Беларусы сталі пазней уступаць у шлюб

© PixabayЗаручальныя пярсцёнкі
Заручальныя пярсцёнкі - Sputnik Беларусь, 1920, 15.05.2022
Падпісацца
У Беларусі штогод 15 мая святкуецца Дзень сям’і, паводле звестак перапісу насельніцтва, у краіне налічвалася 2 612 413 сямей.
МІНСК, 15 мая – Sputnik. Сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб павялічыўся ў Беларусі, паведамілі ў Белстаце.
Так, сярэдні ўзрост мужчын, якія ўпершыню ўзялі шлюб, у мінулым годзе павялічыўся да 28,6 года, у 2010 годзе беларускія мужчыны першы раз ажаніліся ў сярэднім у 26,5 года. Беларускі таксама перасталі спяшацца выходзіць замуж: сярэдні ўзрост нявест павялічыўся да 26,3 года, раней беларускія жанчыны ў асноўным афіцыйна ўзаконьвалі свае адносіны прыкладна ў 24,4 года.
У мінулым годзе ў першы шлюб уступілі 67,9% мужчын, а ў паўторны – 32,1%. Для больш як 64% беларускіх жанчын, якія сталі ў мінулым годзе замужнімі, гэты шлюб быў заключаны ўпершыню, а для 35,7% з іх ён быў паўторным.
Белстат таксама расказаў, што ў мінулым годзе вырашылі ўзаконіць свае адносіны і афіцыйна сталі мужам і жонкай 945 пар, старэйшыя за 60 гадоў.
Амаль у 93% шлюбаў жаніх і нявеста – беларускія грамадзяне і толькі ў 7% адзін з тых, хто ўзяў шлюб, быў замежнікам. Колькасць шлюбаў, заключаных у Беларусі паміж двума замежнымі грамадзянамі, у 2021 годзе склала толькі 0,1% ад агульнай колькасці зарэгістраваных сямей.
Усяго, паводле даных камітэта, у 2019 годзе ў Беларусі налічвалася 2 612 413 сямей, з іх 78,2% – гарадскія жыхары, а 21,8% пражывалі ў сельскай мясцовасці. Пры гэтым у больш як 43% гэтых сямей ёсць непаўналетнія дзеці.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Колькі шматдзетных сямей атрымаюць кватэры ў гэтым годзе, вызначыў Саўмін
Пешшу з чатырма дзецьмі: украінка прайшла праз пекла, эвакуіруючыся ў Беларусь
Дзеянне сямейнага капіталу пашыраць у Беларусі
Стужка навiн
0