https://bel.sputnik.by/20220510/amal-usya-mnskaya-voblasts-abnoleny-abmezhavann-na-navedvann-lyaso-1062575690.html
Амаль уся Мінская вобласць: абноўлены абмежаванні на наведванні лясоў
Амаль уся Мінская вобласць: абноўлены абмежаванні на наведванні лясоў
Sputnik Беларусь
Перш чым адправіцца ў лес, трэба азнаёміцца з картай абмежаванняў Мінлясгаса – зараз без праблем можна пайсці на прыроду толькі ў Віцебскай вобласці. 10.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-10T10:25+0300
2022-05-10T10:25+0300
2022-06-28T15:44+0300
лес
мінская вобласць
абмежаванне
наведванне
грамадства
прырода
беларусь
міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі беларусь
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104480/14/1044801454_0:94:3020:1793_1920x0_80_0_0_a001136f4728ddfb1e835a90dca25d97.jpg
МІНСК, 10 мая – Sputnik. Больш за ўсё абмежаванняў на наведванне лясоў дзейнічае ў Гомельскай і Мінскай абласцях, гэта вынікае з карты, апублікаванай на сайце Мінлясгаса.На сённяшні дзень без праблем наведваць лясы можна толькі ў Віцебскай вобласці, у астатніх рэгіёнах краіны ўжо дзейнічаюць пэўныя абмежаванні.Усяго ў рэспубліцы абмежаванні ўведзены ў 48 раёнах: у Мінскай вобласці (20 раёнаў), у Гомельскай вобласці (16 раёнаў), на Брэстчыне (4), Гродзеншчыне (6) і Магілёўшчыне (2). Самы высокі - "чырвоны" - узровень дзейнічае ў Калінкавіцкім, Мазырскім, Нараўлянскім, Брагінскім, Лоеўскім, Гомельскім і Драгічынскім раёнах.У Мінскай вобласці наведваць без абмежаванняў можна лясы толькі ў двух раёнах – Мядзельскім і Лагойскім.Першыя такія абмежаванні былі ўведзены ў канцы сакавіка, калі ў лясных угоддзях пачалі фіксавацца ўзгаранні.Паводле інфармацыі Мінлясгаса, асноўнай прычынай прыняцця рашэння аб забароне або абмежаванні на наведванне лесу з’яўляюцца ўмовы надвор’я: тэмпература паветра, адсутнасць ападкаў, ветру. Пры ўстанаўленні спрыяльных умоў надвор’я забароны і абмежаванні звычайна аператыўна здымаюцца. "Чырвоны" ўзровень забароны азначае, што наведванне лясоў забаронена для пікнікоў і нават прагулак, нельга збіраць грыбы і ягады, забаронены ўезд транспарту.У кожным раёне абмежаванні ўстанаўлівае мясцовая адміністрацыя, таксама яна вызначае ўзровень забарон: на нейкі канкрэтны дзень або працяглы час. Гэтую інфармацыю можна атрымаць у мясцовых лясгасах.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
мінская вобласць
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104480/14/1044801454_284:0:3015:2048_1920x0_80_0_0_7a5d017944317add2b26ae3c7e760018.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
лес, мінская вобласць, абмежаванне, наведванне, грамадства, прырода, беларусь, міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі беларусь, бяспека
лес, мінская вобласць, абмежаванне, наведванне, грамадства, прырода, беларусь, міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі беларусь, бяспека
Амаль уся Мінская вобласць: абноўлены абмежаванні на наведванні лясоў
10:25 10.05.2022 (абноўлена: 15:44 28.06.2022) Перш чым адправіцца ў лес, трэба азнаёміцца з картай абмежаванняў Мінлясгаса – зараз без праблем можна пайсці на прыроду толькі ў Віцебскай вобласці.
МІНСК, 10 мая – Sputnik. Больш за ўсё абмежаванняў на наведванне лясоў дзейнічае ў Гомельскай і Мінскай абласцях, гэта вынікае з карты, апублікаванай на сайце Мінлясгаса.
На сённяшні дзень без праблем наведваць лясы можна толькі ў Віцебскай вобласці, у астатніх рэгіёнах краіны ўжо дзейнічаюць пэўныя абмежаванні.
Усяго ў рэспубліцы абмежаванні ўведзены ў 48 раёнах: у Мінскай вобласці (20 раёнаў), у Гомельскай вобласці (16 раёнаў), на Брэстчыне (4), Гродзеншчыне (6) і Магілёўшчыне (2). Самы высокі - "чырвоны" - узровень дзейнічае ў Калінкавіцкім, Мазырскім, Нараўлянскім, Брагінскім, Лоеўскім, Гомельскім і Драгічынскім раёнах.
У Мінскай вобласці наведваць без абмежаванняў можна лясы толькі ў двух раёнах – Мядзельскім і Лагойскім.
Першыя такія абмежаванні былі ўведзены ў канцы сакавіка, калі ў лясных угоддзях пачалі фіксавацца ўзгаранні.
Паводле інфармацыі Мінлясгаса, асноўнай прычынай прыняцця рашэння аб забароне або абмежаванні на наведванне лесу з’яўляюцца ўмовы надвор’я: тэмпература паветра, адсутнасць ападкаў, ветру. Пры ўстанаўленні спрыяльных умоў надвор’я забароны і абмежаванні звычайна аператыўна здымаюцца. "Чырвоны" ўзровень забароны азначае, што наведванне лясоў забаронена для пікнікоў і нават прагулак, нельга збіраць грыбы і ягады, забаронены ўезд транспарту.
У кожным раёне абмежаванні ўстанаўлівае мясцовая адміністрацыя, таксама яна вызначае ўзровень забарон: на нейкі канкрэтны дзень або працяглы час. Гэтую інфармацыю можна атрымаць у мясцовых лясгасах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Абмежавана наведванне лясоў амаль па ўсёй Міншчыне і Гродзеншчыне
Стала вядома,
куды на экспарт пойдзе драўніна з Беларусі пасля санкцый
Аднавіць высечанае неадкладна: Лукашэнка
незадаволены тэмпамі пасадкі лясоў