https://bel.sputnik.by/20220512/muzeyny-kvartal-mnska-mozha-stats-peshakhodnym-1062638663.html
Музейны квартал Мінска можа стаць пешаходным
Музейны квартал Мінска можа стаць пешаходным
Sputnik Беларусь
У канцы мінулага года пасля рэканструкцыі адкрыліся два новыя корпусы Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. 12.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-12T15:16+0300
2022-05-12T15:16+0300
2022-05-12T15:16+0300
мінск
нацыянальны мастацкі музей рэспублікі беларусь
культура
грамадства
музейны квартал
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103749/87/1037498725_0:135:3001:1823_1920x0_80_0_0_0525aa7e57a6877471e0e6bd8c54ea42.jpg
МІНСК, 12 мая – Sputnik. Музейны квартал беларускай сталіцы можа стаць выключна пешаходным, такімі планамі падзяліўся начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталь Брэль у эфіры "Радыё-Мінск".У канцы мінулага года пасля рэканструкцыі адкрыліся два новыя корпусы Нацыянальнага мастацкага музея.Цяпер на вуліцы Маркса, 24 наведвальнікаў прымае яшчэ адзін выставачны корпус музея, а на вуліцы Кірава, 25 зараз базіруюцца рэстаўратары, таксама там знаходзяцца фондасховішча і навуковая бібліятэка. Гэтыя корпусы злучаны з галоўным будынкам пераходамі, такім чынам рэалізуецца задума аб стварэнні цэлага музейнага квартала.Брэль лічыць, што музей змяніўся, пасля рэканструкцыі ў ім стала прасторней, удалося прыгожа размясціць карціны і іншыя экспазіцыі музея."Гэта добрае творчае месца, якое, напэўна, будзе аблюбаваным месцам мінчан", - мяркуе начальнік упраўлення.Музейны кварталІдэя стварэння адзінага музейнага комплексу ў цэнтры сталіцы ўзнікла ў пачатку 2000-х. У снежні мінулага года завяршыліся будаўнічыя работы першай чаргі. Музейна-экспазіцыйная прастора прырасла амаль на тысячу квадратных метраў.У новым корпусе на вуліцы Карла Маркса з’явіўся новы выставачны корпус, дзе будуць размяшчацца часовыя экспазіцыі. Плануецца, што пасля завяршэння будаўнічых работ Нацыянальны мастацкі музей будзе займаць цэлы квартал, што дасць магчымасць гледачам знаёміцца з некалькімі экспазіцыямі, пераходзячы з аднаго будынка ў іншы. Наведвальнікам прапануюць майстар-класы, лекцыі, фестывалі, адпачынак у кафэ.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103749/87/1037498725_194:0:2805:1958_1920x0_80_0_0_429f3212a5972a5c26fa95139bbc13d6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мінск, нацыянальны мастацкі музей рэспублікі беларусь, культура, грамадства, музейны квартал, беларусь
мінск, нацыянальны мастацкі музей рэспублікі беларусь, культура, грамадства, музейны квартал, беларусь
Музейны квартал Мінска можа стаць пешаходным
У канцы мінулага года пасля рэканструкцыі адкрыліся два новыя корпусы Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.
МІНСК, 12 мая – Sputnik. Музейны квартал беларускай сталіцы можа стаць выключна пешаходным, такімі планамі падзяліўся начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталь Брэль у эфіры "Радыё-Мінск".
"Музейны квартал плануецца зрабіць пешаходным. Так, трапіўшы ў Нацыянальны музей, праходзячы ад адной экспазіцыі да іншай, наведвальнікі змогуць знайсці зону адпачынку, адпачыць і паглядзець розныя выставы", - сказаў прадстаўнік гарадскіх улад.
У канцы мінулага года пасля рэканструкцыі адкрыліся два новыя корпусы Нацыянальнага мастацкага музея.
Цяпер на вуліцы Маркса, 24 наведвальнікаў прымае яшчэ адзін выставачны корпус музея, а на вуліцы Кірава, 25 зараз базіруюцца рэстаўратары, таксама там знаходзяцца фондасховішча і навуковая бібліятэка. Гэтыя корпусы злучаны з галоўным будынкам пераходамі, такім чынам рэалізуецца задума аб стварэнні цэлага музейнага квартала.
Брэль лічыць, што музей змяніўся, пасля рэканструкцыі ў ім стала прасторней, удалося прыгожа размясціць карціны і іншыя экспазіцыі музея.
"Гэта добрае творчае месца, якое, напэўна, будзе аблюбаваным месцам мінчан", - мяркуе начальнік упраўлення.
Ідэя стварэння адзінага музейнага комплексу ў цэнтры сталіцы ўзнікла ў пачатку 2000-х. У снежні мінулага года завяршыліся будаўнічыя работы першай чаргі. Музейна-экспазіцыйная прастора прырасла амаль на тысячу квадратных метраў.
У новым корпусе на вуліцы Карла Маркса з’явіўся новы выставачны корпус, дзе будуць размяшчацца часовыя экспазіцыі. Плануецца, што пасля завяршэння будаўнічых работ Нацыянальны мастацкі музей будзе займаць цэлы квартал, што дасць магчымасць гледачам знаёміцца з некалькімі экспазіцыямі, пераходзячы з аднаго будынка ў іншы. Наведвальнікам прапануюць майстар-класы, лекцыі, фестывалі, адпачынак у кафэ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь БПЦ рыхтуе вялікі баль для беларускай моладзі