https://bel.sputnik.by/20220525/dzve-belarusk-zho--tretsm-kruze-ralan-garos-1062992630.html
Дзве беларускі ўжо ў трэцім крузе "Ралан Гарос"
Дзве беларускі ўжо ў трэцім крузе "Ралан Гарос"
Sputnik Беларусь
Аляксандра Сасновіч (47 у рэйтынгу WTA) сенсацыйна абыграла 12-ю ракетку свету брытанку Эму Радукан, а Вікторыя Азаранка была мацшнейшая за Андрэа Петкавіч з... 25.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-25T16:37+0300
2022-05-25T16:37+0300
2022-05-25T16:41+0300
тэніс
спорт
ралан гарос
у свеце
аляксандра сасновіч
вікторыя азаранка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/19/1062990401_0:284:2048:1436_1920x0_80_0_0_6cc49a87eef745f7a8d5091427a7583d.jpg
МІНСК, 25 мая - Sputnik. Беларускія спартсменкі Вікторыя Азаранка і Аляксандра Сасновіч выйшлі ў трэці круг Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе ("Ралан Гарос"), паведамляе Sputnik.Азаранка абыграла на старце спаборніцтваў румынку Ану Богдан (93). У сераду на яе шляху стала немка Андрэа Петкавіч (65-я). Вікторыя захапіла ініцыятыву ў першым сэце, у другім ёй прыйшлося паднапружыцца, але перамагчы ўсё ж удалося - 6:1, 7:6. Гульня доўжылася амаль дзве гадзіны.У наступнай стадыі турніру яна згуляе са швейцаркай Хіль Белен Тайхман (24-я).У Аляксандры шлях быў больш складаны. Беларуска ўдала пачала выступленне на спаборніцтвах, перамогшы на старце кітаянку Сінь Юй Ван (75-я). У сераду яна спаборнічала са спартсменкай з Вялікабрытаніі Эмай Радукану (12-я).Сасновіч уступіла ў пачатку матча, але потым змагла захапіць ініцыятыву і "даціснуць" саперніцу - 3:6, 6:1, 6:1. Гульня доўжылася больш за дзве гадзіны.Дарэчы, спартсменкі ўжо сустракаліся год таму, тады перамогу святкавала таксама беларуска. Сасновіч у наступнай стадыі турніру сустрэнецца з пераможцай пары Анжаліка Кербер (Германія, 17 WTA) - Эльза Жакемо (Францыя, 215 WTA).Таксама ў "Ралан Гарос" удзельнічаюць Ілля Івашка і Арына Сабаленка. Яны паспяхова прайшлі першы круг. Адкрыты чэмпіянат Францыі па тэнісе, 119-ы па ліку, завершыцца 5 чэрвеня. Беларускія і расійскія спартсмены выступаюць у нейтральным статусе - так вырашылі арганізатары.Прызавы фонд турніру складае 43,6 мільёна еўра. Пераможцы ў адзіночных разрадах атрымаюць па 2,2 мільёны, фіналісты - па 1,1 мільёна. Перамога ў стартавым матчы прынясе тэнісістам каля 90 тысяч еўра.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/19/1062990401_0:0:2049:1537_1920x0_80_0_0_6147cb9f7a9f5d5bab478795b31f9fdd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
тэніс, спорт, ралан гарос, у свеце, аляксандра сасновіч, вікторыя азаранка
тэніс, спорт, ралан гарос, у свеце, аляксандра сасновіч, вікторыя азаранка
Дзве беларускі ўжо ў трэцім крузе "Ралан Гарос"
16:37 25.05.2022 (абноўлена: 16:41 25.05.2022) Аляксандра Сасновіч (47 у рэйтынгу WTA) сенсацыйна абыграла 12-ю ракетку свету брытанку Эму Радукан, а Вікторыя Азаранка была мацшнейшая за Андрэа Петкавіч з Германіі.
МІНСК, 25 мая - Sputnik. Беларускія спартсменкі Вікторыя Азаранка і Аляксандра Сасновіч выйшлі ў трэці круг Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе ("Ралан Гарос"), паведамляе Sputnik.
Азаранка абыграла на старце спаборніцтваў румынку Ану Богдан (93). У сераду на яе шляху стала немка Андрэа Петкавіч (65-я). Вікторыя захапіла ініцыятыву ў першым сэце, у другім ёй прыйшлося паднапружыцца, але перамагчы ўсё ж удалося - 6:1, 7:6. Гульня доўжылася амаль дзве гадзіны.
У наступнай стадыі турніру яна згуляе са швейцаркай Хіль Белен Тайхман (24-я).
У Аляксандры шлях быў больш складаны. Беларуска ўдала пачала выступленне на спаборніцтвах, перамогшы на старце кітаянку Сінь Юй Ван (75-я). У сераду яна спаборнічала са спартсменкай з Вялікабрытаніі Эмай Радукану (12-я).
Сасновіч уступіла ў пачатку матча, але потым змагла захапіць ініцыятыву і "даціснуць" саперніцу - 3:6, 6:1, 6:1. Гульня доўжылася больш за дзве гадзіны.
Дарэчы, спартсменкі ўжо сустракаліся год таму, тады перамогу святкавала таксама беларуска.
Сасновіч у наступнай стадыі турніру сустрэнецца з пераможцай пары Анжаліка Кербер (Германія, 17 WTA) - Эльза Жакемо (Францыя, 215 WTA).
Таксама ў "Ралан Гарос" удзельнічаюць Ілля Івашка і Арына Сабаленка. Яны паспяхова прайшлі першы круг.
Адкрыты чэмпіянат Францыі па тэнісе, 119-ы па ліку, завершыцца 5 чэрвеня. Беларускія і расійскія спартсмены выступаюць у нейтральным статусе - так вырашылі арганізатары.
Прызавы фонд турніру складае 43,6 мільёна еўра. Пераможцы ў адзіночных разрадах атрымаюць па 2,2 мільёны, фіналісты - па 1,1 мільёна. Перамога ў стартавым матчы прынясе тэнісістам каля 90 тысяч еўра.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Сасновіч прайграла на тэнісным турніры ў Рыме