https://bel.sputnik.by/20220520/rasya-stvoryts-12-vonskkh-chastsey-z-za-novykh-pagroz-na-zakhadze-1062867922.html
Расія створыць 12 воінскіх часцей з-за новых пагроз на Захадзе
Расія створыць 12 воінскіх часцей з-за новых пагроз на Захадзе
Sputnik Беларусь
Па словах міністра абароны РФ, абстаноўка на заходніх рубяжах краіны няпростая, там нарастаюць патэнцыяльныя ваенныя пагрозы. У сувязі з гэтым прыняты меры. 20.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-20T14:47+0300
2022-05-20T14:47+0300
2022-06-28T15:45+0300
расія
захад
сяргей шайгу
пагроза
ната
абарона
міністэрства абароны рф
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/14/1062863124_0:0:2801:1575_1920x0_80_0_0_0d122848f0ef2bf1560b2b3629b69e4f.jpg
МІНСК, 20 мая – Sputnik. На заходніх межах Расіі будуць створаны 12 новых воінскіх часцей і падраздзяленняў, паведаміў на калегіі Мінабароны РФ у пятніцу кіраўнік ведамства Сяргей Шайгу.Яны будуць створаны ў Заходняй ваеннай акрузе "на фоне намеру Швецыі і Фінляндыі ўступіць у НАТА".Ён падкрэсліў, што гэтыя мерапрыемствы будуць праводзіцца адначасова з пастаўкай у расійскую армію новага ўзбраення і тэхнікі. Сёлета, удакладніў Шайгу, плануецца атрымаць больш за 2 тысячы адзінак ваенных узораў.Пашырэнне НАТА на поўначФінляндыя і Швецыя загаварылі аб магчымасці адмовы ад шматгадовага нейтралітэту і ўступлення ў НАТА на фоне расійскай вайсковай аперацыі на Украіне. Краіны афіцыйна падалі заяўкі на ўступленне ў НАТА ў сераду, 18 мая.Генеральны сакратар арганізацыі Йенс Столтэнберг заявіў, што альянс разлічвае на "хуткія крокі" па афармленні членства гэтых краін. Аднак Турцыя пакуль заблакіравала пачатак перагавораў аб прыёме гэтых краін у ваенна-палітычную арганізацыю.Пазіцыя Расіі на гэты конт такая: уваходжанне Стакгольма і Хельсінкі ў паўночнаатлантычны альянс з’яўляецца сур’ёзным пытаннем, "якое выклікае занепакоенасць", заяўляў раней прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/14/1062863124_36:0:2525:1867_1920x0_80_0_0_9648241a0e9c9fbd76b3886fbfe5fa5d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
расія, захад, сяргей шайгу, пагроза, ната, абарона, міністэрства абароны рф, бяспека
расія, захад, сяргей шайгу, пагроза, ната, абарона, міністэрства абароны рф, бяспека
Расія створыць 12 воінскіх часцей з-за новых пагроз на Захадзе
14:47 20.05.2022 (абноўлена: 15:45 28.06.2022) Па словах міністра абароны РФ, абстаноўка на заходніх рубяжах краіны няпростая, там нарастаюць патэнцыяльныя ваенныя пагрозы. У сувязі з гэтым прыняты меры.
МІНСК, 20 мая – Sputnik. На заходніх межах Расіі будуць створаны 12 новых воінскіх часцей і падраздзяленняў, паведаміў на калегіі Мінабароны РФ у пятніцу кіраўнік ведамства Сяргей Шайгу.
Яны будуць створаны ў Заходняй ваеннай акрузе "на фоне намеру Швецыі і Фінляндыі ўступіць у НАТА".
"Прымаем меры адэкватнага супрацьдзеяння. У гэтых умовах актыўна ўдасканальваем баявы склад войск. Да канца года ў Заходняй ваеннай акрузе будуць сфарміраваны 12 воінскіх часцей і падраздзяленняў", – адзначыў міністр абароны Расіі.
Ён падкрэсліў, што гэтыя мерапрыемствы будуць праводзіцца адначасова з пастаўкай у расійскую армію новага ўзбраення і тэхнікі. Сёлета, удакладніў Шайгу, плануецца атрымаць больш за 2 тысячы адзінак ваенных узораў.
Фінляндыя і Швецыя загаварылі аб магчымасці адмовы ад шматгадовага нейтралітэту і ўступлення ў НАТА на фоне расійскай вайсковай аперацыі на Украіне. Краіны афіцыйна падалі заяўкі на ўступленне ў НАТА ў сераду, 18 мая.
Генеральны сакратар арганізацыі Йенс Столтэнберг заявіў, што альянс разлічвае на "хуткія крокі" па афармленні членства гэтых краін. Аднак Турцыя пакуль заблакіравала пачатак перагавораў аб прыёме гэтых краін у ваенна-палітычную арганізацыю.
Пазіцыя Расіі на гэты конт такая: уваходжанне Стакгольма і Хельсінкі ў паўночнаатлантычны альянс з’яўляецца сур’ёзным пытаннем, "якое выклікае занепакоенасць", заяўляў раней прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Супраць Беларусі і Расіі
вядуць гібрыдную вайну – Лукашэнка
Не спрабуйце размаўляць з намі з пазіцыі сілы –
Лукашэнка папярэдзіў НАТА