https://bel.sputnik.by/20220515/yak-u-belarus-budze-spaganyatstsa-zbor-za-prodazh-nafty-1062719852.html
Як у Беларусі будзе спаганяцца збор за продаж нафты
Як у Беларусі будзе спаганяцца збор за продаж нафты
Sputnik Беларусь
Указ аб увядзенні збору за рэалізацыю нафты на ўнутраным рынку Беларусі набыў моц 15 мая. 15.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-15T15:19+0300
2022-05-15T15:19+0300
2022-05-16T09:30+0300
нафта
нафтавы рынак
беларусь
здабыча
продаж
эканоміка
указ
рынак
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104321/47/1043214751_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_783cf485c811197976708eec32004535.jpg
МІНСК, 15 мая – Sputnik. Збор за рэалізацыю сырой нафты ўвялі ў Беларусі, адпаведны ўказ №173 ад 13 мая 2022 года афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Плаціць гэты збор будуць арганізацыі, якія здабываюць у Беларусі сырую нафту і прадаюць яе.У дакуменце гаворыцца, што базай для вылічэння збору з’яўляецца аб’ём сырой нафты ў натуральным выражэнні, рэалізаванай за месяц за межы краіны і на ўнутраным рынку.Ва ўказе прапісаны формулы разліку стаўкі збору, пры гэтым для нафты, прададзенай на экспарт, формула адна, а для рэалізаванай на ўнутраным рынку – іншая. Аплата прадугледжана штомесячная, пералічыць грошы трэба будзе ў беларускіх рублях у рэспубліканскі бюджэт.Таксама давядзецца заплаціць збор і за перыяды з 1 снежня 2021 года і да даты ўступлення ў сілу ўказа – 15 мая. Пеня за гэты перыяд налічвацца не будзе, таксама не будуць прыменены меры адміністрацыйнай адказнасці.Нагадаем, у канцы красавіка стала вядома, што айчынныя геолагі адкрылі новыя радовішчы нафты. Кампанія "Беларуснафта" зоймецца распрацоўкай нафтасвідравіны ў чатырох раёнах – Брагінскім, Хойніцкім, Рэчыцкім і Жлобінскім. Сумарна аб’ём запасаў чорнага золата складае каля 6 мільёнаў тон.Раней у прэс-службе "Беларуснафты" паведамлялі, што беларускія нафтавікі дзякуючы сучасным тэхналогіям навучыліся распрацоўваць радовішчы, якія лічыліся недаступныя ці нерэнтабельныя. Згодна з планамі, у 2022 годзе будзе здабыта 1 мільён 800 тысяч тон нафты.Беларуская кампанія традыцыйна прадавала здабытую нафту на нямецкім рынку, куды яна паступала па трубаправодзе "Дружба". Але пасля ўвядзення рэстрыкцый у канцы 2021 года "Беларуснафта" была вымушана адмовіцца ад планаў па экспарце.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104321/47/1043214751_249:0:1200:713_1920x0_80_0_0_8511181df9f6bd2f5950ff7577623e80.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нафта, нафтавы рынак, беларусь, здабыча, продаж, эканоміка, указ, рынак
нафта, нафтавы рынак, беларусь, здабыча, продаж, эканоміка, указ, рынак
Як у Беларусі будзе спаганяцца збор за продаж нафты
15:19 15.05.2022 (абноўлена: 09:30 16.05.2022) Указ аб увядзенні збору за рэалізацыю нафты на ўнутраным рынку Беларусі набыў моц 15 мая.
МІНСК, 15 мая – Sputnik. Збор за рэалізацыю сырой нафты ўвялі ў Беларусі, адпаведны ўказ №173 ад 13 мая 2022 года афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Плаціць гэты збор будуць арганізацыі, якія здабываюць у Беларусі сырую нафту і прадаюць яе.
У дакуменце гаворыцца, што базай для вылічэння збору з’яўляецца аб’ём сырой нафты ў натуральным выражэнні, рэалізаванай за месяц за межы краіны і на ўнутраным рынку.
Ва ўказе прапісаны формулы разліку стаўкі збору, пры гэтым для нафты, прададзенай на экспарт, формула адна, а для рэалізаванай на ўнутраным рынку – іншая. Аплата прадугледжана штомесячная, пералічыць грошы трэба будзе ў беларускіх рублях у рэспубліканскі бюджэт.
Таксама давядзецца заплаціць збор і за перыяды з 1 снежня 2021 года і да даты ўступлення ў сілу ўказа – 15 мая. Пеня за гэты перыяд налічвацца не будзе, таксама не будуць прыменены меры адміністрацыйнай адказнасці.
Нагадаем, у канцы красавіка стала вядома, што айчынныя геолагі адкрылі новыя радовішчы нафты. Кампанія "Беларуснафта" зоймецца распрацоўкай нафтасвідравіны ў чатырох раёнах – Брагінскім, Хойніцкім, Рэчыцкім і Жлобінскім. Сумарна аб’ём запасаў чорнага золата складае каля 6 мільёнаў тон.
Раней у прэс-службе "Беларуснафты" паведамлялі, што беларускія нафтавікі дзякуючы сучасным тэхналогіям навучыліся распрацоўваць радовішчы, якія лічыліся недаступныя ці нерэнтабельныя. Згодна з планамі, у 2022 годзе будзе здабыта 1 мільён 800 тысяч тон нафты.
Беларуская кампанія традыцыйна прадавала здабытую нафту на нямецкім рынку, куды яна паступала па трубаправодзе "Дружба". Але пасля ўвядзення рэстрыкцый у канцы 2021 года "Беларуснафта" была вымушана адмовіцца ад планаў па экспарце.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Як ва ўмовах санкцый
выжываюць беларускія нафтавікі і калійшчыкі?