ВУП Беларусі скараціўся на 2% – Мінэканомікі
© Sputnik / Виктор ТолочкоДэталі поршняў рухавіка на ММЗ
© Sputnik / Виктор Толочко
Падпісацца
Прыярытэтная задача ўрада – каб людзі не адчувалі ўплыў санкцый, а для гэтага, на думку міністра, трэба кампенсаваць адставанне галін, якія схільны да знешніх абмежаванняў.
МІНСК, 13 мая – Sputnik. Эканоміка Беларусі працуе стабільна, заявіў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў.
Паводле яго слоў, беларускі ўрад кругласутачна праводзіць аналіз сітуацыі ва ўсіх галінах і рэгіёнах краіны, у тым ліку разглядаюцца праблемныя пытанні і аператыўна прымаюцца рашэнні.
"Сёння выбудаваны дакладны алгарытм нашых дзеянняў. Мы разумеем, што беларуская эканоміка знаходзіцца ў стадыі структурнай трансфармацыі. Перабудоўваюцца лагістычныя ланцужкі, рынкі паставак і збыту. У сістэме разлікаў зніжаецца доля долара і еўра, а ўдзельная вага расійскай і беларускай валют павялічваецца. Ідзе замяшчэнне імпарту камплектуючых і сыравіны на айчынныя вырабы або з дружалюбных краін", - прыводзіць словы міністра БелТА.
Чарвякоў звярнуў увагу, што для перабудовы ўсяго эканамічнага механізма патрабуецца пэўны час, галоўнае, што пры гэтым прадпрыемствы прадаўжаюць працаваць.
Кіраўнік ведамства падкрэсліў, што асноўныя айчынныя прамысловыя вытворцы знаходзяцца на асаблівым кантролі. Так, паводле яго інфармацыі, МАЗ, МТЗ, БЕЛАЗ, Гомсельмаш, Маторны завод і іншыя беларускія флагманы загружаны поўнасцю. Іх партфель заказаў – не менш на 3-4 месяцы.
"Безумоўна, беспрэцэдэнтныя санкцыі ўплываюць на дзейнасць нашых прадпрыемстваў у частцы перакрыцця доступу да рынкаў збыту, пастаўкі асобных камплектуючых, сыравіны і матэрыялаў", - адзначыў ён.
Акрамя таго, паводле інфармацыі міністра, у Беларусі поўнасцю прыпыніўся гандаль з Украінай, а ў мінулым годзе доля беларускага экспарту ў гэту краіну складала 11%. Пры гэтым беларускія арганізацыі актывізавалі работу над пераарыентацыяй сваіх паставак на рынкі Расіі, Кітая і іншых краін. Беларусь выбудоўвае новыя лагістычныя ланцужкі, дадаў ён.
Што з ВУП
Паводле ацэнак профільнага ведамства, за студзень-красавік ВУП замарудзіўся не больш як на 2% да ўзроўню мінулага года. Адчувальны адмоўны ўклад у гэта ўносяць тыя галіны, якія патрапілі пад санкцыі. Пры гэтым традыцыйна "плюсуюць" вытворчасць прадуктаў харчавання, транспартных сродкаў, дрэваапрацоўку, фармацэўтыку, электроніку і іншыя напрамкі.
Жыллёвае будаўніцтва, паводле інфармацыі міністра, ажыццяўляецца ў краіне з апярэджаннем: усе рэгіёны выканалі даведзеныя заданні. Актыўна экспартуюцца будаўнічыя паслугі і ў Расію, аб’ём гэтага экспарту за першы квартал 2022 года павялічыўся на 13%.
Прырастае Беларусь у IT і ў рознічным гандлі. А пасля зняцця каронавірусных абмежаванняў узрос пасажыраабарот, асабліва ў Расію.
Пастаўка тавараў і паслуг на знешнія рынкі
За першы квартал экспарт тавараў і паслуг Беларусі вырас на 5% ці на 0,5 мільярдаў долараў.
"Станоўчае сальда максімальнае за ўсю гісторыю назіранняў – амаль 1 мільярд, у тым ліку па паслугах – 1,2 мільярда долараў. Асноўны прырост экспарту па таварах забяспечылі вытворцы прадуктаў харчавання, транспартных сродкаў, дрэваапрацоўкі, металапрадукцыі. Сярод паслуг найбольшы ўклад уносяць IT-сектар, транспарт і фінансавыя паслугі", - распавёў міністр эканомікі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка расказаў, як справіцца з санкцыямі
Мядзведзеў распавёў, чым абернуцца для свету антырасійскія санкцыі
Хабараўскі край з'яўляецца важным гандлёвым партнёрам Беларусі – Галоўчанка
"Мінімалка" павялічылася ў Беларусі
Гадавая інфляцыя ў Беларусі разагналася да 16,8% у красавіку