведамствы Беларусі і Расіі падрыхтавалі праект пагаднення аб транспарціроўцы праз расійскую тэрыторыю асноўных экспартных грузаў, у тым ліку праз парты, паведаміў першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Ляхновіч.
"Падрыхтавана пагадненне паміж Беларуссю і Расіяй па транспарціроўцы асноўных масавых грузаў", - цытуе Ляхновіча газета "СБ. Беларусь сегодня".
Паводле слоў першага намесніка міністра, кампраміс з расійскім бокам па гэтаму пытанню дасягнуты, але Мінску яшчэ трэба скласці табліцу экспартуемых тавараў з указаннем аб'ёмных паказчыкаў, каб завяршыць перагаворны працэс.
Ляхновіч таксама ўдакладніў, што ў пагадненні прапісаны розныя парты - у Ленінградскай вобласці, на берагах Чорнага і Каспійскага мораў.
Першы намеснік міністра таксама адзначыў, што цяпер уносяцца змяненні ў пагадненне з Расіяй па транспарціроўцы экспартных грузаў канцэрна "Белнафтахім".
Паводле яго слоў, у 2021 годзе быў складзены лагістычны ланцужок для працы "Белнафтахіма" з паўночнымі расійскімі партамі, аб чым падпісалі адпаведныя дакументы.
Цяпер у яго ўносяцца змяненні, каб "Белнафтахім" мог выкарыстоўваць не толькі паўночныя расійскія парты, але і паўднёвыя расійскія марскія тэрміналы, адзначыў першы намеснік міністра.
Пасля ўведзеных у дачыненні да Беларусі заходніх санкцый, Мінск адмовіўся ад экспарту і транзіту сваіх праз парты балтыйскіх краін, бо ўлады Літвы фактычна зрабілі немагчымым выкарыстанне тэрмінала для калійных удабрэнняў у Клайпедзе. Пры тым, што беларуская кампанія з`яўлялася яго акцыянерам.
Мінск заявіў, што мае намер пераарыентаваць транзіт і пачаў весці перагаворы на высокім і ведамасным узроўні з расійскім бокам. Да праблемы падключыліся кіраўнікі дзвюх дзяржаў і кіраўнікі ўрадаў.
У канцы сакавіка прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка заявіў, што праблем з транзітам беларускіх грузаў не будзе. Пры гэтым ён падкрэсліў, што беларускі бок прызвычаіўся працаваць ва ўмовах заходніх санкцый, таму ўлады часу не гублялі часу дарэмна і адпрацоўвалі з расійскімі партнёрамі схемы дастаўкі грузаў, якія ідуць на экспарт.
"Партоў у Расіі дастаткова, проста пад розныя грузы падыходзяць розныя тэрміналы. У сувязі з гэтым беларуская прамысловасць праблем з адгрузкай сваёй прадукцыі адчуваць не будзе", - сказаў Галоўчанка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Пецярбург і Беларусь прынялі праграму супрацоўніцтва да 2026 года
Беларусь хоча выкарыстоўваць
порт Бронка