https://bel.sputnik.by/20220526/u-polatsk---na-vykhadnyya-shto-paglyadzets-u-samym-starazhytnym-belaruskm-goradze-1062973930.html
У Полацк - на выхадныя: што паглядзець у самым старажытным беларускім горадзе
У Полацк - на выхадныя: што паглядзець у самым старажытным беларускім горадзе
Sputnik Беларусь
Полацк сёлета адзначае 1160-годдзе. Адмыслова да гэтай даты мы сабралі для вас невялікі гайд. Выбраць было складана: бо ў горадзе столькі славутасцяў, што за... 26.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-26T08:53+0300
2022-05-26T08:53+0300
2022-05-26T08:53+0300
полацк
выхадныя
культура
рэлігія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/13/1062838839_0:249:1836:1282_1920x0_80_0_0_68da33998aec25721db80e3c8e7f21ef.jpg
Але калі ў вас ёсць 1-2 дні на шпацыр па найстаражытным беларускім горадзе, то лавіце спіс must see месцаў, якія павінен убачыць кожны.Сафійскі саборПершым у спісе абавязковых да прагляду месцаў ва ўсіх турыстаў значыцца Сафійскі сабор. Месца па-сапраўднаму ўнікальнае: гэта першы мураваны храм, пабудаваны ў Беларусі.У Полацку Сафія з'яўляецца пасля аднайменных "старэйшых сясцёр" у Кіеве і Ноўгарадзе - у XI стагоддзі. Пабудаваны храм па ўзоры сабора ў Канстанцінопалі. Да нашых дзён дайшлі фрагменты першага мура таго часу (іх можна ўбачыць, калі спусціцца ў падзямелле-крыпту) і фрэскавыя роспісы.А якая неверагодная акустыка! Кожную нядзелю ў канцэртнай зале Сафійскага сабора можна паслухаць арган, тут рэгулярна праходзяць канцэрты старажытнай і сучаснай камернай музыкі. Валун, які выконвае жаданніПалюбаваўшыся маляўнічымі краявідамі ў наваколлях сабора (а ён жа размяшчаецца на беразе Заходняй Дзвіны), прама каля храма адшукайце валун XII стагоддзі – Барысаў камень, які цудам захаваўся да нашых дзён.Яшчэ тры ацалелыя камяні, надпісы на якіх выбіў сам князь Барыс Усяславіч, стаяць у Браслаўскім і Вілейскім раёнах, а таксама ў Маскве. Астатнія ж помнікі эпіграфікі былі знішчаны савецкай уладай.Гавораць, што Барысаў камень выконвае жаданне. Але рытуал трэба правесці правільна, таму запамінайце: трэба дакрануцца да валуна, загадаць жаданне, тройчы яго абыйсці і верыць, што хутка ўсё выканаецца.Прагулка па Ніжне-ПакроўскайАд Сафійскага сабора абавязкова прагуляйцеся па сапраўднай славутасці горада - вуліцы Ніжне-Пакроўскай (якая, на шчасце, вярнула сваю гістарычную назву і была перайменаваная з вуліцы Леніна). Уключайце аўдыягід і атрымлівайце асалоду ад архітэктуры адной з найстаражытнейшых вуліц Полацка.Па правай руцэ – маляўнічыя віды на Заходнюю Дзвіну, а з другога боку – помнікі архітэктуры XVII-XIX стагоддзяў. Тут захаваўся будынак былой лютэранскай царквы (вы дакладна не пройдзеце міма: заўважыце: чырвоная цэгла, высокі шпіль – адзіны помнік неаготыкі ў Полацку). Цяпер тут краязнаўчы музей, экспазіцыі якога вельмі хваляць турысты.Абавязкова зайдзіце ў Музей беларускага кнігадрукавання, які размясціўся ў былых карпусах Полацкага Багалянскага мужчынскага праваслаўнага манастыра XVIII стагоддзя. Тут захоўваюцца ўнікальныя экспанаты – старажытныя пісьмёны і кнігі, статуты ВКЛ, рэканструяваная друкарня XVII-XVIII стагоддзяў. Бярыце экскурсію – яе праводзяць на беларускай мове і расказваюць вельмі шмат цікавых фактаў пра кнігадрукаванне.Па шляху можна зазірнуць у Музей сярэднявечнага рыцарства - экскурсіі, дапоўненыя анімацыяй, можна прымерыць рыцарскія даспехі, патрымаць у руках сапраўдную зброю і нават пастраляць з лука ва ўнутраным дворыку.Першая навучальная ўстанова БеларусіНепадалёк ад Сафійскага сабора можна ўбачыць будынак былога Іезуіцкага калегіума, заснаванага ў 1580 годзе. Цяпер гэта адзін з карпусоў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Абавязкова прагуляйцеся па яго дворыках: тут максімальна ўзноўлена атмасфера той эпохі.А яшчэ ёсць знакаміты полацкі гадзіннік, і кожную гадзіну ён ажывае: пад студэнцкі гімн павітаць мінакоў выходзяць фігуркі знакамітых ураджэнцаў полацкай зямлі.Самы "беларускі" помнікПомнік літары "Ў" – самы незвычайны і ўнікальны ў сваім родзе: ні ў адным беларускім горадзе, мабыць, няма больш беларускай славутасці. "У нескладовае" ў Полацку – гэта не толькі эксклюзіўны помнік нашай "мове", але і ўсёй унікальнай своеасаблівасці беларускага народа і культуры.Цэнтр ЕўропыНепадалёк таксама на праспекце Ф.Скарыны (абавязкова тут прайдзіцеся) геаграфічны цэнтр Еўропы адзначаны адпаведным помнікам. Праўда, Полацак - не зусім дакладная кропка, самы "цэнтральны цэнтр" знаходзіцца ў 60 кіламетрах ад самога помніка, на возеры Шо.А яшчэ можна купіць сертыфікат, які пацвярджае, што ты пабываў у самым цэнтры Еўропы - у помніка ёсць спіс адрасоў, дзе такое пасведчанне прадаюць.Горад мастоўПолацак стаіць на трох рэках, таму нядзіўна, што тут столькі мастоў. Самы вядомы - мост Чырвоны праз Палату. Але назва ў яго звязана са страшнымі падзеямі: падчас баёў у Айчынную вайну 1812 года ён быў поўнасцю заліты крывёй. Менавіта праз гэты мост расійскія войскі прыйшлі ў Полацак, каб вызваліць яго ад французаў.Але больш за ўсё ў турыстаў выклікае цікавасць падвесны пешаходны мост праз гэтую ж раку, які пасля рамонту мае зусім іншы выгляд. У народзе яго нават завуць "мостам пацалункаў" і бо нездарма: атмасфера і выгляды тут сапраўды спрыяюць рамантычным настроям.У гараджан, дарэчы, ёсць традыцыя: маладыя павінны аб'ехаць пяць галоўных мастоў горада, не праехаўшы па адным і тым жа двойчы - і будзе вам шчасце!Галоўная святыняАбавязкова наведайце і Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр – найстаражытнейшы ў Беларусі помнік праваслаўя, дзе захаваліся ўнікальныя фрэскі з часоў яго заснавання ў XII стагоддзі. У старажытнай царкве Спаса на тэрыторыі манастыра знаходзяцца мошчы прападобнай Еўфрасінні.Менавіта тут захоўвалася галоўная беларуская рэліквія, на жаль, страчаная ў гады Вялікай Айчыннай вайны - крыж Еўфрасінні Полацкай, падораны манастыру ў 1161 годзе.Рушнікі і вышыванкіДарэчы, тым, у каго плануецца вяселле, ёсць нагода зазірнуць яшчэ і ў Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я. Тут гатовы правесці аўтэнтычны абрад, які дапаможа маладой сям'і здабыць дабрабыт і шчасце.Таксама на Sputnik:
полацк
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/13/1062838839_0:77:1836:1454_1920x0_80_0_0_c8f9c119bf1e9389ca2ffd57cbe9d580.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
полацк, выхадныя, культура, рэлігія
полацк, выхадныя, культура, рэлігія
У Полацк - на выхадныя: што паглядзець у самым старажытным беларускім горадзе
Полацк сёлета адзначае 1160-годдзе. Адмыслова да гэтай даты мы сабралі для вас невялікі гайд. Выбраць было складана: бо ў горадзе столькі славутасцяў, што за адны выхадныя не паглядзіш.
Але калі ў вас ёсць 1-2 дні на шпацыр па найстаражытным беларускім горадзе, то лавіце спіс must see месцаў, якія павінен убачыць кожны.
Першым у спісе абавязковых да прагляду месцаў ва ўсіх турыстаў значыцца Сафійскі сабор. Месца па-сапраўднаму ўнікальнае: гэта першы мураваны храм, пабудаваны ў Беларусі.
У Полацку Сафія з'яўляецца пасля аднайменных "старэйшых сясцёр" у Кіеве і Ноўгарадзе - у XI стагоддзі. Пабудаваны храм па ўзоры сабора ў Канстанцінопалі. Да нашых дзён дайшлі фрагменты першага мура таго часу (іх можна ўбачыць, калі спусціцца ў падзямелле-крыпту) і фрэскавыя роспісы.
А якая неверагодная акустыка! Кожную нядзелю ў канцэртнай зале Сафійскага сабора можна паслухаць арган, тут рэгулярна праходзяць канцэрты старажытнай і сучаснай камернай музыкі.
Валун, які выконвае жаданні
Палюбаваўшыся маляўнічымі краявідамі ў наваколлях сабора (а ён жа размяшчаецца на беразе Заходняй Дзвіны), прама каля храма адшукайце валун XII стагоддзі – Барысаў камень, які цудам захаваўся да нашых дзён.
Яшчэ тры ацалелыя камяні, надпісы на якіх выбіў сам князь Барыс Усяславіч, стаяць у Браслаўскім і Вілейскім раёнах, а таксама ў Маскве. Астатнія ж помнікі эпіграфікі былі знішчаны савецкай уладай.
Гавораць, што Барысаў камень выконвае жаданне. Але рытуал трэба правесці правільна, таму запамінайце: трэба дакрануцца да валуна, загадаць жаданне, тройчы яго абыйсці і верыць, што хутка ўсё выканаецца.
Прагулка па Ніжне-Пакроўскай
Ад Сафійскага сабора абавязкова прагуляйцеся па сапраўднай славутасці горада - вуліцы Ніжне-Пакроўскай (якая, на шчасце, вярнула сваю гістарычную назву і была перайменаваная з вуліцы Леніна). Уключайце аўдыягід і атрымлівайце асалоду ад архітэктуры адной з найстаражытнейшых вуліц Полацка.
Па правай руцэ – маляўнічыя віды на Заходнюю Дзвіну, а з другога боку – помнікі архітэктуры XVII-XIX стагоддзяў. Тут захаваўся будынак былой лютэранскай царквы (вы дакладна не пройдзеце міма: заўважыце: чырвоная цэгла, высокі шпіль – адзіны помнік неаготыкі ў Полацку). Цяпер тут краязнаўчы музей, экспазіцыі якога вельмі хваляць турысты.
Абавязкова зайдзіце ў Музей беларускага кнігадрукавання, які размясціўся ў былых карпусах Полацкага Багалянскага мужчынскага праваслаўнага манастыра XVIII стагоддзя. Тут захоўваюцца ўнікальныя экспанаты – старажытныя пісьмёны і кнігі, статуты ВКЛ, рэканструяваная друкарня XVII-XVIII стагоддзяў. Бярыце экскурсію – яе праводзяць на беларускай мове і расказваюць вельмі шмат цікавых фактаў пра кнігадрукаванне.
Па шляху можна зазірнуць у Музей сярэднявечнага рыцарства - экскурсіі, дапоўненыя анімацыяй, можна прымерыць рыцарскія даспехі, патрымаць у руках сапраўдную зброю і нават пастраляць з лука ва ўнутраным дворыку.
Першая навучальная ўстанова Беларусі
Непадалёк ад Сафійскага сабора можна ўбачыць будынак былога Іезуіцкага калегіума, заснаванага ў 1580 годзе. Цяпер гэта адзін з карпусоў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Абавязкова прагуляйцеся па яго дворыках: тут максімальна ўзноўлена атмасфера той эпохі.
А яшчэ ёсць знакаміты полацкі гадзіннік, і кожную гадзіну ён ажывае: пад студэнцкі гімн павітаць мінакоў выходзяць фігуркі знакамітых ураджэнцаў полацкай зямлі.
Помнік літары "Ў" – самы незвычайны і ўнікальны ў сваім родзе: ні ў адным беларускім горадзе, мабыць, няма больш беларускай славутасці. "У нескладовае" ў Полацку – гэта не толькі эксклюзіўны помнік нашай "мове", але і ўсёй унікальнай своеасаблівасці беларускага народа і культуры.
Непадалёк таксама на праспекце Ф.Скарыны (абавязкова тут прайдзіцеся) геаграфічны цэнтр Еўропы адзначаны адпаведным помнікам. Праўда, Полацак - не зусім дакладная кропка, самы "цэнтральны цэнтр" знаходзіцца ў 60 кіламетрах ад самога помніка, на возеры Шо.
А яшчэ можна купіць сертыфікат, які пацвярджае, што ты пабываў у самым цэнтры Еўропы - у помніка ёсць спіс адрасоў, дзе такое пасведчанне прадаюць.
Полацак стаіць на трох рэках, таму нядзіўна, што тут столькі мастоў. Самы вядомы - мост Чырвоны праз Палату. Але назва ў яго звязана са страшнымі падзеямі: падчас баёў у Айчынную вайну 1812 года ён быў поўнасцю заліты крывёй. Менавіта праз гэты мост расійскія войскі прыйшлі ў Полацак, каб вызваліць яго ад французаў.
Але больш за ўсё ў турыстаў выклікае цікавасць падвесны пешаходны мост праз гэтую ж раку, які пасля рамонту мае зусім іншы выгляд. У народзе яго нават завуць "мостам пацалункаў" і бо нездарма: атмасфера і выгляды тут сапраўды спрыяюць рамантычным настроям.
У гараджан, дарэчы, ёсць традыцыя: маладыя павінны аб'ехаць пяць галоўных мастоў горада, не праехаўшы па адным і тым жа двойчы - і будзе вам шчасце!
Абавязкова наведайце і Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр – найстаражытнейшы ў Беларусі помнік праваслаўя, дзе захаваліся ўнікальныя фрэскі з часоў яго заснавання ў XII стагоддзі. У старажытнай царкве Спаса на тэрыторыі манастыра знаходзяцца мошчы прападобнай Еўфрасінні.
Менавіта тут захоўвалася галоўная беларуская рэліквія, на жаль, страчаная ў гады Вялікай Айчыннай вайны - крыж Еўфрасінні Полацкай, падораны манастыру ў 1161 годзе.
Дарэчы, тым, у каго плануецца вяселле, ёсць нагода зазірнуць яшчэ і ў Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я. Тут гатовы правесці аўтэнтычны абрад, які дапаможа маладой сям'і здабыць дабрабыт і шчасце.
Прыродная прыгажосць і палацавыя ансамблі:
што паглядзець у БеларусіПадарожнікам у дапамогу:
колькі каштуюць нумары ў гасцініцах Расіі і Беларусі?
Ізраіль
змяніў правілы ўезду для беларусаў