https://bel.sputnik.by/20220522/valfovch-ukranskya-dyversanty-zakhodzyats-na-belaruskuyu-terytoryyu-1062903062.html
Вальфовіч: украінскія дыверсанты заходзяць на беларускую тэрыторыю
Вальфовіч: украінскія дыверсанты заходзяць на беларускую тэрыторыю
Sputnik Беларусь
Беларускія пагранічнікі нясуць службу ва ўзмоцненым рэжыме, але ім не хапае ўласных сіл і сродкаў, таму яны атрымліваюць дапамогу ад арміі. 22.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-22T14:30+0300
2022-05-22T14:30+0300
2022-06-28T15:45+0300
аляксандр вальфовіч
дыверсанты
беларусь
данбас
спецаперацыя
мяжа
украіна
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/0a/1055548484_0:95:1281:815_1920x0_80_0_0_0adc5cee7d445f223ec07be795ad1016.jpg
МІНСК, 22 мая – Sputnik. Дыверсійна-разведвальныя групы заходзяць на тэрыторыю Беларусі, заявіў у сюжэце "Ваен ТБ" дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч.Паводле яго слоў, на паўднёвых рубяжах рэспублікі назіраецца нарошчванне групоўкі войск "некалі дружалюбнай нам брацкай Украіны".Пры гэтым дзяржсакратар Савета бяспекі ўдакладніў, што на Ровенскім кірунку знаходзіцца каля 10,5 тысячы чалавек, на Чарнігаўскім – 4,5 тысячы, на Кіеўскім – больш за 5 тысяч чалавек.У сваю чаргу старшыня Дзяржпагранкамітэта Беларусі Анатоль Лапо задаўся пытаннем, чаму польскі бок на мяжы з рэспублікай размясціў 15 тысяч чалавек."Практычна гэты год мы нясем службу ва ўзмоцненым варыянце. Нам дапамагаюць узброеныя сілы, таму што сілы і сродкі ў нас абмежаваныя пад такое становішча", - прызнаўся ён.Паводле яго слоў, пагранічнікі пастаянна ўзаемадзейнічаюць з вайскоўцамі. Гэта выяўляецца ў вайсковых узмацненнях на заставах, пастах, камендатурах.Пасля чаго камандуючы Сіламі спецыяльных аперацый Вадзім Дзенісенка расказаў, што яго падначаленыя праводзяць контрдыверсійныя дзеянні на пэўных участках пры прыкрыцці дзяржаўнай мяжы."Таксама выконваюцца задачы па ахове і абароне найбольш важных аб’ектаў. Такіх як паромныя пераправы – гэта ключавыя месцы, якія з’яўляюцца асноўным месцам для пераадолення. Там жа гідратэхнічныя збудаванні: вузлы, шлюзы, якія мы таксама ўзялі пад ахову", - адзначыў генерал-маёр.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
данбас
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/0a/1055548484_60:0:1197:853_1920x0_80_0_0_a168181f2539b32a02c39208e723d3aa.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр вальфовіч, дыверсанты, беларусь, данбас, спецаперацыя, мяжа, украіна, бяспека
аляксандр вальфовіч, дыверсанты, беларусь, данбас, спецаперацыя, мяжа, украіна, бяспека
Вальфовіч: украінскія дыверсанты заходзяць на беларускую тэрыторыю
14:30 22.05.2022 (абноўлена: 15:45 28.06.2022) Беларускія пагранічнікі нясуць службу ва ўзмоцненым рэжыме, але ім не хапае ўласных сіл і сродкаў, таму яны атрымліваюць дапамогу ад арміі.
МІНСК, 22 мая – Sputnik. Дыверсійна-разведвальныя групы заходзяць на тэрыторыю Беларусі, заявіў у сюжэце "Ваен ТБ" дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч.
Паводле яго слоў, на паўднёвых рубяжах рэспублікі назіраецца нарошчванне групоўкі войск "некалі дружалюбнай нам брацкай Украіны".
Пры гэтым дзяржсакратар Савета бяспекі ўдакладніў, што на Ровенскім кірунку знаходзіцца каля 10,5 тысячы чалавек, на Чарнігаўскім – 4,5 тысячы, на Кіеўскім – больш за 5 тысяч чалавек.
"Ідзе інжынернае абсталяванне ўчасткаў дзяржаўнай мяжы ўздоўж украінскай мяжы, уздоўж нашых паўднёвых рубяжоў. Мініраванне, ажыццяўленне завалаў, дзеянне дыверсійна-разведвальных груп, у тым ліку з заходам на беларускую тэрыторыю", - канстатаваў Аляксандр Вальфовіч.
У сваю чаргу старшыня Дзяржпагранкамітэта Беларусі Анатоль Лапо задаўся пытаннем, чаму польскі бок на мяжы з рэспублікай размясціў 15 тысяч чалавек.
"Практычна гэты год мы нясем службу ва ўзмоцненым варыянце. Нам дапамагаюць узброеныя сілы, таму што сілы і сродкі ў нас абмежаваныя пад такое становішча", - прызнаўся ён.
Паводле яго слоў, пагранічнікі пастаянна ўзаемадзейнічаюць з вайскоўцамі. Гэта выяўляецца ў вайсковых узмацненнях на заставах, пастах, камендатурах.
Пасля чаго камандуючы Сіламі спецыяльных аперацый Вадзім Дзенісенка расказаў, што яго падначаленыя праводзяць контрдыверсійныя дзеянні на пэўных участках пры прыкрыцці дзяржаўнай мяжы.
"Таксама выконваюцца задачы па ахове і абароне найбольш важных аб’ектаў. Такіх як паромныя пераправы – гэта ключавыя месцы, якія з’яўляюцца асноўным месцам для пераадолення. Там жа гідратэхнічныя збудаванні: вузлы, шлюзы, якія мы таксама ўзялі пад ахову", - адзначыў генерал-маёр.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Унутраныя войскі будуць
прыцягваць да аховы мяжы Беларусі
Супраць Беларусі і Расіі
вядуць гібрыдную вайну – Лукашэнка
Колькасць замежных ваенных у Польшчы і Балтыі вырасла ўдвая – Савет бяспекі