Фотафакт: кіраўнік МУС усклаў вянок каля Кургана Славы

© МВД БеларусиКіраўнік МУС Іван Кубракоў на ўскладанні вянкоў каля Кургана Славы
Кіраўнік МУС Іван Кубракоў на ўскладанні вянкоў каля Кургана Славы - Sputnik Беларусь, 1920, 07.05.2022
Падпісацца
Акцыя "Памяць аб Вялікай Перамозе свяшчэнна" стартавала ў Беларусі ў суботу, удзел у ёй прыняў міністр унутраных спраў краіны.
МІНСК, 7 мая – Sputnik. Кіраўнік МУС Беларусі Іван Кубракоў усклаў вянок каля Кургана Славы, да міністра далучыліся яго намеснікі, кіраўнікі абласных УУС, ГУУС Мінгарвыканкама і іншыя супрацоўнікі ведамства, паведамілі Sputnik у міністэрстве ўнутраных спраў.
© МВД БеларусиКаля Кургана Славы быў дадзены старт акцыі "Памяць аб Вялікай Перамозе свяшчэнна"
У Кургана Славы был дан старт акции Акция Память о Великой Победе священна - Sputnik Беларусь, 1920, 07.05.2022
Каля Кургана Славы быў дадзены старт акцыі "Памяць аб Вялікай Перамозе свяшчэнна"
Сёння каля Кургана Славы быў дадзены старт акцыі "Памяць аб Вялікай Перамозе свяшчэнна", яна накіравана на захаванне памяці аб подзвігах продкаў, пераемнасці пакаленняў праваахоўнікаў.
"Таксама з самай раніцы на пляцоўцы каля вядомага далёка за межамі Беларусі велічнага манумента пачалі збірацца дэлегацыі супрацоўнікаў АУС і ваеннаслужачых унутраных войск з розных куткоў краіны, а таксама ветэраны", - расказалі ў МУС.
Каля Кургана Слава арганізаваны тэматычныя пляцоўкі, на якіх адноўлены побыт 1940-х, у тым ліку імправізаваная аптэка, рынак, карчма, абутковая майстэрня і іншыя. Падрыхтавана і выстава ваеннай тэхнікі часоў Вялікай Айчыннай, прысутнічалі і рэканструктары ў ваеннай форме тых гадоў.
© МВД БеларусиГасцей частавалі пернікамі, сушкамі і гарбатай.
Гостей угощали пряниками, сушками и чаем - Sputnik Беларусь, 1920, 07.05.2022
Гасцей частавалі пернікамі, сушкамі і гарбатай.

"У сённяшнім мерапрыемстве ўдзельнічаюць ветэраны органаў унутраных спраў з усёй рэспублікі. Мы шануем, памятаем і будзем перадаваць моладзі веды аб тых падзеях. Гэта памяць павінна быць вечнай, і за яе мы гатовы аддаць усё, што спатрэбіцца", - расказаў старшыня Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў АУС і УВ палкоўнік міліцыі ў адстаўцы Валянцін Патаповіч.

© МВД БеларусиКаля Кургана Славы адноўлена абстаноўка 1940-х
У Кургана Славы воссоздана обстановка 1940-х - Sputnik Беларусь, 1920, 07.05.2022
Каля Кургана Славы адноўлена абстаноўка 1940-х
Падчас акцыі стартаваў аўтамотапрабег, які пройдзе па краіне і завершыцца ў Магілёўскай вобласці ў вёсцы Гаі, дзе ўсталяваны помнік байцам батальёна міліцыі Канстанціна Уладзімірава. Дарэчы, на добраўпарадкаванні на тэрыторыі мемарыяла працаваў падчас суботніка кіраўнік МУС.
© МВД БеларусиСпявалі і ваенныя песні
Пели и военные песни - Sputnik Беларусь, 1920, 07.05.2022
Спявалі і ваенныя песні
Там адбудзецца ўскладанне вянкоў і кветак да брацкай магілы, маштабная ваенна-гістарычная рэканструкцыя апошняга бою падраздзялення ў ліпені 1941-га, дэманстрацыя паветранай бітвы, выстава ваеннай і службовай тэхнікі, міліцэйскай формы мінулых гадоў.
© МВД БеларусиАўтамотапрабег завершыцца на Магілёўшчыне каля вёскі Гаі
Автомотопробег завершится на Могилевщине у деревни Гаи - Sputnik Беларусь, 1920, 07.05.2022
Аўтамотапрабег завершыцца на Магілёўшчыне каля вёскі Гаі
Таксама адбудзецца канцэрт-рэквіем з удзелам артыстаў беларускай эстрады і акцыя "Праспяваем гімн разам".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Удзельнік шэсця на Краснай плошчы з Беларусі: гэта мая місія
З канцэртамі, феерверкам, але без парада: як пройдзе 9 Мая ў Мінску
"Шэсце пакаленняў" пройдзе 9 мая ў Мінску
Беларускія ветэраны 9 мая пройдуць па Краснай плошчы
Візіт Лукашэнкі на парад Перамогі ў Маскву не чакаецца - Пяскоў
Стужка навiн
0