https://bel.sputnik.by/20220525/krany-eaes-uzmatsnl-kantrol-na-mezhakh-z-za-vospy-malpa-1062986867.html
Краіны ЕАЭС узмацнілі кантроль на межах з-за воспы малпаў
Краіны ЕАЭС узмацнілі кантроль на межах з-за воспы малпаў
Sputnik Беларусь
Распаўсюджанне рэдкай віруснай інфекцыяй, якая перадаецца і паміж людзьмі, было зафіксавана ў маі. 25.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-25T15:20+0300
2022-05-25T15:20+0300
2022-05-25T15:20+0300
еаэс
воспа малпаў
мяжа
краіна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/04/1056205394_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_3fd9841ee92ea1fe5f4630c3f0beb95d.jpg
МІНСК, 25 мая - Sputnik. Усе краіны ЕАЭС узмацнілі меры санітарна-каранціннага кантролю на сваіх межах, аб гэтым заявілі галоўныя санітарныя ўрачы гэтых дзяржаў на пасяджэнні Савета кіраўнікоў упаўнаважаных органаў.У мерапрыемстве прынялі ўдзел галоўныя санітарныя ўрачы Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі. Таксама да пасяджэння далучыліся прадстаўнікі Таджыкістана і Узбекістана.Ва ўсіх гэтых краінах, паводле заявы спецыялістаў, быў максімальна ўзмоцнены кантроль на межах, каб не дапусціць завоз воспы малпаў.Таксама эксперты абмеркавалі пытанні, звязаныя з арганізацыяй лабараторнай дыягностыкі гэтага віруснага захворвання.Як адзначылі ў Расспажыўнаглядзе, партнёры па ЕАЭС зацікавіліся расійскімі тэст-сістэмамі для лабараторнага выяўлення віруса малпавай воспы, а таксама аўтаномнай тэст-сістэмай, распрацаванай расійскім інстытутам "Вектар".Раней у Міністэрстве аховы здароўя Беларусі расказалі, што ў краіне пакуль няма неабходных сродкаў для дыягностыкі гэтага захворвання, але іх распрацоўка актыўна вядзецца спецыялістамі РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. Па планах іх зробяць да сярэдзіны чэрвеня.Таксама ў беларускіх спецыялістаў ёсць дамоўленасць з Расспажыўнаглядам пры неабходнасці адпраўляць біялагічны матэрыял у інстытут "Вектар", каб зрабіць яго дыферэнцыяльную дыягностыку.У Расіі тэсты ёсцьЯк расказала кіраўнік Расспажыўнагляду Ганна Папова, у Расіі даўно зарэгістраваны ПЦР-тэст-сістэмы для выяўлення розных вірусаў воспы.Там гатовыя пры з'яўленні якіх-небудзь падазрэнняў метадам ПЦР літаральна за некалькі гадзін вызначыць, воспа гэта ці нешта іншае.Што за вірус?Воспа малпаў - гэта рэдкае віруснае заанознае захворванне. Яно перадаецца чалавеку ад жывёл. Сімптомы гэтага захворвання ў чалавека падобныя з сімптомамі, якія ў мінулым назіраліся ў пацыентаў з натуральнай воспай, аднак яны менш сур'ёзныя.Звычайна тыя, хто заразіўся гэтым вірусам, папраўляюцца за некалькі тыдняў, але ў некаторых бываюць і ўскладненні. Сярод першых сімптомаў воспы малпаў - ліхаманка, галаўны і мышачны болі, болі ў спіне, павелічэнне лімфатычных вузлоў, дрыжыкі і знясіленне.Можа з'явіцца сып, які часцей за ўсё пачынаецца на твары, а потым спускаецца на іншыя часткі цела.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/04/1056205394_310:0:2735:1819_1920x0_80_0_0_2d5c1a74d5449615b399fd59e404c801.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еаэс, воспа малпаў, мяжа, краіна
еаэс, воспа малпаў, мяжа, краіна
Краіны ЕАЭС узмацнілі кантроль на межах з-за воспы малпаў
Распаўсюджанне рэдкай віруснай інфекцыяй, якая перадаецца і паміж людзьмі, было зафіксавана ў маі.
МІНСК, 25 мая - Sputnik. Усе краіны ЕАЭС узмацнілі меры санітарна-каранціннага кантролю на сваіх межах, аб гэтым заявілі галоўныя санітарныя ўрачы гэтых дзяржаў на пасяджэнні Савета кіраўнікоў упаўнаважаных органаў.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел галоўныя санітарныя ўрачы Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі. Таксама да пасяджэння далучыліся прадстаўнікі Таджыкістана і Узбекістана.
Ва ўсіх гэтых краінах, паводле заявы спецыялістаў, быў максімальна ўзмоцнены кантроль на межах, каб не дапусціць завоз воспы малпаў.
Таксама эксперты абмеркавалі пытанні, звязаныя з арганізацыяй лабараторнай дыягностыкі гэтага віруснага захворвання.
Як адзначылі ў Расспажыўнаглядзе, партнёры па ЕАЭС зацікавіліся расійскімі тэст-сістэмамі для лабараторнага выяўлення віруса малпавай воспы, а таксама аўтаномнай тэст-сістэмай, распрацаванай расійскім інстытутам "Вектар".
Раней у Міністэрстве аховы здароўя Беларусі расказалі, што ў краіне пакуль няма неабходных сродкаў для дыягностыкі гэтага захворвання, але іх распрацоўка актыўна вядзецца спецыялістамі РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. Па планах іх зробяць да сярэдзіны чэрвеня.
Таксама ў беларускіх спецыялістаў ёсць дамоўленасць з Расспажыўнаглядам пры неабходнасці адпраўляць біялагічны матэрыял у інстытут "Вектар", каб зрабіць яго дыферэнцыяльную дыягностыку.
Як расказала кіраўнік Расспажыўнагляду Ганна Папова, у Расіі даўно зарэгістраваны ПЦР-тэст-сістэмы для выяўлення розных вірусаў воспы.
Там гатовыя пры з'яўленні якіх-небудзь падазрэнняў метадам ПЦР літаральна за некалькі гадзін вызначыць, воспа гэта ці нешта іншае.
Воспа малпаў - гэта рэдкае віруснае заанознае захворванне. Яно перадаецца чалавеку ад жывёл. Сімптомы гэтага захворвання ў чалавека падобныя з сімптомамі, якія ў мінулым назіраліся ў пацыентаў з натуральнай воспай, аднак яны менш сур'ёзныя.
Звычайна тыя, хто заразіўся гэтым вірусам, папраўляюцца за некалькі тыдняў, але ў некаторых бываюць і ўскладненні. Сярод першых сімптомаў воспы малпаў - ліхаманка, галаўны і мышачны болі, болі ў спіне, павелічэнне лімфатычных вузлоў, дрыжыкі і знясіленне.
Можа з'явіцца сып, які часцей за ўсё пачынаецца на твары, а потым спускаецца на іншыя часткі цела.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь