https://bel.sputnik.by/20220522/erdagan-skaza-u-yakm-vypadku-padtrymae-chlenstva-shvetsy--fnlyandy--nata-1062898055.html
Эрдаган сказаў, у якім выпадку падтрымае членства Швецыі і Фінляндыі ў НАТА
Эрдаган сказаў, у якім выпадку падтрымае членства Швецыі і Фінляндыі ў НАТА
Sputnik Беларусь
Анкара раней выступіла супраць уступлення дзвюх скандынаўскіх краін у ваенны альянс, зараз бакі спрабуюць дамовіцца. 22.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-22T10:08+0300
2022-05-22T10:08+0300
2022-06-28T15:45+0300
швецыя
фінляндыя
турцыя
ната
анкара
рэджэп таіп эрдаган
у свеце
альянс
спецаперацыя
данбас
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102468/78/1024687829_0:0:3083:1734_1920x0_80_0_0_46f7949ae6565e45a2a447e66d0939fc.jpg
МІНСК, 22 мая – Sputnik. Прэзідэнт Турцыі Тайіп Эрдаган правёў у суботу тэлефонныя размовы з фінскім лідарам Саўлі Ніінесцё і шведскім прэм’ерам Магдаленай Андэрсан наконт магчымага ўступлення іх краін у НАТА.У час перагавораў з прэм’ер-міністрам Швецыі Эрдаган адзначыў, што Стакгольму трэба спыніць падтрымліваць тэрарыстычныя арганізацыі. Паводле яго слоў, шведскія ўлады дапамагаюць тэрарыстам у палітычным, фінансавым і ваенным плане.У канцылярыі турэцкага кіраўніка дзяржавы таксама адзначылі: лідар запатрабаваў, каб абмежаванні, накладзеныя Стакгольмам адносна Анкары ў абароннай прамысловасці, былі зняты.Падобная рыторыка працягнулася ў размове з фінскім прэзідэнтам Ніінесцё. Эрдаган падкрэсліў, што ігнараваць дзейнасць тэрарыстычных арганізацый ніяк нельга. Паводле яго слоў, гэта ўяўляе пагрозу Анкары і саюзнікам па НАТА і "несумяшчальна з духам дружбы і саюза".Турэцкі навінавы партал Sondakika, рэзюміруючы перамовы, адзначыў, што Хельсінкі "возьмуць на сябе абавязацельствы па бяспецы саюзнікаў па НАТА". Такую заяву зрабіў прэзідэнт Фінляндыі.У якім выпадку Турцыя падтрымае Швецыю і Фінляндыю?Таксама Эрдаган правёў перамовы з генсекам НАТА Йенсам Столтэнбергам. Ён падкрэсліў, што Анкара падтрымае ўступленне Швецыі і Фінляндыі ў ваенны альянс, калі гэтыя краіны "ясна прадэманструюць, што яны салідарны з Турцыяй наконт занепакоенасці ў сферы бяспекі". Турэцкі прэзідэнт дадаў, што ён шчыра падтрымлівае палітыку адчыненых дзвярэй НАТА.Сам Столтэнберг заявіў, што пагадзіўся са сцвярджэннямі, што трэба ўлічваць асцярогі ў сферы бяспекі ўсіх членаў альянсу і працягнуць перагаворы для пошуку рашэння.Пашырэнне НАТА на поўначФінляндыя і Швецыя загаварылі аб магчымасці адмовы ад шматгадовага нейтралітэту і ўступленні ў НАТА на фоне расійскай спецаперацыі ва Украіне. Краіны афіцыйна падалі заяўкі на ўступленне ў НАТА ў сераду, 18 мая.Генеральны сакратар арганізацыі Йенс Столтэнберг заявіў, што альянс разлічвае на "хуткія крокі" па афармленні членства гэтых краін. Аднак Турцыя заблакіравала пачатак працэсу разгляду заяўкі аб прыёме Фінляндыі і Швецыі ў ваенны саюз. Краіны не могуць быць прыняты ў альянс без аднагалоснага адабрэння ўсіх яго членаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
швецыя
фінляндыя
турцыя
анкара
данбас
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102468/78/1024687829_147:0:2878:2048_1920x0_80_0_0_a68c8bc54a7f15fe95f75e70ce99da15.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
швецыя, фінляндыя, турцыя, ната, анкара, рэджэп таіп эрдаган, у свеце, альянс, спецаперацыя, данбас, бяспека
швецыя, фінляндыя, турцыя, ната, анкара, рэджэп таіп эрдаган, у свеце, альянс, спецаперацыя, данбас, бяспека
Эрдаган сказаў, у якім выпадку падтрымае членства Швецыі і Фінляндыі ў НАТА
10:08 22.05.2022 (абноўлена: 15:45 28.06.2022) Анкара раней выступіла супраць уступлення дзвюх скандынаўскіх краін у ваенны альянс, зараз бакі спрабуюць дамовіцца.
МІНСК, 22 мая – Sputnik. Прэзідэнт Турцыі Тайіп Эрдаган правёў у суботу тэлефонныя размовы з фінскім лідарам Саўлі Ніінесцё і шведскім прэм’ерам Магдаленай Андэрсан наконт магчымага ўступлення іх краін у НАТА.
У час перагавораў з прэм’ер-міністрам Швецыі Эрдаган адзначыў, што Стакгольму трэба спыніць падтрымліваць тэрарыстычныя арганізацыі. Паводле яго слоў, шведскія ўлады дапамагаюць тэрарыстам у палітычным, фінансавым і ваенным плане.
У канцылярыі турэцкага кіраўніка дзяржавы таксама адзначылі: лідар запатрабаваў, каб абмежаванні, накладзеныя Стакгольмам адносна Анкары ў абароннай прамысловасці, былі зняты.
Падобная рыторыка працягнулася ў размове з фінскім прэзідэнтам Ніінесцё. Эрдаган падкрэсліў, што ігнараваць дзейнасць тэрарыстычных арганізацый ніяк нельга. Паводле яго слоў, гэта ўяўляе пагрозу Анкары і саюзнікам па НАТА і "несумяшчальна з духам дружбы і саюза".
Турэцкі навінавы партал Sondakika, рэзюміруючы перамовы, адзначыў, што Хельсінкі "возьмуць на сябе абавязацельствы па бяспецы саюзнікаў па НАТА". Такую заяву зрабіў прэзідэнт Фінляндыі.
У якім выпадку Турцыя падтрымае Швецыю і Фінляндыю?
Таксама Эрдаган правёў перамовы з генсекам НАТА Йенсам Столтэнбергам. Ён падкрэсліў, што Анкара падтрымае ўступленне Швецыі і Фінляндыі ў ваенны альянс, калі гэтыя краіны "ясна прадэманструюць, што яны салідарны з Турцыяй наконт занепакоенасці ў сферы бяспекі". Турэцкі прэзідэнт дадаў, што ён шчыра падтрымлівае палітыку адчыненых дзвярэй НАТА.
Сам Столтэнберг заявіў, што пагадзіўся са сцвярджэннямі, што трэба ўлічваць асцярогі ў сферы бяспекі ўсіх членаў альянсу і працягнуць перагаворы для пошуку рашэння.
Фінляндыя і Швецыя загаварылі аб магчымасці адмовы ад шматгадовага нейтралітэту і ўступленні ў НАТА на фоне
расійскай спецаперацыі ва Украіне. Краіны афіцыйна падалі заяўкі на ўступленне ў НАТА ў сераду, 18 мая.
Генеральны сакратар арганізацыі Йенс Столтэнберг заявіў, што альянс разлічвае на "хуткія крокі" па афармленні членства гэтых краін. Аднак Турцыя заблакіравала пачатак працэсу разгляду заяўкі аб прыёме Фінляндыі і Швецыі ў ваенны саюз. Краіны не могуць быць прыняты ў альянс без аднагалоснага адабрэння ўсіх яго членаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь