https://bel.sputnik.by/20220507/bolsh-za-200-mashyn-prynyal-dzel-u-ataprabegu-da-9-maya--brestse-1062522621.html
Больш за 200 машын прынялі ўдзел у аўтапрабегу да 9 мая ў Брэсце
Больш за 200 машын прынялі ўдзел у аўтапрабегу да 9 мая ў Брэсце
Sputnik Беларусь
Аўтапрабег "Мы памятаем! Мы ганарымся!" адбыўся сёння па маршруце Брэсцкая крэпасць – вёска Дрэмлева Жабінкаўскага раёна. 07.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-07T16:03+0300
2022-05-07T16:03+0300
2022-05-07T16:03+0300
аўтапрабег
брэст
брэсцкая крэпасць
перамога
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/07/1062520140_0:80:1150:727_1920x0_80_0_0_90ee70aef66e19526565ed246ea82f6d.jpg
БРЭСТ, 7 мая – Sputnik. Удзельнікі аўтапрабегу збіраліся на паркоўцы каля Брэсцкай крэпасці. Адсюль калона аўтамабіляў збіралася стартаваць у вёску Дрэмлева, якую ў 1942 годзе спалілі фашысты. Сёння на месцы трагедыі ўстаноўлены мемарыяльны комплекс. У памяць аб гэтай трагедыі і быў арганізаваны аўтапрабег.Сярод удзельнікаў – прадстаўнікі кіраўніцтва Брэста і Жабінкі, актывісты розных арганізацый і жыхары горада. Многія вырашылі ўдзельнічаць у акцыі ўсёй сям’ёй. Напрыклад, вялікай кампаніяй на аўтапрабег прыехала сям’я Дзямчук. Пра акцыю даведаліся з інтэрнэту. У сям’і Дзямчук былі ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, таму 9 мая – для іх важнае свята і ўдзел у розных гарадскіх акцыях да Дня Перамогі стаў ужо своеасаблівай традыцыяй.Прыняла ўдзел у акцыі брэстаўчанка Таццяна Шапялевіч. Такім чынам яна вырашыла падтрымаць гэтую акцыю і паказаць, што моладзь таксама памятае і шануе гісторыю.Перад стартам удзельнікі аўтапрабегу ўсклалі кветкі да Вечнага агню ў Брэсцкай крэпасці. А затым калона з больш за 200 машын адправілася ад сцен Брэсцкай крэпасці ў Дрэмлева. Там адбыўся мітынг. У рамках яго ўрачыста была адкрыта тумба з QR-кодам, на які навёўшы смартфон можна падрабязней даведацца пра падзеі, што адбыліся на гэтым месцы. Акрамя таго, у гэты год да 11 верасня – у дзень 80-годдзя з дня трагедыі – плануецца абнавіць мемарыял."Сумесна з мецэнатам мы зробім абнаўленне самой падкладкі кампазіцыі, абновім імітацыю дамоў, якія стаялі на гэтым месцы, падсыплем чырвоным гравіем дарожкі і ўсталюем новую абноўленую назву вёскі", - расказаў старшыня Жабінкаўскага райвыканкама Вадзім Краўчук.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
брэст
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/07/1062520140_44:0:1064:765_1920x0_80_0_0_343b1ddeb85f00369d416bf4574c3c82.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аўтапрабег, брэст, брэсцкая крэпасць, перамога, грамадства
аўтапрабег, брэст, брэсцкая крэпасць, перамога, грамадства
Больш за 200 машын прынялі ўдзел у аўтапрабегу да 9 мая ў Брэсце
Аўтапрабег "Мы памятаем! Мы ганарымся!" адбыўся сёння па маршруце Брэсцкая крэпасць – вёска Дрэмлева Жабінкаўскага раёна.
БРЭСТ, 7 мая – Sputnik. Удзельнікі аўтапрабегу збіраліся на паркоўцы каля Брэсцкай крэпасці. Адсюль калона аўтамабіляў збіралася стартаваць у вёску Дрэмлева, якую ў 1942 годзе спалілі фашысты. Сёння на месцы трагедыі ўстаноўлены мемарыяльны комплекс. У памяць аб гэтай трагедыі і быў арганізаваны аўтапрабег.
Сярод удзельнікаў – прадстаўнікі кіраўніцтва Брэста і Жабінкі, актывісты розных арганізацый і жыхары горада. Многія вырашылі ўдзельнічаць у акцыі ўсёй сям’ёй. Напрыклад, вялікай кампаніяй на аўтапрабег прыехала сям’я Дзямчук. Пра акцыю даведаліся з інтэрнэту. У сям’і Дзямчук былі ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, таму 9 мая – для іх важнае свята і ўдзел у розных гарадскіх акцыях да Дня Перамогі стаў ужо своеасаблівай традыцыяй.
"Лічу абавязкам прыняць удзел у аўтапрабегу "Мы памятаем! Мы ганарымся!". Мы павінны памятаць тых, хто аддаў жыццё за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны", - падзяліўся Віктар Дзямчук.
Прыняла ўдзел у акцыі брэстаўчанка Таццяна Шапялевіч. Такім чынам яна вырашыла падтрымаць гэтую акцыю і паказаць, што моладзь таксама памятае і шануе гісторыю.
Перад стартам удзельнікі аўтапрабегу ўсклалі кветкі да Вечнага агню ў Брэсцкай крэпасці. А затым калона з больш за 200 машын адправілася ад сцен Брэсцкай крэпасці ў Дрэмлева. Там адбыўся мітынг. У рамках яго ўрачыста была адкрыта тумба з QR-кодам, на які навёўшы смартфон можна падрабязней даведацца пра падзеі, што адбыліся на гэтым месцы. Акрамя таго, у гэты год да 11 верасня – у дзень 80-годдзя з дня трагедыі – плануецца абнавіць мемарыял.
"Сумесна з мецэнатам мы зробім абнаўленне самой падкладкі кампазіцыі, абновім імітацыю дамоў, якія стаялі на гэтым месцы, падсыплем чырвоным гравіем дарожкі і ўсталюем новую абноўленую назву вёскі", - расказаў старшыня Жабінкаўскага райвыканкама Вадзім Краўчук.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Фотафакт:
кіраўнік МУС усклаў вянок каля Кургана Славы
З канцэртамі, феерверкам, але без парада:
як пройдзе 9 Мая ў МінскуБеларускія
ветэраны 9 мая пройдуць па Краснай плошчы