https://bel.sputnik.by/20220522/sasnovch-vyyshla--drug-krug-ralan-garos-1062906464.html
Сасновіч выйшла ў другі круг "Ралан Гарос"
Сасновіч выйшла ў другі круг "Ралан Гарос"
Sputnik Беларусь
Беларуская тэнісістка зараз займае 45-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі, а яе візаві знаходзіцца на 75 радку. 22.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-22T17:33+0300
2022-05-22T17:33+0300
2022-05-22T17:33+0300
ралан гарос
тэніс
аляксандра сасновіч
спорт
у свеце
францыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/08/1062539390_0:0:3073:1728_1920x0_80_0_0_32422b93018783656b77f101df251ab0.jpg
МІНСК, 22 мая – Sputnik. Аляксандра Сасновіч прайшла ў другі круг тэніснага турніру ў Францыі на грунтавым пакрыцці з прызавым фондам больш за 43 мільёны еўра.У нядзелю яна гуляла супраць кітаянкі Сіньюй Ван. Беларуская тэнісістка была мацнейшай – 6:4, 6:1. Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 22 хвіліны.Заўтра свае стартавыя паядынкі правядуць Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка.Нагадаем, напярэдадні стала вядома, што Арыну Сабаленка, якая займае 7-е месца ў сусветным рэйтынгу, уключылі ў чацвёрку галоўных фаварытаў "Ралан Гарос-2022".У лік тэнісістак, якія могуць выйграць спаборніцтвы, запісалі таксама першую ракетку свету польку Ігу Швентэк, шостую ракетку Онс Жабер з Туніса і партнёрку Сабаленка ў парным разрадзе – іспанку Паўлу Бадоса, якая займае трэці радок у сусветным рэйтынгу.Вялікія прызавыяАдкрыты чэмпіянат Францыі па тэнісе, 119-ы па ліку, пройдзе з 22 мая па 5 чэрвеня. Беларускія і расійскія спартсмены выступяць у нейтральным статусе – так вырашылі арганізатары.Прызавы фонд турніру складзе 43,6 мільёна еўра. Пераможцы ў адзіночных разрадах атрымаюць па 2,2 мільёны, фіналісты – па 1,1 мільёна. Перамога ў стартавым матчы прынясе тэнісістам каля 90 тысяч еўра.І рэйтынгавыя ачкіНагадаем, 20 мая стала вядома, што Асацыяцыя тэнісістаў-прафесіяналаў пазбавіла Уімблдон рэйтынгавых ачкоў, услед за ёй аб аналагічным рашэнні заявіла Жаночая тэнісная асацыяцыя.Прычына – адхіленне ад удзелу ў гэтым турніры спартсменаў з Расіі і Беларусі."Ралан Гарос" на такія меры не пайшоў, таму спартсмены па выніках турніру атрымаюць рэйтынгавыя ачкі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
францыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/08/1062539390_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_da2388eb3703794096474bba0ee3517e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ралан гарос, тэніс, аляксандра сасновіч, спорт, у свеце, францыя
ралан гарос, тэніс, аляксандра сасновіч, спорт, у свеце, францыя
Сасновіч выйшла ў другі круг "Ралан Гарос"
Беларуская тэнісістка зараз займае 45-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі, а яе візаві знаходзіцца на 75 радку.
МІНСК, 22 мая – Sputnik. Аляксандра Сасновіч прайшла ў другі круг тэніснага турніру ў Францыі на грунтавым пакрыцці з прызавым фондам больш за 43 мільёны еўра.
У нядзелю яна гуляла супраць кітаянкі Сіньюй Ван. Беларуская тэнісістка была мацнейшай – 6:4, 6:1. Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 22 хвіліны.
Заўтра свае стартавыя паядынкі правядуць Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка.
Нагадаем, напярэдадні стала вядома, што Арыну Сабаленка, якая займае 7-е месца ў сусветным рэйтынгу, уключылі ў чацвёрку галоўных фаварытаў "Ралан Гарос-2022".
У лік тэнісістак, якія могуць выйграць спаборніцтвы, запісалі таксама першую ракетку свету польку Ігу Швентэк, шостую ракетку Онс Жабер з Туніса і партнёрку Сабаленка ў парным разрадзе – іспанку Паўлу Бадоса, якая займае трэці радок у сусветным рэйтынгу.
Адкрыты чэмпіянат Францыі па тэнісе, 119-ы па ліку, пройдзе з 22 мая па 5 чэрвеня. Беларускія і расійскія спартсмены выступяць у нейтральным статусе – так вырашылі арганізатары.
Прызавы фонд турніру складзе 43,6 мільёна еўра. Пераможцы ў адзіночных разрадах атрымаюць па 2,2 мільёны, фіналісты – па 1,1 мільёна. Перамога ў стартавым матчы прынясе тэнісістам каля 90 тысяч еўра.
Нагадаем, 20 мая стала вядома, што Асацыяцыя тэнісістаў-прафесіяналаў пазбавіла Уімблдон рэйтынгавых ачкоў, услед за ёй аб аналагічным рашэнні заявіла Жаночая тэнісная асацыяцыя.
Прычына – адхіленне ад удзелу ў гэтым турніры спартсменаў з Расіі і Беларусі.
"Ралан Гарос" на такія меры не пайшоў, таму спартсмены па выніках турніру атрымаюць рэйтынгавыя ачкі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Сасновіч прайграла на тэнісным турніры ў Рыме