Самалёты з Мінска не паляцяць у Краснадар як мінімум да канца мая

© Sputnik / Виктор ТолочкоНацыянальны аэрапорт "Мінск"
Нацыянальны аэрапорт Мінск - Sputnik Беларусь, 1920, 18.05.2022
Падпісацца
Рэжым абмежавання палётаў у некаторыя расійскія аэрапорты дзейнічае ўжо амаль тры месяцы – з пачатку ваеннай аперацыі на Украіне.
МІНСК, 18 мая – Sputnik. Самалёты з Мінска не будуць лятаць у Краснадар і Растоў-на-Доне як мінімум да канца мая, вынікае з паведамлення Расавіяцыі ў сераду.
Рэжым часовага абмежавання палётаў у 11 аэрапортаў поўдня і цэнтральнай частцы Расіі працягнуты да 25 мая. У прэс-рэлізе гаворыцца, што рэжым будзе дзейнічаць да 3:45 па маскоўскім часе.
Абмежаванні закранаюць працу не толькі аэрапортаў Краснадара і Растова, але і Анапы, Варонежа, Белгарада, Ліпецка, Элісты, Сімферопаля, Бранска, Геленджыка і Курска. Астатнія расійскія аэрапорты працуюць у звычайным рэжыме.
У сувязі з забаронай Расавіяцыі з Мінска пакуль не змогуць выляцець самалёты ў Краснадар авіякампаніі "Белавія" і ў Растоў авіякампаніі "Азимут". Акрамя таго, прыпынены рэйсы ў ізраільскі Тэль-Авіў – да зняцця забароны на палёт у раёне растоўскага занальнага цэнтра арганізацыі паветранага руху РФ.
Рэжым абмежавання палётаў у расійскія аэрапорты дзейнічае з 24 лютага.

Як дабрацца ў Краснадар і Растоў?

Варыянтаў некалькі: або па альтэрнатыўных авіямаршрутах праз аэрапорты Сочы, Валгаграда, Мінеральных Вод, Стаўрапаля і Масквы, або цягніком ці аўтобусам.
У Мінску можна сесці на цягнікі, якія курсуюць па маршруце Калінінград - Адлер, Мінск - Адлер, Мінск - Анапа. Першыя два ходзяць праз дзень, апошні – раз на чатыры дні. Час у шляху да Растова – 38 гадзін, да Краснадара – 42-43 гадзіны.
З’ехаць у Краснадар і Растоў можна і на аўтобусе з беларускай сталіцы, рэйсы выконваюцца некалькі разоў за суткі. Паездка ў Растоў-на-Доне зойме прыкладна 24 гадзіны, у Краснадар – 30 гадзін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Перамовы не дапамаглі: Turkish Airlines працягнула адмену рэйсаў у Мінск
Новыя чартары і рэйсы ў РФ: Сікорскі аб авіяцыі ва ўмовах санкцый
"Белавія" павялічыць колькасць рэйсаў у Нур-Султан і Алматы
Паляцець з Мінска ў Баку зараз можна кожны дзень
"Белавія" пачынае палёты ў Екацярынбург і Казань
Стужка навiн
0