https://bel.sputnik.by/20220518/rasysk-lokostar-pobeda-pershynyu-zapuskae-reysy--belarus-1062796706.html
Расійскі лоўкостар "Победа" ўпершыню запускае рэйсы ў Беларусь
Расійскі лоўкостар "Победа" ўпершыню запускае рэйсы ў Беларусь
Sputnik Беларусь
Авіякампанія, якая ўваходзіць у групу "Аэрофлота", раней некалькі разоў анансавала палёты ў Мінск і Гомель, але пасля адмовілася ад выканання рэйсаў з-за... 18.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-18T14:52+0300
2022-05-18T14:52+0300
2022-05-18T14:52+0300
авіякампанія "победа"
"аэрофлот"
авіярэйсы
беларусь
лоўкостар
турызм
грамадства
мінск
гомель
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103219/06/1032190615_0:0:3073:1728_1920x0_80_0_0_7eb9612ae1955c577f9dfb7b24cd7828.jpg
МІНСК, 18 мая – Sputnik. Расійская бюджэтная авіякампанія "Победа" запускае рэйсы з Санкт-Пецярбурга ў Мінск, паведамілі ў прэс-службе перавозчыка.Рэгістрацыя на першы рэйс будзе адкрыта 10 чэрвеня. Самалёты будуць лятаць з Піцера ў Мінск і назад тры разы на тыдзень – па серадах, пятніцах і нядзелях. Вылет з паўночнай сталіцы Расіі запланаваны ў 12:40, у 14:10 лайнер павінен ужо прызямліцца ў беларускай сталіцы.Кошт аднаго білета ў базавым тарыфе (без багажу, але з ручной паклажай) складае 66 еўра – гэта амаль у два разы танней, чым ляцець рэйсамі "Белавія".Нагадаем, "Победа" некалькі гадоў таму анансавала палёты ў Мінск і Гомель, але пасля адмовілася ад выканання рэйсаў з-за нязгоды з умовамі беларускіх аэрапортаў.Флот "Победа"Авіякампанія "Победа" была заснавана ў 2014 годзе пасля сыходу з рынку перавозчыка "Добролет", супраць якога ЕС увёў санкцыі. Палёты кампаніі праходзяць у асноўным па расійскіх і еўрапейскіх напрамках. Сярод іх – Берлін, Браціслава, Зальцбург, Венецыя, Рым, Карлавы Вары, Кёльн, Бруге, Лондан, Хельсінкі, Анталія.Еўрапейскія санкцыі закранулі "Победу" ў сакавіку 2022 года. У прыватнасці, Еўрасаюз забараніў пастаўляць у РФ грамадзянскія самалёты і запчасткі, а лізінгадаўцаў абавязаў разарваць кантракты з авіякампаніямі з Расіі. У сувязі з гэтым "Победе" прыйшлося істотна скараціць свой флот з 41 борта да 25. Кампанія лятае ў асноўным на амерыканскіх Boeing 737-800.З паветранымі суднамі перавозчыка не адбывалася авіяздарэнняў, якія прывялі да страты самалётаў, гібелі пасажыраў або членаў экіпажа.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
мінск
гомель
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103219/06/1032190615_57:0:2788:2048_1920x0_80_0_0_4df0a28afb44270b1e48b7948b70f77d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
авіякампанія "победа", "аэрофлот", авіярэйсы, беларусь, лоўкостар, турызм, грамадства, мінск, гомель, расія
авіякампанія "победа", "аэрофлот", авіярэйсы, беларусь, лоўкостар, турызм, грамадства, мінск, гомель, расія
Расійскі лоўкостар "Победа" ўпершыню запускае рэйсы ў Беларусь
Авіякампанія, якая ўваходзіць у групу "Аэрофлота", раней некалькі разоў анансавала палёты ў Мінск і Гомель, але пасля адмовілася ад выканання рэйсаў з-за нязгоды з умовамі беларускіх аэрапортаў.
МІНСК, 18 мая – Sputnik. Расійская бюджэтная авіякампанія "Победа" запускае рэйсы з Санкт-Пецярбурга ў Мінск, паведамілі ў прэс-службе перавозчыка.
Рэгістрацыя на першы рэйс будзе адкрыта 10 чэрвеня. Самалёты будуць лятаць з Піцера ў Мінск і назад тры разы на тыдзень – па серадах, пятніцах і нядзелях. Вылет з паўночнай сталіцы Расіі запланаваны ў 12:40, у 14:10 лайнер павінен ужо прызямліцца ў беларускай сталіцы.
Кошт аднаго білета ў базавым тарыфе (без багажу, але з ручной паклажай) складае 66 еўра – гэта амаль у два разы танней, чым ляцець рэйсамі "Белавія".
Нагадаем, "Победа" некалькі гадоў таму анансавала палёты ў Мінск і Гомель, але пасля адмовілася ад выканання рэйсаў з-за нязгоды з умовамі беларускіх аэрапортаў.
Авіякампанія "Победа" была заснавана ў 2014 годзе пасля сыходу з рынку перавозчыка "Добролет", супраць якога ЕС увёў санкцыі. Палёты кампаніі праходзяць у асноўным па расійскіх і еўрапейскіх напрамках. Сярод іх – Берлін, Браціслава, Зальцбург, Венецыя, Рым, Карлавы Вары, Кёльн, Бруге, Лондан, Хельсінкі, Анталія.
Еўрапейскія санкцыі закранулі "Победу" ў сакавіку 2022 года. У прыватнасці, Еўрасаюз забараніў пастаўляць у РФ грамадзянскія самалёты і запчасткі, а лізінгадаўцаў абавязаў разарваць кантракты з авіякампаніямі з Расіі. У сувязі з гэтым "Победе" прыйшлося істотна скараціць свой флот з 41 борта да 25. Кампанія лятае ў асноўным на амерыканскіх Boeing 737-800.
З паветранымі суднамі перавозчыка не адбывалася авіяздарэнняў, якія прывялі да страты самалётаў, гібелі пасажыраў або членаў экіпажа.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Новыя чартары і рэйсы ў РФ: Сікорскі аб авіяцыі ва ўмовах санкцый
Новы маршрут палёту
Мінск - КалінінградПаляцець з Мінска ў Баку зараз можна кожны дзень