https://bel.sputnik.by/20220519/amal-9-gadzn-samalty--tel-av-z-mnska-buduts-lyatats-pa-novamu-1062830781.html
Амаль 9 гадзін: самалёты ў Тэль-Авіў з Мінска будуць лятаць па-новаму
Амаль 9 гадзін: самалёты ў Тэль-Авіў з Мінска будуць лятаць па-новаму
Sputnik Беларусь
З-за закрыцця для грамадзянскіх палётаў часткі паветранай прасторы Расіі лайнеры ў Ізраіль не лятаюць з Беларусі з лютага гэтага года. Аднак зараз будзе новы... 19.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-19T14:23+0300
2022-05-19T14:23+0300
2022-05-19T14:23+0300
самалёт
беларусь
ізраіль
мінск
баку
тэль-авіў
турызм
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/04/1047799110_0:0:3069:1727_1920x0_80_0_0_c90ddebac406b00b159e12d0638a2cd5.jpg
МІНСК, 19 мая – Sputnik. "Белавія" запускае новыя рэйсы ў Тэль-Авіў, палёты пройдуць па новым маршруце, паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.Першы рэйс перавозчык выканае 2 чэрвеня, у далейшым самалёты будуць лятаць па чацвяргах і нядзелях.Па чацвяргах паветраныя барты будуць вылятаць з Мінска ў 11:50, прылятаць у Тэль-Авіў – у 20:30. Зваротны вылет – у 21:30, прылёт у беларускую сталіцу – у 6:15.Па нядзелях расклад будзе такі: вылет з Мінска – 13:20, прылёт у Тэль-Авіў – 22:00. Зваротны вылет – 23:00, прыбыццё ў Мінск – у 7:45.З-за дазапраўкі ў Баку час у дарозе істотна павялічаны. Раней самалёт з беларускай сталіцы ў Тэль-Авіў ляцеў 4 гадзіны і 40 хвілін, зараз – амаль 9.У "Белавія" падкрэсліваюць, што ранейшыя рэйсы з Мінска ў Тэль-Авіў ці з Тэль-Авіва ў Мінск, адмяняюцца з 1 чэрвеня 2022 года па 23 сакавіка 2023 года. Прычына – закрыццё для палётаў часткі паветранай прасторы Расійскай Федэрацыі.Абмежаванне палётаў у РасіюЗ-за распараджэння Расавіяцыі самалёты з Мінска таксама пакуль не лятаюць па старых маршрутах у Краснадар і Растоў-на-Доне.Рэжым часовага абмежавання палётаў у 11 аэрапортаў поўдня і цэнтральнай частцы Расіі працягнуты да 25 мая.Абмежаванні закранаюць працу не толькі аэрапортаў Краснадара і Растова, але і Анапы, Варонежа, Белгарада, Ліпецка, Элісты, Сімферопаля, Бранска, Геленджыка і Курска. Астатнія расійскія аэрапорты працуюць у звычайным рэжыме.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
ізраіль
мінск
баку
тэль-авіў
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/04/1047799110_167:0:2898:2048_1920x0_80_0_0_9e8fbd30cd747319b19533a57ece698a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
самалёт, беларусь, ізраіль, мінск, баку, тэль-авіў, турызм, грамадства
самалёт, беларусь, ізраіль, мінск, баку, тэль-авіў, турызм, грамадства
Амаль 9 гадзін: самалёты ў Тэль-Авіў з Мінска будуць лятаць па-новаму
З-за закрыцця для грамадзянскіх палётаў часткі паветранай прасторы Расіі лайнеры ў Ізраіль не лятаюць з Беларусі з лютага гэтага года. Аднак зараз будзе новы маршрут – з дазапраўкай у Баку.
МІНСК, 19 мая – Sputnik. "Белавія" запускае новыя рэйсы ў Тэль-Авіў, палёты пройдуць па новым маршруце, паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.
Першы рэйс перавозчык выканае 2 чэрвеня, у далейшым самалёты будуць лятаць па чацвяргах і нядзелях.
Па чацвяргах паветраныя барты будуць вылятаць з Мінска ў 11:50, прылятаць у Тэль-Авіў – у 20:30. Зваротны вылет – у 21:30, прылёт у беларускую сталіцу – у 6:15.
Па нядзелях расклад будзе такі: вылет з Мінска – 13:20, прылёт у Тэль-Авіў – 22:00. Зваротны вылет – 23:00, прыбыццё ў Мінск – у 7:45.
З-за дазапраўкі ў Баку час у дарозе істотна павялічаны. Раней самалёт з беларускай сталіцы ў Тэль-Авіў ляцеў 4 гадзіны і 40 хвілін, зараз – амаль 9.
У "Белавія" падкрэсліваюць, што ранейшыя рэйсы з Мінска ў Тэль-Авіў ці з Тэль-Авіва ў Мінск, адмяняюцца з 1 чэрвеня 2022 года па 23 сакавіка 2023 года. Прычына – закрыццё для палётаў часткі паветранай прасторы Расійскай Федэрацыі.
Абмежаванне палётаў у Расію
З-за распараджэння Расавіяцыі самалёты з Мінска таксама пакуль не лятаюць па старых маршрутах у Краснадар і Растоў-на-Доне.
Рэжым часовага абмежавання палётаў у 11 аэрапортаў поўдня і цэнтральнай частцы Расіі працягнуты да 25 мая.
Абмежаванні закранаюць працу не толькі аэрапортаў Краснадара і Растова, але і Анапы, Варонежа, Белгарада, Ліпецка, Элісты, Сімферопаля, Бранска, Геленджыка і Курска. Астатнія расійскія аэрапорты працуюць у звычайным рэжыме.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь "Белавія" павялічыць
колькасць рэйсаў у Нур-Султан і Алматы